Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маці ўрагану: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маці ўрагану»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя ў трох дзеях, дзевяці карцінах.
Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Упершыню надрукавана ў часопісы "Маладосць" за 1985 г. і ў зборніку "Старыя беларускія хронікі" ў 1988 годзе.
Задума п’есы мае доўгую перадгісторыю. Яе карані ў 50-х гадах, цягнуцца ад легенды “Маці Ветру”, напісанай Караткевічам у сакавіку 1956 г. Легенда таксама апублікавана пасля смерці пісьменніка.

Маці ўрагану — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маці ўрагану», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Магда. Калі вораг прыйдзе – ён і за пяцьсот сажняў бярвенні паднясе. Ён не задумаецца і ўвесь горад на мост разабраць. Але верна і тое, што, як вораг прыйдзе, я гэтую карчму сваёй рукой падпалю.

Яўхім Хмызнепрыкметна выбраўся з-за стойкі ў дзверы.

Цялецкі. Добра, пра гэта пасля. А цяпер ты кажы, камісар.

Камісар (хавае вочы). Доўг за табой, Магда. А які – хай скажа вельмішаноўны пан Гдаль.

Магда. Ой, камісар, не крыві душой. Яны пойдуць – ты застанешся.

Камісар. Ведаю, але... паднявольны.

Гдаль. Семдзесят злотых з цябе.

Магда. Гда-аль!

Гдаль. Вочы мне лопні, скула мне на язык.

Магда (дастае і кідае на стойку некалькі драўляных планак). Вось насы, біркі. Давай твае паловы. Складзем і паглядзім, што на носе зарублена.

Шмуйла. Няма ў нас ніякіх насоў! Адкуль насы?

За вокнамі ў гэты момант зараўла трывожна дуда.

Антох (падпявае).

Дуды над хлопцамі выюць трывожна.
Над полем бітвы спявае рог.
Тапчыце зямлю, легіёны божыя!
Наперадзе – вораг! Над вамі – бог!

Цялецкі. Гэта што?

Гдаль. Гэта значыць – хутчэй грошыкі, Магда. Адна ты тут не паддалася са сваёй карчмою. Напаследак – паддасіся.

Поп. Размячыце, размячыце гэты вярцеп.

Магда. Ах ты, выпоўзіна!!

Поп. Хто гэта – божыя легіёны? Тыя галадранцы? I бог наш – з імі?

Антох. Тапчыце зямлю, легіёны божыя!

За вамі ваш край. I з вамі – ваш бог!

Магда. Вось біркі!

Цялецкі. Біркі не папера. Дзе папера?

Магда. Дык былы камісар Гарноўскі ўзяў. Сказаў, што ўсё скасаванае, – і ўзяў.

Гдаль. Гарноўскі? А я такі штó да яго маю?

Шмуйла. Узяў і ўзяў. Што, м ы ўзялі? Рукі нашы адсохні, як мы тыя паперы ад вас забіралі!

Антох. Падстаўны камісар!

Камісар. Змоўч!

Магда (бярэ, як меч, востры пожаг). Паспрабуйце толькі крануць чаго.

Гдаль. Варта! Вазьміце яе, загаліце ды пасадзіце ў ачаг, калі не адумаецца.

Магдаўзняла пожаг. Антохпалез з-за стала на выручку. У гэты момант увальваюцца ў дзверы мяшчанена чале з Вашчылам, Лаўрэнам, Іванам Карпачом, Ільёй, ягоным бацькам, пісарам Бачко і Яўхімам.

Вашчыла. Так, каго гэта тут – у ачаг?

Магда. Мяне. Унь біркі, а ён доўг заплочаны патрабуе, карчму пагражае размятаць.

Шмуйла. Доўг не заплочаны! Паперы дзе? Пра камісара вярзе нешта.

Вашчыла. Ведаем пра даўгі. Той падстаўны камісар квіткі аб уплаце сабраў. А квіткоў тых за ўплочаны чынш было на дзвесце тысяч. Дый знік з імі.

Гдаль. Не чуў пра квіткі. Вінен мне горад дзвесце тысяч. Пакуль не атрымаю – не пайду.

Карпач. У кішэні яны ўжо ў цябе. Другі раз выбіваеш!

Магда. Біркі засталіся!

Ніхто не бачыць, што поп з Бесавічаў перадае “насы” Шмуйлу і той цішком кідае іх у ачаг.

Карпач. I той падстаўны камісар даў пісьмовае распараджэнне на абарону жыхароў ад гвалту.

Спыніўся ў дзвярах Вецер з узброенымі людзьмі.

Ілья Карпач. Але Шмуйла пасля ўцёкаў камісара тую паперу ў прысутнасці мужыкоў падзёр.

Гдаль. Квіткоў аб уплаце няма. I бірак няма.

Iлья. Біркі ў людзей пабоямі паадбіраў.

Магда. Біркі! Дзе мае біркі?

Лаўрэн (дастае з ачага абгарэлы пучок, узмахнуў імна канцы заскакаў агеньчык). Вось яны, твае біркі.

Магда. Бо-о-ожа! Што ж рабіць? Аспіды! Васіліскі!

Лаўрэн (рушыў з пучком на арандатараў). Нічога! Я ім зараз агнём на мордах уплату той пазыкі выкарбую... Каб памяталі на ўсё жыццё.

Гдаль. Камісар той быў часовы, а я – заўсёдны. I плаціў грошы князю згодна кантракту. Таму калі й душу дастану з мужыка – адказваць не буду.

Лаўрэн (насоўваецца). А гэта мы паглядзім, галава карэлая! Бачыш, агеньчыку з пекла табе прынёс.

Шмуйла. Гвалт!

Бачко. Камісары гэтыя – толькі расходы!

Iлья. На іх і на світу!

Бачко. I нічога добрага, акрамя гною пасля іх!

Яўхім. Нічога не далі камісары! I надзей не пакінулі!

Iлья. Яшчэ дзвесце тысяч! Не ўратуюць скаргі!

Бачко. Мужыкі! Супраціўляйцеся! Біцеся!

Лаўрэн (паднёс агонь да аблічча Гдаля). Ну-у...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маці ўрагану»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маці ўрагану» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Маці ўрагану»

Обсуждение, отзывы о книге «Маці ўрагану» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x