Шарль Перро - Чарадзейныя казкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Шарль Перро - Чарадзейныя казкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Сказка, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чарадзейныя казкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чарадзейныя казкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чарадзейныя казкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чарадзейныя казкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Мараль Перад вяселлем трошкі пачакаць Каб мужа добрага прыгожага спаткаць - фото 6
Мараль

Перад вяселлем трошкі пачакаць,
Каб мужа добрага, прыгожага спаткаць, —
У тым няма ніякае навіны.
Але чакаць сто год і спаць спакойным сном?!
Цяпер такой санлівае дзяўчыны
Не знойдзем мы нідзе і днём з агнём.
Яшчэ, здаецца, казка нам даводзіць,
Нібыта повязі, што вяжа Гіменей,
Калі на час разлучаны, не робяцца слабей
І што чаканне тут нікому не зашкодзіць.
Але прыгожы пол з такім імпэтам
Хутчэй імкнецца свой вясельны справіць баль,
Што духу не стае аб гэтым
Такую вывесці мараль.

Чырвоны Каптурок

Жыла сабе ў адной вёсцы дзяўчынка і была яна такая прыгожая што ва ўсім свеце - фото 7

Жыла сабе ў адной вёсцы дзяўчынка, і была яна такая прыгожая, што ва ўсім свеце другой такой не знайсці. Маці яе страх як любіла, а бабуля — дык наогул ледзь розум ад яе не траціла. І купіла добрая бабуля сваёй унучцы чырвоны каптурок, які так упасаваў дзяўчынцы, што пачалі яе з таго часу зваць паўсюль Чырвоным Каптурком. Неяк раз спякла маці праснакі дый кажа дачушцы:

— Схадзі мо да бабулі, даведайся, як яна сябе пачувае. Бо нешта казалі мне, што яна хворая. Занясі ёй праснакоў ды гэты гарнушак масла.

Устала Чырвоны Каптурок і пайшла да бабулі, што жыла ў суседняе вёсцы. Ідзе яна лесам, так ідзе, аж раптам выходзіць насустрач ёй Воўк. Дужа захацелася Ваўку яе з'есці, ды ён пабаяўся, бо недзе паблізу працавалі дрывасекі. Тады ён і пытаецца:

— Куды гэта ты ідзеш?

А маленькая дзяўчынка не ведала, што спыняцца ў лесе ды гаварыць з ваўкамі небяспечна, і адказвае яму:

— Я іду да бабулі і нясу ёй праснакі ды гарнушак масла, што паслала ёй мая мама.

— А ці далёка жыве твая бабуля? — пытаецца Воўк.

— О, далёка, — адказвае Чырвоны Каптурок. — Вунь аж па-за тым млынам, што ўдалечыні. Там ёсць вёска, а ў крайняй хатцы ў той вёсцы мая бабуля і жыве.

— Ну што ж, — кажа Воўк, — пайду і я да тваёй бабулі. Толькі давай я пайду гэтай вось сцежкай, а ты ідзі вунь тою: паглядзім, хто з нас паспее першы.

І Воўк з усяго духу кінуўся па сама кароткай сцежцы ў лесе, а дзяўчынка няспешна пайшла па сама доўгай. Па дарозе яна збірала арэхі, ганялася за матылькамі, складала букеты з кветак.

А Воўк тым часам хутка прыбег да бабулінай хаткі і пастукаўся ў дзверы: стук-стук!

— Хто там? — спыталася бабуля.

— Гэта я, вашая ўнучка, Чырвоны Каптурок, — сказаў Воўк падробленым голасам. — Я прынесла вам праснакоў і гарнушак масла ад матухны.

Добрая бабуля, якая ляжала ў ложку, таму што ёй трошкі нядужылася, крыкнула Воўку:

— Цісні на клямку, слясак адскочыць!

Воўк націснуў на клямку, і дзверы адчыніліся. Тады ён кінуўся на бедную бабульку і ўраз праглынуў яе, бо не еў ужо цэлыя тры дні. Потым ён зачыніў дзверы, лёг на бабуліным ложку і пачаў чакаць, калі прыйдзе Чырвоны Каптурок. Тым часам дзяўчынка якраз падышла да дзвярэй і пастукалася: стук-стук!

— Хто там? — спытаў Воўк.

Але голас у Воўка быў грубы, і Чырвоны Каптурок, пачуўшы яго, спачатку спалохалася. Але потым падумала, што бабуля, напэўна, прастуджаная, і адказала:

— Гэта я, вашая ўнучка, Чырвоны Каптурок. Я прынесла вам праснакоў і гарнушак масла ад матухны.

Тады Воўк крыкнуў трошкі танчэйшым голасам:

— Цісні на клямку, слясак адскочыць.

Чырвоны Каптурок націснула на клямку, і дзверы адчыніліся.

Увайшла дзяўчынка ў хату, а Воўк схаваўся на ложку пад коўдру і кажа:

— Пакладзі, дзетка, праснакі ды гарнушак масла на дзежку, а сама хадзі прыляж побач са мною.

Чырвоны Каптурок распранулася і сабралася ўжо класціся ў ложак але яе ўразіла - фото 8

Чырвоны Каптурок распранулася і сабралася ўжо класціся ў ложак, але яе ўразіла, што без адзежы ў бабулі нейкі надта ўжо дзіўны выгляд. Вось яна і кажа:

— Бабуля, якія ў вас вялікія рукі!

— Гэта каб лепей цябе абдымаць, мая ўнучанька!

— Бабуля, якія ў вас вялікія ногі!

— Гэта каб лепей бегаць, мая ўнучанька!

— Бабуля, якія ў вас вялікія вушы!

— Гэта каб лепей чуць, мая ўнучанька!

— Бабуля, якія ў вас вялікія вочы!

— Гэта каб лепей бачыць, мая ўнучанька!

— Бабуля, якія ў вас вялікія зубы!

— Гэта каб цябе з'есці!

І з гэтымі словамі злы Воўк кінуўся на Чырвонага Каптурка і з'еў дзяўчынку.

Мараль

Нам гэта казка добра паказала,
Што можа быць, калі малыя дзеткі,
Галоўным чынам, панначкі-какеткі,
Гатовы слухаць ўсіх, каго папала.
Не дзіва, што ў такім выпадку
Воўк іх з'ядае часта быццам курапатку
І ўсё ж заўважыць мушу асабліва:
Не ўсе ваўкі да нашага падобны,
Такія ёсць, што з выгляду лагодны,
І нораў маюць ціхі, незласлівы,
Ды так паслужліва і так добразычліва
Плятуцца за дзяўчатамі па пятах,
Па цёмных вулачках праводзячы дахаты.
Але з усіх ваўкоў — такія
Найгоршыя і самыя ліхія!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чарадзейныя казкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чарадзейныя казкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чарадзейныя казкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Чарадзейныя казкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x