А Геркулес, чым ён быў адмысловы?
Хірон
Не крой мне сэрца.
Што тут словы!
На жаль, не бачыў я Гермеса,
Не бачыў Феба і Арэса,
Затое ён, зямны, перада мной —
І бог, і волат, і герой!
Юнак прыгожы, царскі сын,
Заўжды аддана і заўзята
Старэйшага ён слухаў брата
І найлюбімейшых жанчын.
Такога больш не родзіць Гея,
І не ўзнясе на неба Гера.
Не ўславяць міф і эпапея:
Не хопіць фарбаў у Гамера!
Фаўст
Такую ты падаў карціну,—
Што і мастак не папракне ні ў чым.
Намаляваў найлепшага мужчыну,
Цяпер чарга найлепшае з жанчын.
Хірон
Чаго расхвальваць прыгажосць,
Калі ў ёй толькі холад ёсць.
Я жыццярадасных жанчын цаню,
Люблю за палкасць іх агню.
Краса — чаруе толькі вока,
Прывабнасць — пранікае ў нас глыбока.
Вось так запаланіла і Алена,
Калі я вёз яе.
Фаўст
Хірон
Фаўст
Хіроне!
О божа, як спрыяе лёс —
Сяджу на тым жа самым троне!
Хірон
Як ты цяпер, трымалася за грыву.
Фаўст
Паспачувай майму парыву,
Намеры ж — чыстыя мае!
Хутчэй расказвай, не цягні —
Куды і як ты вёз яе?
Хірон
Прыгода дзіўная. У тыя дні
Яе з палону вырвалі браткі.
Хто ж так аддасць ім скарб такі.
Разбойнікі за імі наўздагон!
Вось тут і дапамог якраз Хірон.
Была б мо іншая карціна,
Калі б не багны Элеўсіна —
Уброд браты, а я з дачкою бостваў
Наўпрост балотам ушалёстваў.
Уратаваўшыся, яна з пяшчотай
Па грыве гладзіла мяне сярдэчна, міла:
І я, стары, сабе прызнаўся ўпотай,—
Яна маё юнацтва абудзіла.
Фаўст
Хірон
З цябе пісакі
Паспелі вытруціць разлік усякі:
Міфічныя жанчыны і паўбогі —
Не догмы вашых філалогій,
Тым больш Алена; ўплывы часу
Ёй не пашкодзілі ні разу.
Паэт ёй сам дае красу, узрост,
Прывабу і каханкаў доўгі хвост,
Раздоры ў вечнай каруселі,
То выкраданні, то вяселлі —
Усё, што так здзіўляе вас.
Тварцоў не звязвае ніякі час.
Фаўст
Хай старасць і яе міне!
Ну што ж, калі Ахіл у Ферах
Знайшоў Алену {182} 182 Ахіл у Ферах/Знайшоў Алену… — Заручыны Ахіла з Аленай адбыліся паводле міфа на востраве Лука; Гётэ перанёс падзею ў Феры, дзе нібыта быў уваход у падземнае царства.
ў пазачасных сферах,—
Хай рызыка й мяне памкне
Шукаць — з удачай ці няўдачай —
Прадмет маёй любві гарачай.
Няўжо яе, яе адну
Я да жыцця любоўю не вярну?
Ты бачыў багароўную даўно,
Я ж толькі сёння. І цяпер відно,
Што без жанчыны гэтай мне ніколі
Не мець ратунку, шчасця, долі.
Хірон
Чужынец! З гэтым дзіўным пастулатам
Здаешся ты жывым вар’ятам.
Аднак твой довад не пабіты.
Якраз сягоння я ў візіты
Да Манта {183} 183 Да Манта выбраўся… — Манта — дачка Цірэзія, фіванскага вешчуна (у Гётэ — дачка Эскулапа, бога лячэння).
выбраўся; адна
Самоту ў модлах скрашвае яна
І Эскулапа просіць памагчы
Даць розум лекарам, бо ўсе ўрачы
Нічым не лепшыя за канавалаў.
Я ўпэўнены, што мудрая Сівіла
Табе б якое зелле прыпісала,
Мазгі паправіла б, карэннем падкурыла,
Бо, як гляджу, з цябе ўжо толку мала.
Фаўст
Каб прыпадобніцца ад лекаў Манта
Да подлага ханжы альбо педанта?
Хірон
Прымі парады, выцяжкі і мазь,
Не ўпарціся. Прыехалі. Ну, злазь!
Фаўст
Скажы, куды мяне прывёз,
Мінуўшы скалы, гоні, плёс?
Хірон
Алімп налева, а Пеней направа.
З Эладай білася тут рымская дзяржава. {184} 184 З Эладай білася тут рымская дзяржава . — Маецца на ўвазе бітва пры Піндзе, дзе рымскі консул Люцый Эмілій Паўлюс разграміў войска македонскага цара Персея (168 да н. э.). — Адсюль далейшае — І рымлянін цара абуў у путы.
Тут бой кіпеў крывавы й люты —
І рымлянін цара абуў у путы.
Глядзі ўгару! Узнёсся ўладна там
У ззянні месяца вячысты храм.
Манта (трызніць у храме)
Ша!..
Тупат ног
Каля парога.
У мой чартог
Шле лёс паўбога!
Хірон
Прывет, бабуся! Шанаванне!
Манта (ачуняўшы)
Дык гэта ты? Заходзь, мой пане!
Хірон
Ну, як твой храм, твае пенаты?
Читать дальше