Янка Маўр - Фантамабіль прафесара Цылякоўскага

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Маўр - Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Школьники Светозар и Светлана отправляются в путешествие на межпланетном корабле, который приводится в действие силой человеческой фантазии.
©Фантлаб.

Фантамабіль прафесара Цылякоўскага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не прыйшоў яшчэ час, дарагія мае светлячкі,— адказаў дзед. — Не ўсё яшчэ прадумана да канца, не ўсё яшчэ пра во рана, нават многа чаго я і сам яшчэ не разумею. Вы самі сваімі падарожясамі павінны даць мне матэрыял для завяршэння маёй працы. А калі я выступлю цяпер, то з мяне будуць смяяцца. Я ўжо казаў вам, што мы, да росл ыя, лятаць яшчэ не можам, нашай фантазіі для гэтага не хапае. Мы пакуль што можам пасылаць толькі дзяцей. А хто з вучоных паверыць, што дзеці гавораць навуковую праўду? Вось калі я змагу сам сесці ў машыну ды пасадзіць з сабой якога-небудзь акадэміка, тады будзе зусім іншая размова.

А пакуль што Пётр Трафімавіч Цылякоўскі падрабязна запісваў усё, што расказвалі яго ўнукі аб сваіх падарожжах. Гэтыя запісы пазней трапілі ў рукі аўтара гэтай кнігі. Аўтар разабраў іх, апрацаваў, выбраў найбольш цікавыя, надрукаваў і прапануе цяпер нашым чытачам.

III

У Амерыцы

Праз некаторы час дзед паклікаў Света за ра і Святлану.

— Вось вам, мае дарагія светлячкі, шапкі для размовы з людзьмі на якой хочаце мове.

I ён паказаў на дзве іспанскія шапкі-пілоткі з двума рагамі — спераду і ззаду. На канцах рагоў блішчалі металічныя кружочкі, злучаныя двума тонкімі дратамі, як антэнай, а ў сярэдзіне шапак было прымацавана некалькі спіралей.

— Для размовы?! Шапкі?! — здзівілася Святлана.

— Наэываюцца яны шапкамі, а фактычна гэта ёсць злучэнне прыёмніка і перадатчыка. Сядайце і слухайце ўважліва, штоя вам скажу. — Унукі селі супраць дзеда, і ён пачаў: — Як мы размаўляем адзін з другім? Я вось вам гавару словы, яны ідуць у вашы вушы, вушы перадаюць гэтыя словы галаве, і там мозг успрымае іх… Што ўспрымае мозг? — раптам спытаў дзед.

— Словы, — дружна адказалі дзеці.

— А вось і не! — адказаў дзед. — Не словы, а со не іх, разумение, уяўленне та го, аб чым гаворыцца. Вуха толькі перадатчык сэнсу слоў. Глухі слоў не чуе, а калі мы нейкім чынам, мімікай, жэстамі нерадами сэнс, уяўленне, то глухі зразумее і без слоў. А калл ён не нямы, то зараз жа можа «перакласцд» гэтае разумение на словы. Напрыклад, вы паказваеце яму, каб ён зачыніў дзверы, і ён вам можа сказаць:

«Зачыніць дзверы? Зараз». Калі гэта будзе іншаземец, то ён скажа гэтыя словы на сваей мове. Значыцца, калі б мець такі перадатчык, які мог бы непаерэдна перадаваць у галаву другога сэнс вашых слоў, то вы маглі б такім чынам размаўляць з усімі народа41 Зямлі. Вы будзеце гаварыць на вашай мове, а сэнс вашых слоў будзе перадавацца непаерэдна другому: той успрыме не словы вашы, а сэнс іх і будзе адказваць ужо на сваей мове, і вы таксама непаерэдна ўспрымеце сэнс яго слоў. Будзе прыблізна такі працэс, які адбываецца пры тэлевізійных передачах: на экран без нрава до ў і без слоў (гукі і музыка гучаць асобна) перадаецца карціна, якую разумее кожны глядач, якой бы нацыі ён ні быў, і сэнс гэтай карціны кожны будзе перадаваць на сваей мове. Я знайшоў спосаб падобным чынам перадаваць другому непаерэдна і ўяўленне та го, што чалавек думае. Такім перадатчыкам і будуць вось гэтыя шапкі.

Дзед надзеў ім на галовы шапкі і пачаў размову. нукі прыслухаліся:

— Вы сказалі, што ўсё сваё вы носіце з сабой. Праўда?

— Правільна, мае мілыя светлячкі! — з вялікім задавальненнем адказаў дзед. — Я сказаў палацінску: «Усё маё нашу з сабой». Незразумелыя для вас словы да вашай свядомасці не дайшлі, а сэнс іх, які быў у маёй галаве, праз вашы шапкі дайшоў да вашай свядомасці. Значыцца, усё ў парадку. А калі вы захочаце такім самым чынам перада ць сэнс вашых слоў другому, то не забудзьцеся націснуць вось гэтую кнопку, каля левага вуха. Адыдзі, Святлана, далей, да той сцяны, націсні кнопку і скажы мне што-небудзь ціха, каб я не чуў.

Святлана адышла, націснула кнопку і нешта прашаптала. I дзед ёй адказаў:

— Ты сказала, што хочаш хутчэй ехаць. Так?

— Так, так! — закрычала Святлана і нават запляскала ў далоні.

— Ну І добра, — сказаў дзед. — А цяпер папрактыкуйцеся вы самі.— Бн утульна ўсеўся ў крэсла і задрамаў. А брат з сястрой пачалі практыкавацца.

Калі дзед прачнуўся, унукі падышлі да яго і сказал! што яны хочуць ляцець у Амерыку.

— У Амерыку? — здзівіўся дзед. — У якую Амерыку?

Цяпер ужо ўнукі здзівіліся: хіба дзед не ведае Амерыкі?

Дзед, усміхнуўшыся, зноў спытаў:

— У якую ж Амерыку?

— Ну, у гэтую самую, дзе жывуць американцы… — збянтэжана адказала Святлана.

— У Амерыцы каля дваццаці дзяржаў,— адказаў дзед, — і ўсюды жывуць американцы. Да якіх жа а меры канца ў вы хочаце?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага»

Обсуждение, отзывы о книге «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x