Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маці ўрагану: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маці ўрагану»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя ў трох дзеях, дзевяці карцінах.
Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Упершыню надрукавана ў часопісы "Маладосць" за 1985 г. і ў зборніку "Старыя беларускія хронікі" ў 1988 годзе.
Задума п’есы мае доўгую перадгісторыю. Яе карані ў 50-х гадах, цягнуцца ад легенды “Маці Ветру”, напісанай Караткевічам у сакавіку 1956 г. Легенда таксама апублікавана пасля смерці пісьменніка.

Маці ўрагану — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маці ўрагану», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Радзівіл. А пры чым тут Марцін?

Грабоўскі. А яны просяць, каб ён адмаліў у караля Крычаўскае староства пад сваю ўладу.

Радзівіл. Ну, адмоліць? А я караля не паслухаюся. ПІто далей?

Грабоўскі. А далей, каб адбіў іх у вас.

Радзівіл. Ну, х-хай па-паспрабуе.

Грабоўскі. Ён не хоча. I выдае іх галавой, перадае вам скаргу, даводзячы тым сваю да вас зычлівасць.

Радзівіл. Гм... Ды... ды вось і я-я-яны тут. Што, хлопі, хочаце, каб мой брат вас у мяне адбіў?

Ілья. Ён вам далёкі брат. З другой галіны, няродны.

Радзівіл. Ну, дык ці хо-хочаце?

Лаўрэн. Пасля гэтай бязвіннай шыбеніцы (паказвае ў акно) – хочам.

Ілья. Ды ты што?!

Лаўрэн. Так. Яшчэ Людовік, кароль польскі, прысягаўся, што не будзе чужаземцам аддаваць старостваў і гарадоў. А ты каму аддаў? Іцкавічам драпежным?

Iлья. Чакай, Лаўрэн, дай я. (Падае князю грамату.) Там усё ёсць.

Радзівіл. А ты словам скажы.

Iлья (ён таксама рашыўся). Каралі і князі мелі намеснікаў-старостаў. Яны не толькі баранілі замкі княскія, не толькі старажылі спакой зямлі, але і каралі гвалт, крадзёж і разбой. А гэтыя? (Паказвае на Іцкавічаў.) Яны могуць твой замак у Крычаве – памежны, заўваж! – абараніць? Яны, калі прыйдзе гвалтаўнік, гонару жонак сваіх не абароняць. Мала таго, іхнім гонарам адкупяцца. Яны могуць старажыць спакой зямлі? Яны могуць толькі біць слабейшых і бяззбройных. I ці могуць яны караць гвалт, крадзёж і разбой, калі самі гвалцяць і рабуюць?

Лаўрэн. Права мяча старое замянілі правам бізуна. А нам лепей меч, чым бізун, лепей плаха, чым стайня.

Радзівіл. А калі раней ста-стайня, а пасля – пла-плаха.

Лаўрэн. Калі вачам сваім не верыш – спытай у гэтых вось сваіх, як ім ад мяне перапала. I ў нас шмат такіх.

Радзівіл. Новае права Польшчы датычыць.

Ілья. А ў нас зараз, вашым дбаннем, паўсюль Польшча.

Грабоўскі. Дазвольце мне, княжа, іх павесіць, саслужыць вам.

Гдаль. Басякі-і! Падманшчыкі!

Шмуйла. Княжа, сонца наша, аддай іх нам галавою. Аддай.

Радзівіл. Пачакай з шыбеніцай. Я вось ім лепей Іцкавічаў вярну. Што бу-удзе! А то яны да браціка дужа хочуць. Ты, пасол, раскажы мне, як там брацік?

Грабоўскі. Ды што. Гаворыць пра перасяленне душ.

Радзівіл. Ну гэ-гэ-гэта даўно. Ён мне раз сам сказаў, што нос у яго ве-вельмі доўгі, і таму ў мінулым жыцці ён, відаць, быў куліком. А ў будучым жыцці будзе сланом, на якім вялікі першасвяшчэннік бу-будзе ездзіць па Ерусаліме, а калі зноў вернецца ў чалавека, то сядзе на першасвяшчэнніка, які будзе аслом за свае грахі. Я ў яго пытаю: “А чым жа я стану?” А ён мне: “Кабаном за любоў да га-га-небнага дзярма”. Дурны брат зусім...

Аліцыя (ціха). Ды не, не такі ён і дурны.

Грабоўскі. Ходзіць у сінагогу. Вывучыў ужо, дрэнна, старагебрайскую і жаргон.

Пёкур. Гэта ён выбраў найлепшую рэлігію. А службу хрысціянскую прагнаў.

Грабоўскі. Рабіны вакол. Кожную пятніцу збіраюцца ў князя на борурухі, ядуць лапшу, шчупака і кугель.

Радзівіл. Пры-прыдуркаваты брат.

Грабоўскі. Шыбеніца кожны дзень цёплая.

Радзівіл. Гэта лухта!

Грабоўскі. I кошэры і шабасы дакладна выконвае. А на шабасах сядзіць у лапсердаку з ордэнам святога Губерта на шыі.

Пёкур. Божа! Ён бы яшчэ пад лапсердакам каўчэжац са святымі мошчамі насіў!

Радзівіл (Іцкавічам). Тут не да Крычава. Тут брат здурэў, а вы, морды, са сваімі мужыкамі.

Лаўрэн. Божа! Каб ён гэта сапраўды нас адбіў – да каго б трапілі?

Iлья.Беларусам заўсёды шанцуе.

Радзівіл. Ён бы, вас адбіўшы, жыва Іцкавічаў, вось іх, вярнуў, і тут бы вам літасці не было.

Лаўрэн. Тут бы тады і вам усім літасці не было.

Радзівіл. Ого! А што, можа, мне і вярнуць іх вам? Пад канвоем палкі ў тры? Га?

Iлья. Вярні, княжа. Палкі нам – раз плюнуць. А яны? Ты ведаеш, колькі яны вышэй паложанага сабе ў кішэнь узялі?

Радзівіл. Ведаю. I чаму ўзялі – ведаю. Частку – аддалі.

Ілья. Паўтара мільёна яны сабе ўзялі.

Радзівіл. Ко-колькі?

Ілья. Паўтара мільёна.

Радзівіл (злавесна, аж усё сціхнула). Та-ак.

Гдаль. Ваша яснавяльможнасць! Ой, не вер!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маці ўрагану»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маці ўрагану» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Маці ўрагану»

Обсуждение, отзывы о книге «Маці ўрагану» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x