Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Маці ўрагану» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маці ўрагану: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маці ўрагану»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя ў трох дзеях, дзевяці карцінах.
Пры жыцці пісьменніка не друкавалася. Упершыню надрукавана ў часопісы "Маладосць" за 1985 г. і ў зборніку "Старыя беларускія хронікі" ў 1988 годзе.
Задума п’есы мае доўгую перадгісторыю. Яе карані ў 50-х гадах, цягнуцца ад легенды “Маці Ветру”, напісанай Караткевічам у сакавіку 1956 г. Легенда таксама апублікавана пасля смерці пісьменніка.

Маці ўрагану — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маці ўрагану», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Карпач. Не цалую тваёй рукі. Мне яшчэ трэба жыць. Але людзі! Людзі! Гэта маці Ветра... Хіба яна маці Ветра?.. Яна маці нашага ўрагану!

Мужыкімоўчкі падымаюць зброю ўгору.

Маці ўрагану.

Цемра, тупат ног і пошчак капытоў.

Захрабошчуць пад доўбнямі латы.
Звон на могілках поўнач прабіў.
Скача ў цемры помста на катаў.
Вый, магнат. Замахніся! Бі!

Дзея другая

Карціна чацвёртая

Вялізная святліца ў карчме Магды Мякенькай. Злева – паліцы з сулеямі і пляшкамі, бочкі. Перад усім гэтым – стойка. За стойкаю – ачаг і дзверы ў кухаварню. У дальнім левым куце – дзверы на вуліцу. Тры акенцы ў задняй сцяне, адно – у правай. За імі роў, валы і над імі драўляныя муры і цагельныя, “бутавыя”, вежы Крычаўскага замка. Пад сценамі доўгае “Г” стала, лавы вакол яго. Стаяць дзве-тры бочкі ў якасці дадатковых сталоў. За стойкай Магда, ля яе дудар Яўхім Xмыз. За вялікім сталом сядзяць у кампаніі з куфлямі поп з Бесавічаўі поп Антох Крапіла.

Антох. Іцкавічы – цю-цю! Няма іх. Свой у нас цяпер арандатар.

Поп з Бесавічаў (сербануўшы). А табе што, ойча? Яны, як іудзеі, да цябе, папа, справы не мелі. Ты што пры іх, што пры Храптовічу наліжашся, як папова свіння, дый канец.

Антох. Ну і ты ледзь не кожны дзень п’яны як гразь. Але ты з распусты п’яны. А я – з жаласці да людзей, да парафіян сваіх.

Поп. Мялі, млын. Проста яны, абдзёртыя, табе за хрышчэнне ды адпяванне заплаціць не могуць, вось ты і точыш зубы на Іцкавічаў.

Антох. Бо ў мяне сумленне. Яно не дазваляе з голага ўзяць. А ты як? Ты з сыноў жабрака добрага каня вымагаў за адпяванне. А не было яго, то нябожчыка пахавалі неадпетага, як сабаку. Тры дні людзі на каленях стаялі, пакуль не згадзіўся магілу адпець... за мерку пшаніцы.

Поп. А чаго ты п’еш са мною? Унь як зямля напіўся.

Антох. Гэта ты падсеў. Праўда, людзі?

Магда з Яўхімам. Так... Анягож... Падсеў.

Антох. Падсеў. I лепей бы я з бесам піў, чым з папом, які з Бесавічаў.

Поп. Ой, заклею я твой вобраз.

Антох. Паспрабуй, асёл Валаамаў.

Магда. Цыц!

Яўхім. Не хапала яшчэ, каб папы пабіліся.

Магда. У мяне не паб’юцца. Я іх – жыва.

Яўхім. I праўда. У цябе бойка толькі, пакуль ты не ўмяшаешся. Гэта ж за дзесяць год ніводнага членапсавання.

Антох. Дзіва што. Грудзі – як дзве машыны сценабітныя... Азадак – вось як гэтыя дзве бочкі. А мы што? Мы людзі звычайныя, дзе ўстаяць?

Магда (улешчаная). Добра-добра. Толькі без бойкі.

Яўхім. Няма чаго сварыцца. I новы арандатар тут, і дзярэ, як свой. I пры тых, і пры ім на азадках нашых як ячмень малацілі.

Магда. Іцкавічам усё заплочана. I хай коцяцца.

Антох. У тым і справа...

Яўхім. ...Што не ўсё заплочана. Што яны яшчэ тут і нейкія рэшткі выбіваюць. I як бы гэтыя рэшткі не былі апошняй нашай кашуляй.

Магда. Ветра зваць трэба. Не п’янюгу Васку, а Васіля. Ён ім толькі руку пакажа – жыва нагостраць лыжы.

Поп. Забабоны ерэтыцкія! Язычаскія. Хто гэта, акрамя бога, можа... дотыкам рукі?..

Магда. А ты нас з Лаўрэнам спытай, як войт з Ківаверцаў, нібы ад Перуна, рухнуў.

Поп. За вашыя супрацьзаконныя намеры вас з Лаўрэнам трэба... у вязніцу.

Магда. А ты з намі, ці што, быў, што ведаеш, намеры там у нас або ўжо нешта больш сур’ёзнае? Ці мо ляжаў з намі?

Поп. Цьху, бясоўскае адроддзе.

Магда (прыўзняла яго за шкірку). Хто тут бясоўскі? Хто з Бесавічаў? Я ці ты?

Поп. Ай, эпіцім’ю накладу.

Антох. У порткі ты накладзеш. Ды кінь ты яго.

Магда. Ужо кінула.

Яўхім. Ай, баба! Ай, баба, як Пярун!

У карчму ўвальваюцца браты Іцкавічы з вартай, Камісарі Павал Цялецкі, крычаўскі “губернатар”.

Гдаль. Ай, б’юцца. Ну, як бараны. Ну, як пеўні.

Шмуйла. Здароў, Магда.

Магда. Здаровы былі. Нашто завіталі?

Шмуйла. Скора з’едзем. А пакуль – даўжок за табой.

Магда. Што-о? Які даўжок?

Гдаль. Апошні даўжок перад тым, як новы арандатар даб’ецца таго, чаго мы не дабіліся, і прымусіць гэтую карчму па бервяну разнесці.

Магда. Я-ак?

Цялецкі. А так. Пабудова пры рове. Значыць, бліжэй чым дзесяць сажняў ад замка. А гэта значыць вораг можа яе разнесці і з яе праз роў мост накідаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маці ўрагану»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маці ўрагану» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Маці ўрагану»

Обсуждение, отзывы о книге «Маці ўрагану» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x