Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вагнер (скрушліва)

Бывай! Ці скора ўбачу
Цябе я зноў? Мне цяжка, сэрцам плачу.

Мефістофель

Хутчэй к Пенею! Пан жаніх —
Пад’едзе к паням з кутасамі.

(Ad spectatores) {160} 160 Ad spectatores ( лац .) — да гледачоў.

Так мы залежым кожны міг
Ад крэатур, якіх стварылі самі.

Класічная ноч Вальпургіі

Фарсальскія лугі {161} 161 Фарсальскія лугі — раўніна ў Фесаліі.

Цемра.

Эрыхта {162} 162 Эрыхта — фесалійская чараўніца, якая нібыта прадказала рымскаму палкаводцу Пампею (107—48 да н. э.) паражэнне ў барацьбе за ўладу ад Юлія Цэзара (100—44 да н. э.).

Ізноў на фэст начны, на свята жудасці
Прыйшла і я сюды, Эрыхта змрочная;
Аднак не гэткая ўжо я злавесная,
Як незычлівымі людзьмі апісана,
Якія меж у пахвале не ведаюць
І ў лаянцы… Гляджу, ужо бялеюцца
Унізе ў лагеры шатры ваенныя,
Бы пробліскі ў начы хімернай, прывіднай
Як часта ўсё, як часта паўтараецца
І часта паўтарацца будзе ў вечнасці!
Ніхто ніколі сілаю здабытую
Уладу не аддасць самохаць іншаму.
Ён з ёю не расстанецца, ён мерыцца
Падмяць суседа і над ім узвысіцца.
Тут бой кіпеў, ён стаў найлепшым прыкладам
Таго, як гвалт гвалтоўніка адольвае,
Як са свабоды рвуць вянец расквечаны,
Як лаўр святы карону ўлады ўвенчвае.
Калісь Пампей тут прагнуў славы — Велічны,
І Цэзар з ім за ўладу сілай дужаўся.
Мы вынікі змагання добра ведаем.

Агні гараць бівачныя… барвяняцца…
І дыхае зямля крывёй пралітаю.
І звабленыя ззяннем ночы змрочнае,
Злятаюцца істоты міфаў элінскіх,
Героі бітваў колішніх збіраюцца,
Ад вогнішча праносяцца да вогнішча.
І месячык, над полем бітвы ззяючы,
Лагодны бляск навокал распраменьвае;
Шатры знікаюць… Стыне жар на вогнішчах…

А нада мною?.. Метэор праносіцца.
Ён асвятляе штось целападобнае.
Жыццём павеяла! Цяпер няварта мне
Жывых вітаць, бо я нясу пагібель ім;
І так я ўжо наветамі зняслаўлена…
Пайду… Зніжаецца яно… нязнанае…

(Знікае.)

У вышыні аэранаўты.

Гамункул

Абляцім, панаглядаем
Вогнішчы, прастору свята:
Над шырокім гэтым краем
Духі бавяцца заўзята.

Мефістофель

Дома я, у родным Гарцы,
Шмат нагледзеўся ўсяго,
І тутэйшыя паганцы,
Можа, прымуць за свайго.

Гамункул

Бачыш, хтось даўгі, як посах,
Бегчы кінуўся ў кусты.

Мефістофель

Нас угледзеўшы ў нябёсах,
Даў са страху — лататы.

Гамункул

Хай бяжыць, калі баіцца.
Ты лепш рыцара спускай —
Марыў ён перарадзіцца,
Зведаўшы антычны край.

Фаўст (дакрануўшыся да зямлі)

Дык дзе ж яна?

Гамункул

І сам не знаю,
Але ў тубыльцаў распытаю.
Калі ў душу табе запала,
Дык сам шукай з усім запалам,
Бо ўсякі страх адолеў ты,
Пабыўшы ў царстве пустаты.

Мефістофель

Ну, тут я маю свой інтэрас.
Давайце лепей праз і цераз
Мясціну паасобку пройдзем,
Глядзіш, прыгод якіх і знойдзем.
Калі ж абрыдне ўсім Фарсал,
Падасць Гамункул нам сігнал.

Гамункул

Вось так я пасігналю ў шкліну.

Шкло звініць і свеціцца.

Ну, рушылі, прыгоднічкі, ў даліну.

Фаўст (адзін)

О, дзе ж яна? Не ўведаю ніколі!
Няхай яна па гэтым не хадзіла полі,
Няхай у хвалях ручаін Фарсала
Прыгожых ног сваіх не абмывала,—
Затое мова тут яе гучала.
Я ў Грэцыі і, як Антэй, стаю, {163} 163 Я ў Грэцыі і, як Антэй, стаю. — Антэй — сын зямлі (Геі) і мора (Пасейдона), які чэрпаў сілу, дакрануўшыся да зямлі.
Душой і целам чую моц сваю.
Не наракай, што зноў адзін ты,—
Ідзі смялей у лабірынты.

(Ідзе.)

Каля вытокаў Пенея

Мефістофель (прынюхваючыся)

Блукаючы між вогнішчаў паганцаў,
Дзівуюся з іх звычаяў і танцаў:
Вось гэта моды, этыкеты —
Той напаўголы, той раздзеты;
А сфінксы й грыфы — не па нас: {164} 164 А сфінксы й грыфы — не па нас… — Сфінксы — казачныя істоты з лапамі льва, тулавам сабакі, галавою і грудзьмі жанчыны. Грыфы — міфічныя звяры з арлінымі крыламі і галавою, з тулавам льва; ахоўнікі скарбаў.
Ні грацыі няма, ні складу,
Павыстаўлялі напаказ,
Брыдота спераду і ззаду.
Пачвары ўсе! Народзец цёрты!
На што ўжо ў нас заўжды бедлам,—
Ды антыка пабіла ўсе рэкорды.
Аднак я госць, — і сама ўраз.
Паклон мой грывам і дзядам,
Бо тут не Брокен, а Парнас.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x