Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маці ўрагану: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маці ўрагану»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя ў трох дзеях, дзевяці карцінах.
Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Упершыню надрукавана ў часопісы "Маладосць" за 1985 г. і ў зборніку "Старыя беларускія хронікі" ў 1988 годзе.
Задума п’есы мае доўгую перадгісторыю. Яе карані ў 50-х гадах, цягнуцца ад легенды “Маці Ветру”, напісанай Караткевічам у сакавіку 1956 г. Легенда таксама апублікавана пасля смерці пісьменніка.

Маці ўрагану — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маці ўрагану», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вашчыла. А там паншчына горш за нашу. Людзі адтуль да нас бягуць. А што лягчэй, дык зразумей і ты, што ў цябе ўмова з панам, у цябе крыху волі, у цябе ёсць час падумаць. I ясна, што пры такім стане будзе казак, а самастойнаму казаку лягчэй паўстаць, чым рабу. I... меней на гэта трэба прычын.

Вецер. Няма ў мяне на гэта ніякіх прычын.

Вашчыла. Ой-ёй! А Іцкавічы? Іцкавічы, што дзяруць вышэй інвентара? Узялі староства ў арэнду, на водкуп. I грабуць з нас вышэй пісанага, вышэй таго, што народ павінен. Князю мы колькі павінны былі выплаціць? Дык яму самому лень было выбіваць, ён нас гэтым цмокам перадаверыў. А тыя за час арэнды, звыш паложанага інвентара, выбілі і паклалі ў сваю кішэнь амаль мільён трыста тысяч злотых, ды звыш ста дваццаці коп пянькі, ды падаткі, ды адработкі, ды штрафы... Толькі грашыма з чалавека лішніх па шэсцьдзесят злотых у бяздонную, у нясытую гэтую сваю глотку. Гэта не клоп. Гэтыя браткі, пакуль усю кроў не высмакчуць, – не адваляцца. А не заплоціш – б’юць да паўсмерці і да смерці і хаты паляць. А ўцячэш – доўг твой здзяруць з таго, хто застаўся. А яшчэ на вайну аддай. А воінскія пастоі? А жаўнеры, якія рабуюць? Адна харугва Слушкі з нас семдзесят тры тысячы злотых выбіла. Пасля іх, сваіх, як пасля варожай навалы. А скардзішся – б’юць, і ёсць мёртвыя, і шмат калек.

Вецер. Нашто ты мне гэта?..

Вашчыла. Умова парушана – і ўсе абурыліся. Бедным падзёншчыкам трэба жыць, нам, багацейшым, трэба гандляваць. А з кім? З усімі, акрамя арандатараў, клапоў гэтых, забаронена. Вяжа нас рабства, бедных людзей, па руках і нагах. Каму чаго ў нас купляць, калі трыццаць двароў з сотні памірае з голаду, а грошы нясуць не табе за хлеб, а Радзівілу на хлеб, Іцкавічам – чорт ведае на што.

Вецер. Князю на іх скардзіцца. Князь – наш.

Вашчыла. Ну так. Мы бацьку ягонаму належалі, пасля – маці, пасля – сыну. Я скардзіўся. Сто пяцьдзесят бізуноў на маёй спіне і турма. А паршывы Гдаль хваліцца, што “плявала на вас улада, што як дам тысячу або больш талераў, то камісія будзе за мяне, а не за цябе, смярдзючае беларускае быдла”.

Вецер. Масковія?

Вашчыла. Там панскае дзікунства без прасвету.

Вецер. Кароль?

Вашчыла. Аўгуст наш трэці? Ён Рэч Паспалітую і Беларусь прапіў, давёў да ручкі. Каралёўская ўлада ляжыць, як п’яная баба за карчмою, і ўсе магнаты, хто захоча, яе топча... Мы ім цікавыя толькі як паўстанем, як сала за шкуру зальем. А тое, што мы кожны дзень, кожную гадзіну бубнім, варочаемся, супраціўляемся – ну, гэта іх не абыходзіць. Пісьме-енныя, вучо-оныя! Што ім да таго, што хлоп думае? Мы – беднае бесславеснае быдла. Мы хлеба кавалка не можам купіць, не паведаміўшы Гдалю са Шмуйлам.

Вецер. Гандаль? Ну ясна. Не вера, не незалежнасць, а прагнасць і своекарысце. Грошы яны ў нашых гандляроў перабілі.

Вашчыла. А што вера? Поп багаты, пакуль не абдзярэ – адпяваць не будзе. Што ж нам, гэткіх умацоўваць? За іх біцца супраць уніі? Няма чаго казаць – варта дзеля такога дзярма ліць кроў лепшых людзей.

Вецер. Што ты мне казані чытаеш? Я ўсё гэта і сам ведаю, а ты не поп і не ксёндз. Кажы проста, чаго трэба?

Вашчыла (з вялікім значэннем і вельмі важка). Мы пачынаем, Вецер.

Вецер. Толькі Крычаў?

Вашчыла. Крычаў – кацёл з варам. Але не толькі ён. Усё староства. Цярпець больш немагчыма.

Вецер. Хто ды хто?

Вашчыла. Я, Стэсь Бачко, Іван Карпач.

Вецер. Род славуты.

Вашчыла. Род падобны на твой. I стан такі... Ну і яшчэ твой стрыечнік Васка Вецер.

Вецер. Ветрагон, занадта любіць гуляць.

Вашчыла. А ты занадта любіш жыццё. Ну вось, пашлем ганцоў. Ты павінен быць у Крычаве. Ты вельмі пісьменны чалавек, без цябе цяжка. I табе вераць збройнікі і многія астатнія людзі... Мы ім, прабыдлам, сухалом на іх, справім Хмяльніччыну.

Вецер. Пры і м паўстала ўся Беларусь. З намі былі казакі. I ўсё ж нас разбілі. А тут адзін маленькі Крычаў і мужыкі з косамі. Мы немінуча загінем.

Вашчыла (тужліва). Я ведаю, браце. Ды лепей паступіцца жыццём, чым сумленнем. Ведаю, справа толькі ў часе. Можа, мы не пратрымаемся і месяца, можа, нас хопіць на некалькі год. Ды бывае так, што трэба гінуць. Мы зараз як жабяняты, якіх нават зайцы палохаюць. Нас катуюць, як жадаюць. Памяць іхняя каціная: наторкаюць носам, а яны зноў за тое самае. Хутка забылі, як ад жаху скавыталі перад намі. Трэба ім напомніць, каб асцерагаліся чапаць нас. А мо і перамога? Яны ж прагнілі, як бурак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маці ўрагану»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маці ўрагану» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Маці ўрагану»

Обсуждение, отзывы о книге «Маці ўрагану» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x