Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маці ўрагану: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маці ўрагану»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя ў трох дзеях, дзевяці карцінах.
Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Упершыню надрукавана ў часопісы "Маладосць" за 1985 г. і ў зборніку "Старыя беларускія хронікі" ў 1988 годзе.
Задума п’есы мае доўгую перадгісторыю. Яе карані ў 50-х гадах, цягнуцца ад легенды “Маці Ветру”, напісанай Караткевічам у сакавіку 1956 г. Легенда таксама апублікавана пасля смерці пісьменніка.

Маці ўрагану — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маці ўрагану», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Агна. Ты што, басурманская душа, жэрці гэтыя грошы будзеш? Здохнеш – няма ў твайго савана кішэняў.

Гдаль (філасофскі). Што ты ведаеш аб грошы. Гэта – ус ё. Мы гэта разумеем. Для караля з князем яны ўсё. Для нас яны – адзіная абарона супраць вашых дурных паноў. Адзіная ўлада над вамі, брудныя свінні з неабрэзанымі вушамі.

Магда. Вось мы вам галовы абрэжам, кручанымі вяроўкамі гадзіць прымусім.

Гдаль. Гэта яшчэ хто каго прымусіць. Наша цяпер сіла, нам уладу аддалі. I мы ўжо лейцы з рук не кінем. Не, не палянуемся тут дымам усё пусціць. Выведзем, як клапоў.

Лаўрэн. Лупіш ты па краі, як конь па градах. Не дачакаўся б ад нас...

Шмуйла. Што, пугі?

Лаўрэн. Не. Молатам у лоб, як на бойні.

Гдаль. I пуга і молат – у таго, у каго грошы. А вы іхняй карысці, іхняй сілы не ведаеце. Мы ведаем, у каго яны ў руцэ.

Агна. Сцеражыся, Гдаль. Устануць людзі. I адказваць за твае паскудствы будуць тыя з тваіх супляменнікаў, што грошай у вочы не бачаць, што не вінаватыя. Ты ўцячэш, я ведаю. А тыя?

Гдаль. А перад кім адказваць? Стрыечны брат твайго Васіля, Васка Вецер, палохае гэтых бедных, грошы ў іх адбірае, пагражае пагромам і вымагае ад іх гарэлку. А твой сынок сядзіць тут. I твае супляменнікі і мае цяпер кажуць: Васіль Вецер, справядлівы, – увесь выйшаў. Застаўся разбойнік Васка.

Агна. Адкажаш ты за абразу гэтага дома, паршывы д’яблаў вырадак.

Магда. А дом твой – карчма пасярод дзярма.

Гдаль. Слухай, камісар, дзе твая ўлада? Тутэйшыя шлюхі, самадайкі паноў сваіх абражаюць.

Камісар. А мы іх пагрэем.

Уздымае паходню да дваровай страхі. Напятая цішыня, потым Лаўрэндастае з-за апаяскі два пісталеты і страляе з аднаго проста над галавою Гдаля, у шату яблыні. Адтуль падае да ног Гдаляяблык.

Гдаль (камісару). Ты што? Апусці сваю капцёлку, халбер гой... А ты, басяк, што страляеш? Яблыкі зялёныя яшчэ.

Лаўрэн. Так, маленькія яшчэ, ясны пане. Бо як вырастуць, то яны ў нас вялікія, не раўнуючы, з вашу галаву... У такое пацэліць – гэта раз плюнуць.

Шмуйла. Ён як гаворыць?!

Гдаль. Змоўч, Шмуйла. Вой, і пажартаваць нельга з гэткімі людзьмі. Ну, едзем ужо. Але хай на вашу каросту батагі – з вамі яшчэ такі пагавораць. Запомні, маці Ветра.

Агна. Запомні і ты, сын кабана і сукі.

Іцкавічыаддаляюцца і знікаюць з вартай. Пасля далятае пошчак капытоў.

Не скончыцца дабром гэта.

Магда. Так. Не скончыцца. Для іх. Бо апошнія ўжо кроплі цярпення...

Госціпаволі ідуць у хату.

Лаўрэн. Вось табе, матка, за смеласць жменю медзі, каб унукі былі, як мядзведзі.

Песня

Аж у нашага свата
Ды сасновая хата,
На двары сады цвітуць,
На стале мяды цякуць.

Усе знікаюць у хаце. Вашчылаў сваёй бакоўцы адарваўся ад акна, сеў за стол. Нехта ўваходзіць. Чуваць голас Ветра: “Дзе тут госць?” Пасля – іскры ад крэсіва. Запальваецца губа, а пасля каганец.

Вецер (аслупянеўшы пры выглядзе Вашчылы). Ты? Чаму ж маці не сказала?

Вашчыла. Мусіць, забылася імя.

Вецер. Добра, што прыехаў. А ў мяне шчасце.

Вашчыла (сумна). Бачу. Няўчаснае шчасце.

Вецер. Што так?

Вашчыла. Твой двор толькі што наведалі Іцкавічы.

Вецер. Мужыкі не пусцілі мяне да іх. Госці.

Вашчыла. Ну вось. А каб не госці, ты, свабодны чалавек, які чысты ад даўгоў, але не мае распіскі аб уплаце, бо верыць, як усе мы, на слова...

Вецер. Ну?!

Вашчыла. Ты, свабодны чалавек, ляжаў бы, адхвастаны да паўсмерці, як сотні людзей у старостве, быдла тваё было б зведзена, хата абдзёртая, як ліпка, і спаленая.

Вецер. Князь збіраецца адабраць арэнду ў Іцкавічаў і аддаць свайму.

Вашчыла. А ты ўспомні свайго. Пятровіча. Лягчэй было?

Вецер. Ну, усё ж свой.

Вашчыла. Угм. Гэта і праўда лягчэй, калі табе родны брат зубы выб’е, а не траюрадны.

Вецер. Цэрквы, прынамсі, бурыць не будуць.

Вашчыла. А папы, за выключэннем самых бедных і простых, накшталт Антоха Крапілы, таксама не нашы, каб ім на вежы сем год гойдацца.

Вецер. Што ты шуміш, Вашчыла? Нам усё ж лягчэй. На захадзе зямлі беларускай паншчына непрыкрытая, а ў нас заплаціў грошы – і ты вольны. Баяцца ўсход занадта чапаць. Мы – на мяжы з Масквой, мы, у выпадку чаго, і да яе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маці ўрагану»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маці ўрагану» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Маці ўрагану»

Обсуждение, отзывы о книге «Маці ўрагану» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x