Шарль Перро - Чарадзейныя казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Шарль Перро - Чарадзейныя казкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чарадзейныя казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чарадзейныя казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чарадзейныя казкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чарадзейныя казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль небараку маркіза выцягвалі з рэчкі, Кот падышоў да карэты і сказаў каралю, што калі яго гаспадар купаўся, нечакана з'явіліся злодзеі і ўкралі ўсё яго адзенне, хоць ён, Кот, крычаў на ўсю сілу: «Трымай іх! Трымай злодзеяў!» (Адзенне ж хітрун схаваў пад вялікім каменем.)

Кароль адразу загадаў служкам пры сваім гардэробе паехаць і прывезці пану маркізу дэ Карабасу адзін з найлепшых сваіх гарнітураў. Калі маркіз апрануўся, кароль сустрэў яго вельмі ласкава. А таму, што прыгожае адзенне, якое маркізу прывезлі, вельмі яму пасавала (а ён і сам з сябе быў хлопец ладны ды зграбны), то каралеўская дачка адразу яго ўпадабала. І варта было маркізу дэ Карабасу два-тры разы зірнуць на каралеўну з пашанай і трошкі з пяшчотай, як яна закахалася ў яго без памяці.

Кароль запрасіў маркіза ў карэту, і далей яны паехалі разам. Кот вельмі радаваўся, што яго планы пачынаюць спраўджвацца. Ён пабег наперад і, убачыўшы на сенажаці сялян, якія касілі траву, сказаў ім:

— Гэй, людзі добрыя, касцы! Ведайце: калі вы не скажаце каралю, што гэтая сенажаць належыць маркізу дэ Карабасу, вас усіх патаўкуць на дробны мак!

Кароль сапраўды спытаў у касцоў, чыю гэта сенажаць яны косяць?

— Маркіза дэ Карабаса, — адказалі яны ўсе хорам, бо Катова пагроза вельмі іх напалохала.

— У вас добрыя землі, — сказаў кароль маркізу дэ Карабасу.

— Але, Ваша Вялікасць, — адказаў маркіз. — Гэтая сенажаць кожны год дае багаты прыбытак.

А Кот усё бег наперадзе. І калі напаткаў жняцоў, сказаў ім:

— Гэй, людзі добрыя, жняцы! Ведайце: калі вы не скажаце, што ўсё гэтае жыта належыць маркізу дэ Карабасу, вас усіх патаўкуць на дробны мак!

Кароль, які праязджаў хвілінай пазней, захацеў даведацца, чыё гэта жыта расце ўздоўж дарогі?

— Маркіза дэ Карабаса, — адказалі жняцы.

І кароль зноў парадаваўся такому адказу разам з маркізам.

А Кот усё бег наперадзе карэты і ўсім, каго ні сустракаў, паўтараў тое самае. Кароль быў вельмі ўражаны вялікім багаццем маркіза дэ Карабаса.

Нарэшце Кот прыбег у раскошны замак, дзе гаспадаром быў Людаед, найбагацейшы з усіх людаедаў у свеце, бо ўсе землі, па якіх праязджаў кароль, былі пад уладаю гэтага замка.

Кот, які загадзя паклапаціўся праведаць, хто такі гэты Людаед і што ён умее рабіць, папрасіў дазволу пагутарыць з ім. Ён сказаў, што не мог прайсці міма замка і не выказаць яго гаспадару пашаны.

Людаед прыняў яго так ветліва, як толькі можа прыняць людаед, і запрасіў садзіцца.

— Мяне запэўнівалі, — раптам сказаў яму Кот, — што вы нібыта здольны ператварацца ва ўсякіх жывёл, што вы можаце зрабіцца, напрыклад, ільвом ці сланом.

— Гэта праўда, — грубым голасам адказаў Людаед. — І каб ты мог сам убачыць і болей не сумняваўся, я зараз на тваіх вачах абярнуся ў ільва.

Кот так напалохаўся, убачыўшы перад сабой ільва, што стрымгалоў ускараскаўся аж на самы дах, хоць зрабіць гэта было цяжка, дый небяспечна, бо хадзіць у ботах па гонце вельмі нязручна.

Праз хвілінку, калі Людаед набыў свой ранейшы выгляд, Кот спусціўся з даху і прызнаўся, што леў нагнаў на яго добрага страху.

— А яшчэ мне бажыліся, — сказаў Кот, — ды ў гэта я ўжо зусім не веру, быццам вы ўмееце абарочвацца ў сама драбнюткіх звяркоў, і можаце абярнуцца, напрыклад, у пацука ці ў мыш. Але мне, прызнаюся, здаецца, што гэта абсалютна немагчыма.

— Немагчыма? — зароў Людаед. — Зараз пабачыш.

І ў тое ж імгненне ён ператварыўся ў мыш, якая забегала па падлозе. Толькі Кот яе ўбачыў, як адразу кінуўся на яе і з'еў.

Тымчасам побач якраз праязджаў кароль. Ён заўважыў раскошны людаедаў замак і захацеў паглядзець яго зблізу.

Кот пачуў грукат карэты, якая ехала па пад'ёмным мосце, выбег насустрач і сказаў каралю:

— Сардэчна запрашаем Вашу Вялікасць у замак маркіза дэ Карабаса!

— Няўжо, пане маркізе?! — крыкнуў кароль. — І гэты замак таксама ваш? Хіба можа быць штось прыгажэйшае за гэты двор і будынкі?! Калі дазволіце, хацелася б зірнуць і на вашыя пакоі.

Маркіз падаў маладой прынцэсе руку, і следам за каралём, які йшоў наперадзе, яны ўвайшлі ў вялікую залу. Там стаяў стол з дзівоснымі стравамі, прыгатаванымі Людаедам сваім сябрам, якія меліся завітаць да яго ў той самы дзень, але не адважыліся, ўбачыўшы, што ў замак прыехаў кароль.

Кароль быў зачараваны знатнасцю маркіза дэ Карабаса, а яго дачка ад кахання ледзь зусім не страціла розум. І вось, убачыўшы, што маркіз валодае такім вялікім багаццем, кароль праглынуў пяць ці шэсць кубкаў запар і прамовіў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чарадзейныя казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чарадзейныя казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чарадзейныя казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чарадзейныя казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x