Янка Маўр - Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Маўр - Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Школьники Светозар и Светлана отправляются в путешествие на межпланетном корабле, который приводится в действие силой человеческой фантазии.
©Фантлаб.

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта ты недарэчны, а я разумная, — шапнула Святлана і штурханула брата ў бок.

— Адчапіся! — злосна буркнуў Светазар.

— Светлячкі, не сварыцеся! — нібы строга ска за ў дзед, а ў самога вочы былі такія ласкавыя-ласкавыя. — Ну, дык цяпер вы бачыце, што і тут ніякага цуда няма.

— У такім разе нам усё гэта прыснілася, — упарта сказала Святлана.

— Тое, ды не тое, — усміхнуўся дзед. — Я ж вам казаў, што пра твой сон ніхто не раскажа, калі ты нікому не гаварыла пра яго, а пра тваё падарожжа можа расказачь Светазар нават больш, чым ты сама ўспомніш. Так або іначай, вам не варта дужа ламаць галаву над гэтай справай: усё зразумець вы яшчэ не здолееце. Замест таго падумайце аб тым, як зрабіць вашы падарожжы больш арганізаванымі і змястоўнымі. А для гэтага трэба спачатку падрыхтавацца, гэта значыць, прачытаць як мага больш кніг пра тое месца, якое вы захочаце пабачыць, і пра тыя факты і падзеі, якія звязаны з гэтым месца м. Калі, напрыклад, наши футбалісты едуць у Нарвегію, то яны спачатку прачытаюць усё, што можна, пра гэтую краіну. Майце на ўвазе, што няма такой фантаза, якая складалася б з элементаў, зусім не знаёмых чалавеку, як няма будынка, які быў бы складзены з нічога. Якую б вы непраўдападобную, дзікую, недарэчную фантазію ні прыдумалі, усё роўна яна будзе складацца з частак, якія вы да гэтага ведалі, бачылі, пра якія чулі, чыталі. Як і ўсюды, у прыродзе з нічога нічога не зробіш. Значыцца, каб ваша фантазія была больш цікавай і разумнай, вы спачатку павінны сабраць пабольш матэрыялу для яе.

Светазар аб не чым напружана дума ў, а затым сказаў:

— Калі гэта быў не сон, то я не разумею адной справы.

— Я кой?

— Мы ведаем, што ад вялікай хуткасці нават камяні, метэоры распаляюцца ад трэння паветра. А ў нас хуткасць большая, а мы не распаліліся.

— Правільнае пытанне, разумнае пытанне! — задаволена ска за ў дзед. — Справа ў тым, што ваша машына зроблена з фантазіту, матэрыялу, які мацней за ўсе металы на зямлі. Вы можаце самі заўважыць, што за яго нішто не чапляецца, усё слізгаецца і не трэ. Паспрабуйце стукнуць па ім малатком, і удару не будзе, бо малаток слізгане па паверхні. Не толькі паветра не будзе церці яго, але і цвёрдыя прадметы. Ваша машына можа прабіць сцяну, і нагл! ны саслізнуць і не пашкодзяць яе. Што маглі адказаць унукі свайму вучонаму дзеду? Прыходзілася верыць…

Зноў дзед заняўся работай, зноў кудысьці ездзіў, зноў прыходзілі да яго невядомыя людзі і нешта майстравалі… I зноў прыйшоў дзень, калі дзед паклікаў да сябе ўнукаў.

На балконе стаяла тая самая машына, толькі па баках яе было ўжо напісана «ФЦ-2». А ў кабінцы было рулявое кола, як у звычайным аўтамабілі. Ды ўнізе яшчэ была педаль.

— Вось вам удасканалены «Фантамабіль-2», — сказаў дзед. — Бачыце, тут ужо ёсць руль. Калі яго трымаць прама па гэтай стрэлцы, то ён не дасць вашай фантазіі занадта адхіляцца ў бакі, як было з вамі першы раз. Машына пойдзе, так сказаць, па сярэдняй дініі між вашымі думкамі. Затым вось тут, як у кожным аўтамабілі, ёсць тормаз. Націскаючы нагой гэтую педаль, вы будзеце затрымліваць і рэгуляваць хуткасць па вашаму жаданню.

— Машынай буду кіраваць я! — закрычаў Светазар, спалохаўшыся слова «вы».

— Ты, ты, — супакоіў яго дзед. — Але калі-небудзь дасі і Святлане. На гэты раз я вас адразу не пушчу ў дарогу. Вы спачатку падрыхтуйцеся, парайцеся, куды ляцець, і пачытайце кнігі. Iначай кажучы, вам трэба назапасіць гаручага, або, як кажуць шафёры, заправіцца. Ідзіце, а калі будзеце гатовы, скажаце мне.

Але не так проста было ім дагаварыцца, як адазвалася дзеду. У кожнага з іх знайшлося многа жаданняў, і ўсе гэтыя жаданні пераблыталіся і перашкаджалі адно другому.

— Я хачу ў Аўстралію! — казала Святлана.

— А я хачу ў Амерыку! — казаў Светазар.

— Тады лепш у Афрыку!

— На Паўднёвы полюс!

— На Марс!

Статыстычнае бюро Нью-Йорка зарэгістравала ў гэты дзень чаняёртага беспрацоўнага, які скончыў жыццё самагубствам. Колькі яшчэ было ў гэты дзень такіх выпадкаў — мы не ведаем.

У гаецях у фермера

А нашы «марсіяне» апусціліся на дарогу за многа соцень кіламетраў ад Нью-Йорка. Навакол была неабсяжная раўніна, засеяная пшаніцай, кукурузам. У адных месцах пасевы ішлі суцэльнымі палямі, у другіх месцах яны былі падзелены на не вялікія ўчасткі і абгароджаны калючым дротам. Суцэльныя палі належал! кампаніям прадпрыемцаў, а паасобныя ўчасткі — фермерам, будынкі якіх былі параскіданы на значнай прасторы. Падарожнікі заехалі на адну з гэтых ферм, каб адпачыць, як сказала Святлана, ад нью-йоркскай мітусні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x