Ёган Гётэ - Фаўст

Здесь есть возможность читать онлайн «Ёган Гётэ - Фаўст» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: tragedy, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фаўст: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фаўст»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Фаўст» — найбольш яркі твор выдатнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга Гётэ (1749–1832). У трагедыі адлюстраваны філасофскія погляды аўтара на жыццё і прызначэнне чалавека. Жыццёвы шлях Фаўста — гэта пошукі сэнсу існавання, пошукі шчасця ў высокім значэнні гэтага слова.
«Фаўст» — найвялікшае стварэнне паэтычнага духу, ён служыць прадстаўніком найноўшай паэзіі, гэтаксама як «Іліяда» служыць помнікам класічнай старажытнасці.
А. С. Пушкін

Фаўст — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фаўст», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

П’яніца (мармыча)

З глузду я яшчэ не з’ехаў —
Сам сабе і цар і бог;
Розных песень, розных смехаў
Вам ці мала прыбярог.
П’ю гарэліцу з падсёрбам
І назло і насупор вам —
Гэй, падсусед, падыходзь!
Вып’ем! Што нам! — хоць бы хоць!

Баба ў румзы, баба ные,
Аж заходзіцца ад слёз,
Ушчувае, просіць, вые —
Каб яе пярун разнёс!
А я п’ю сабе з падхлістам,
Не сцялюся гладкім лістам,
Весялю душу і плоць —
Што мне, зрэшты? — хоць бы хоць!

П’ю, каб поўнілася чарка!
Каб пілося, як цяпер!
Не раздобрыцца карчмарка,
Дасць служанка напавер!
І я вып’ю зноў з падсмоктам
З карчмаром і з лысым чортам
Вашым пацерам супроць —
Мне ж бо, хлопцы, — хоць бы хоць!

Нешта млосна, млява нешта,
І язык стаіць калом,—
Вам з таго якая рэшта,
Што ляжу я пад сталом?

Хор

За здароўечка, за ваша
Кіньма чарку ў горла наша!
З п’яным спрэчкі не заводзь! —
П’яным свары — хоць бы хоць!

Герольд абвяшчае прыход паэтаў розных напрамкаў: пеюноў прыроды, прыдворных начотчыкаў і мінезінгераў, пяшчотных лірыкаў і одапісцаў. У штурхатні і валтузні ніхто не дае другому вымавіць слова. Толькі адзін праціскаецца наперад.

Сатырык

Адно мне грэе сонца —
Што маю нюх і хватку,
Дзе толькі давядзецца,
Я рэжу праўду-матку.

Пеюны могілак і ночы просяць прабачэння, бо яны якраз заняты цікавай гутаркай з модным вампірам — можа, у будучым з яе ўзнікне новы напрамак паэзіі. Герольд адыходзіць ад іх і выклікае грэчаскую міфалогію, якая і ў сучасных масках захоўвае адметную самабытнасць.

Грацыі {140} 140 Грацыі (харыты) — у грэка-рымскай міфалогіі багіні грацыёзнасці, прыгажосці, радасці, песты — дочкі Зеўса і Эрыміны. Еўфрасіна увасабляе радасць, Аглая — бляск, Талія ( Гегемона ) — квітнеючае жыццё.

Аглая

З ласкай у жыццё ідзіце
І пяшчотна дар дарыце.

Гегемона

З ласкаю прымаць прыемна
І адорваць узаемна.

Еўфрасіна

А найлепш ад ласкі ўсякай
Адарыць усіх падзякай.

Паркі {141} 141 Паркі (мойры) — у грэка-рымскай міфалогіі багіні лёсу, дочкі бога Хаоса. Яны пралі нітку чалавечай долі: Клота — сукала нітку, Лахезіс — круціла калаўротак, Атропа — абцінала нітку нажніцамі. У Гётэ Атропа і Клота памяняліся функцыямі.

Атропа

Я старэйшая, мне спрасці
Трэба нітку долі вашай,
Шмат умельства трэба ўкласці,
Каб хваліцца добрай пражай.

Каб вілася нітка роўна,
Трэба добра лён прыладзіць,
Каб ён мяккі быў, як воўна,
Трэба пальцамі прыгладзіць.

Куралесьце ў буры танца —
Ні на што ніякай скідкі:
Толькі помніце, — парвацца
Могуць тоненькія ніткі.

Клота

Мне давераны нажніцы,
Каб падрэзаць дзе-нідзе,
Памагчы старой сястрыцы,
Дзе яна не так спрадзе.

Бо яна ў мяне — майстрыха
З валакон гнілых сукаць,
Бо яна ж умее ціха
Крылы марам падсякаць.

Ды і я не раз псавала
Маладым любоўны пал,
І таму цяпер схавала
Я нажніцы ў футарал.

Сёння хай ляжыць кудзеля —
Абыдуся без сясцёр.
Колькі радасных падзеяў!
Як бушуе шумны двор!

Лахезіс

Я, мудрэйшая, павінна
Ў нітках бачыць палатно.
Хай жа круціцца няспынна
У сястры верацяно.

Чашку ў чашку я паволі
Навіваю на клубок,
Пераблытаць іх ніколі
Не павінен мой юрок.

А спынюся ў час рабочы,
Смерцю ўласнай заплачу;
Наматаўшы дні на ночы,
Аддаю клубок ткачу.

Герольд

А гэтых трох не распазнаць натуры,
Хоць вы антычныя чыталі скрыпты,
Пад маскай ветлівасці ўяўнаў скрыты
Вядзьмаркі нораў і пагляд пануры,

Заўжды іх выгляд чысты і нявінны.
То фурыі {142} 142 Фурыі (эрыніі) — Алекта , Мегера , Тысіфона — міфічныя дэманы падземнага царства, багіні помсты і дакораў сумлення. У Гётэ яны выступаюць як ворагі шчасця і кахання: Алекта — злосніца, Мегера — вораг, Тысіфона — помсніца. — я сам не даў бы веры,
Што пад такою маскаю — пантэры
І кобры ўлезлі ў вобраз галубіны.

А зрэшты, сёння тут, калі наўкола
Усе распустай хваляцца, дурнотай,
Навошта лютасцю ўпівацца ўпотай,
Удаючы пры ўсіх з сябе анёла?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Отзывы о книге «Фаўст»

Обсуждение, отзывы о книге «Фаўст» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x