Шарль Перро - Чарадзейныя казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Шарль Перро - Чарадзейныя казкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чарадзейныя казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чарадзейныя казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чарадзейныя казкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чарадзейныя казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сталася так, што ў Сіняе Барады зусім не было спадкаемцаў, і ўсе яго скарбы засталіся ягонай жонцы. Адну частку мужавага багацця яна выкарыстала, каб выдаць сястру Ганну за маладога пана, які быў даўно ў яе закаханы; на другую — купіла братам капітанскія чыны, а за астатняе — сама згуляла вяселле з вельмі сумленным і добрым чалавекам, з якім хутка забылася на ўсё гора, што ёй давялося перажыць з Сіняю Барадой.

Мараль

Жанчын цікаўнасць часта спакушае,
Але нярэдка іх раскаянне чакае.
І прыкладаў таму — нямала кожны дзень.
Такі капрыз — нікчэмная патрэба:
Яго здаволіш — і знікае ён, як цень,
А вось плаціць пасля занадта доўга трэба.

Другая мараль

Жыцця не трэба ведаць дасканала
І розум не вялікі трэба мець,
Каб, прачытаўшы казку, зразумець,
Што так, бадай, спрадвеку не бывала.
Хто бачыў дзе мужоў такіх жахлівых,
Што патрабуюць ад жанчын таго, што немажліва?
Хай і раўнівы муж — таго не бачна звонку,
Бо ён заўжды імкнецца ўлашчыць сваю жонку.
І ўжо якая б ні была ў мужа барада,
Сказаць не проста, хто ў сям'і сапраўдны гаспадар.

Кот у ботах

Памёр адзін млынар і пакінуў сваім тром сынам толькі млын асла ды ката - фото 13

Памёр адзін млынар і пакінуў сваім тром сынам толькі млын, асла ды ката. Спадчыну дзялілі нядоўга; нават суддзю з падсудкам не клікалі, бо з гэтымі, вядома, нічога не засталося б ад такога небагатага набытку. Старэйшы брат узяў сабе млын, сярэдні — асла, а малодшаму дастаўся кот.

Вельмі смуткаваў малодшы брат, што выпаў яму такі горкі лёс.

— Добра маім братам, — казаў ён. — Калі будуць жыць разам, дык і на хлеб змогуць сабе зарабіць. А я — з'ем свайго ката, зраблю з яго скуры рукавіцы, а потым — хоць ты з голаду пухні.

Пачуў Кот гэтыя словы, але выгляду не падаў. І сказаў такім разважным і сур'ёзным голасам:

— Не журыцеся, мой гаспадару, дайце мне лепей якую торбу ды купіце боты — каб мне было ў чым лазіць па кустах. А тады ўбачыце, што не такая ўжо благая вам выпала доля, як здаецца.

Хлопец, вядома, не даў Катовым словам вялікае веры. Але й не збезнадзеіўся, бо хто яго ведае, можа, і праўда, Кот дасць яму якое рады ў няшчасці. Хлопец часта бачыў, як спрытна Кот лавіў пацукоў і мышэй: то павісаў на адных лапах, то хаваўся ў муцэ ды прыкідваўся мёртвым.

Неўзабаве Кот атрымаў усё, чаго прасіў. Ён адразу хвацка нацягнуў боты, закінуў за плечы торбу і, узяўшы яе абедзвюма пярэднімі лапамі за матуз, рушыў у лес, дзе вадзілася многа трусоў. У торбу ён насыпаў вотруб'я, заечай капусты, а сам лёг на зямлі і, удаўшыся за мёртвага, пачаў чакаць, калі якое трусяня, не надта яшчэ абазнанае ва ўсякіх хітрасцях свету, залезе ў торбу, каб пачаставацца пакладзенымі туды ласункамі.

І толькі паспеў ён легчы, як адразу з радасцю ўбачыў, што нейкае легкадумнае трусяня ўжо капошыцца ў торбе. Кот, не марудзячы, зашморгнуў матуз, схапіў труса і бязлітасна яго забіў.

Горды здабычай, ён рушыў да караля і папрасіў мовіць перад ім слова. Ката пусцілі ў пакоі Яго Вялікасці. Увайшоўшы, Кот нізка пакланіўся каралю і сказаў:

— Вашамосць, гэтага труса мне даручыў паднесці вам ад свайго імя пан маркіз дэ Карабас (такое імя яму ўздумалася даць свайму гаспадару).

— Ну што ж, — адказаў кароль, — скажы свайму гаспадару, што я яму дзякую і вельмі рады яго падарунку.

Другі раз Кот схаваўся ў жыце і зноў разгарнуў сваю торбу, а калі ў яго ўлезлі дзве курапаткі, зацягнуў матуз і злавіў абедзвюх. Потым, як і труса, ён занёс курапатак да караля. Кароль прыняў падарунак ізноў з вялікім задавальненнем і загадаў даць Кату гасцінца.

Так два ці тры месяцы Кот насіў каралю дзічыну, упаляваную нібыта яго гаспадаром. І аднойчы даведаўся, што кароль са сваёю дачкой, найпрыгажэйшаю прынцэсаю ў свеце, збіраецца выправіцца на шпацыр па беразе рэчкі. Вось і кажа ён свайму гаспадару:

— Калі вы паслухаецеся маёй парады, дык будзеце шчаслівы да канца сваіх дзён. А дзеля гэтага вам трэба зрабіць адно: пайсці да рэчкі і там, дзе я пакажу, залезці ў ваду. Усё астатняе я зраблю сам.

Маркіз дэ Карабас паслухаўся Ката і зрабіў усё, як той яму нараіў, хоць, праўду кажучы, зусім не разумеў, навошта ўсё гэта трэба.

І вось сядзіць ён у вадзе, а побач якраз праязджае кароль. Тут Кот як закрычыць:

— Ратуйце! Ратуйце! Маркіз дэ Карабас топіцца!

Пачуўшы гэтыя крыкі кароль высунуў галаву з карэты і пазнаўшы Ката які - фото 14

Пачуўшы гэтыя крыкі, кароль высунуў галаву з карэты і, пазнаўшы Ката, які столькі разоў насіў яму дзічыну, адразу загадаў сваёй варце хутчэй бегчы і дапамагчы маркізу дэ Карабасу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чарадзейныя казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чарадзейныя казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чарадзейныя казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чарадзейныя казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x