Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мефістофель

Прыгожы голас маюць дзевы,
Лагодна льюцца іх напевы
Пад струн суладны, стройны зык;
І хоць іх спеў так лашчыць вушы,
Але мяне той спеў не ўзрушыў
І ў сэрца мне ён не пранік.

Сфінксы

Нішто ў тваіх грудзях не б’ецца!
Там кашалёк альбо ляднік,
Бясчулы камень, а не сэрца!

Фаўст (падыходзячы)

Як велічна!
Тут нават і ў пачвары
Угадваюцца моц і чары.
Здаецца, ўсё, што ні пабачу,
Прадказвае мне толькі ўдачу.

(Паказваючы на сфінксаў.)

Эдып калісьці з імі гаварыў. {170} 170 Эдып калісьці з імі гаварыў. — Эдып — міфічны фіванскі цар, які разгадаў загадку сфінкса.

(Паказваючы на сірэн.)

А іх Уліс перахітрыў. {171} 171 А іх Уліс перахітрыў. — Уліс (Адысей) — гамераўскі герой, воін, падарожнік.

(Паказваючы на мурашак.)

Мурашкі золата хавалі.

(Паказваючы на грыфаў.)

А грыфы сховы вартавалі.
О, як я светлым згадкам рады,
Я духам пранікаюся Элады!

Мефістофель

Раней ты б не пайшоў на фэст
Класічнай грэчаскае ночы —
Цяпер шукальніку нявест
Ужо не страшны патарочы.

Фаўст (сфінксам)

Гібрыды звера і жанчыны,
Алену ведаць вы павінны.

Сфінксы

Мы не засталі ўжо Аленін час,
Бо Геркулес забіў апошніх з нас: {172} 172 Бо Геркулес забіў апошніх з нас . — Геркулес (Геракл) — міфічны герой, які здзейсніў дванаццаць подзвігаў.
Прасі парады ты ў Хірона {173} 173 Прасі парады ты ў Хірона . — Хірон — мудры кентаўр (паўчалавек-паўконь).
Ён сёння недзе тут якраз —
Кіруйся ўказкаю ягонай.

Сірэны

Што Хірон! Ссівелы ўломак.
Нас наведаўшы калісь,
Шмат чаго сказаў Уліс,
Шмат задаў галаваломак,
І сягоння мы гатовы
Паўтарыць Уліса словы.
Кінься толькі сам у мора.

Сфінкс

Не слухайся — зазнаеш гора!
Не паддавайся! Сцеражыся,
І, як вяроўкай Адысей,
Парадай нашай абвяжыся
І да Хірона йдзі смялей.

Фаўст выходзіць.

Мефістофель (з прыкрасцю)

Які вісклівы брыдкі рой
Лапоча крыллем нада мной!
Ляціць так шпарка, што стралой
Не ўцэліў бы і сам Алкід.

Сфінкс

Які палёт, які імпэт!
То зграя шумных стымфалід {174} 174 То зграя шумных стымфалід . — Стымфаліды — міфічныя птушкі з меднымі крыламі, пер’ем і дзюбамі, якія жылі над Стымфалійскім возерам у Аркадзіі; іх знішчыў Геркулес . ,
Што на ляту шле свой прывет,
Бо, пэўна, лічыць за сваячак.
У іх сцярвятніцкія дзюбы,
А лапы ў іх, нібыта ў качак,
І нораў іхні дзікі, грубы.

Мефістофель (з удаваным страхам)

Зноў нейкі свіст, сіпенне, гукі?

Сфінкс

Хай не палохаюць галовы
Лернейскай вычварнай гадзюкі. {175} 175 Хай не палохаюць галовы/Лернейскай вычварнай гадзюкі .— Лернейская гідра — міфічная пачвара, дзевяцігаловая змяя; яе забіў Геркулес .
Яны адсечаны, а ўсё гатовы
Сіпець на ўсіх.
Што лупіш вочы?
Ідзі ў юрлівы гурт дзявочы,
Прыгрэйся ля прыгожых парак —
Ды не скруці тым часам карак.
Там ламіі {176} 176 Там ламіі — гурток распусты… — Ламіі — міфічныя вампіры, пажыральніцы дзяцей. — гурток распусты
На ўсе прэтэнзіі і густы,
Каханкі палкія сатыраў,
Яны пяшчотна й без прынукі
Усе табе пакажуць штукі —
Дык ты б сабе з іх пару выбраў.

Мефістофель

Вярнуўшыся, я, пэўна, вас убачу?

Сфінкс

О так! Змяшайся з гэтым збродам
І дзейнічай сабе на ўдачу!
А нам нішто — з Егіпта родам,
Прывыклі да ўсяго, здавён
Кіруючы раскладам дзён. {177} 177 Прывыклі да ўсяго, здавён/Кіруючы раскладам дзён. — Сфінксы былі ў Егіпце сімваламі месяцаў ліпеня (знак Льва) і жніўня (знак Дзевы).

Мы сядзім ля піраміды —
Суд людскі мы, суд Феміды {178} 178 Суд людскі мы, суд Феміды. — Феміда (Тэміда, Тэміс) — міфічная багіня права, законнага парадку і прадказанняў. Пераносна Феміда — правасуддзе, закон. ,—
Войны, мір, спакой, кашмары
Не маркоцяць нашы твары.

Каля вусця Пенея

Пеней {179} 179 Пеней — рака ў Фесаліі; тут — бог рэк. , акружаны ручаямі і німфамі.

Пеней

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x