Дом фермера бы ў на паўтара паверха: у ніжнім, цагляным, змяшчалася жывёла, паліва і розныя гаспадарчыя прылады. На другім паверсе жылі гаспадары. Побач яшчэ было гумно, за якім быў невялікі агарод. А перад домам сад з некалькіх садовых дрэў, старых, напалову засохлых. Па ўсяму было відаць, што гаспадарка гэтая калісьці была добра ўпарадкаваная.
Насустрач выбегла шасцёра дзяцей ад чатырох да чатырнаццаці гадоў. Яны забыліся на ўсё, убачыўшы незвычайную машыну. Падышлі і бацькі — стомленая худая жанчына і сутулы чалавек гадоў пад сорак пяць. Яго доўгія дужыя рукі матляліся неяк бездапаможна, з-пад густых броваў палахліва глядзелі вочы, мяккія, добрыя, яны не адпавядалі яго магутнай постаці. Гаспадары глядзелі на прыезджых абыякава, нібы часта бачылі такіх падарожнікаў.
Светазар і Святлана адчулі сябе няёмка: чаго яны сюды заехалі? I гаспадары глядзелі на іх так, нібы задавалі гэтае ж пытанне.
— Ці можна будзе ў вас спыніцца? — спытаў Светазар, вылазячы з машыны.
— Калі ласка, — здзіўлена адказаў гаспадар. — Толькі для вас гэта будзе зусім не цікава. Трохі далей вы знойдзеце прыпынак куды лепшы, чым у нас, там зможаце падмацавацца, і машыну вашу дагледзяць.
— А нам нічога гэтага не трэба, — адказаў Светазар. — Мы проста хочам паглядзець, як добрыя людзі жывуць.
Гаcпадыня паспяшила адказаць:
— У такім разе вы не туды трапілі, дзеткі. Тут людзі не жывуць, а гібеюць.
А гаспадар сурова спытаў:
— Адкуль вы?
Да такога пытання хлопчык не падрыхтаваўся. Сумленне не дазваляла гаварыць такім людзям, што да іх у госці прыляцелі «марсіяне». Светазар павярнуўся да сястры.
— Кажы праўду — і ўсё, — адказала тая. I Светазар сказаў:
— Мы прыехалі з Савецкага Саюза. Абыякавасць і суровасць адразу зніклі з твараў гаспадароў. Замест таго з'явілася надзвычайнае здзіўленне і цікавасць.
— Якім чынам?.. Адны?.. Куды едзеце?.. — вырваліся ў іх пытанні.
— Аб гэтым доўга гаварыць, — адказаў Светазар. — А пакуль што дазвольце пасядзець у вашым садку.
— Кялі ласка, — адказала гаспадыня. — Толькі выбачайце, няма чым вас пачаставаць. Кожную хвіліну чакаем, што нас выганяць адсюль.
— Хто?
— Банкіры, гаспадары вось гэтых зямель, — хмура сказаў фермер, паказваючы рукой на неабсяжныя суцэльныя палі.— Мы ўсе ім запазычыліся так, што нашы фермы паступова пераходзяць да іх. Вось гляньце: суседні дом ужо забіты дошкамі. Цяпер і мы чакаем высялення.
— А куды вы дзенецеся? — спытала Святлана.
— Паедзем куды вочы глядзяць. Запражом каня і паедзем па свеце шукаць работы. Так дзесьці едзе цяпер наш сусед, так вандруюць на калёсах тысячы фермераў. Ды што гаварыць пра нас, — махнуў фермер рукой, — лепей вы скажыце пра сябе…
Пачуў гэтыя спрэчкі дзед і паклікаў іх да сябе.
— Вось як вы дагаварваецеся! — сказаў ён з дакорам. — Што з вамі было б, каб вы гэтак заспрачаліся ў машыне? Не забывайце, што гэта будзе ваш першы рэйс на рэканструяванай машыне. Далека вы яшчэ паспееце паездзіць, а цяпер выбірайце маршрут прасцейшы. Вам трэба спачатку папрактыкавацца на кароткіх падарожжах. Для пачатку паспрабуйце зрабіць маленькую экскурсію за дзесяць тысяч кіламетраў. Толькі што мне сказалі, што на адной з нашых зімовак у Паўночным Ледавітым акіяне, каля Чукоткі, некалькі дзён бушуе завіруха, якая не дае магчымасці даставіць туды лякарства. А без яго там чалавек памрэ. Я зараз пайду прынясу гэтае лякарства…
А што было далей, мы ўжо ведаем.
Гэтае падарожжа «светлячкам» больш спадабалася, хоць яно было не такое разнастайнае і не мела ніякіх прыгодаў. Толькі адно іх бянтэжыла — сустрэча з нашымі людзьмі.
— Мы не ведаем, як сябе трымаць у такіх выпадках, — казалі яны дзеду. — Людзі глядзяць на нас, як на цуд, хочуць распытаць нас, хто мы такія, адкуль, як мы сюды трапілі, якая ў нас машына і іншае. А мы не ведаем, што ім казаць, як сябе трымаць.
— Сапраўды, ваша становішча труднаватае, — згадзіўся дзед. — У такіх выпадках, як гэты, вам нічога не застава лася рабіць, як уцячы. А у іншых выпадках вы старайцеся рабіць так, каб не звяртаць на сябе над та вялікай увагі, каб нічым не адрозшвацца ад іншых людзей. Машыну сваю вы можаце схаваць дзе-небудзь.
— А калі хто яе забярэ? — перапыніла Святлана.
— Вы можаце паставіць яе, як звычайную машыну, у якіх-небудзь добрых, простых людзей. Апрача таго, можна ў машыну ўключыць ток, як гэта часам і робяць нашы шафёры. Тады ўжо да вашага фантамабіля ніхто не дакранецца.
— А чаму, дзядуню, вы наогул трымаеце ў сакрэце гэтае вялікае вынаходства? — спытаў Светазар. — Чаму не паведаміце аб гэтым нашым вучоным і нашаму ўраду?
Читать дальше