Иван Клименков - Дэтэктыўны сюжэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Клименков - Дэтэктыўны сюжэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1997, Жанр: Остросюжетные любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэтэктыўны сюжэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэтэктыўны сюжэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэтэктыўны сюжэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэтэктыўны сюжэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Альберт кінуў кароткі позірк на Рэгіну.

— Ну як завязка? Інтрыгуе?

У адказ яна грэбліва пакрывіла губы.

— Банальна і шэра, хаця ты не шкадаваў фарбаў і эмоцый. Амаль кожны любоўны раман нізкага гатунку перанасычаны такімі калізіямі.

— Сапраўды? Мяне гэта засмучае. Але пагадзіся, кожная любоўная інтрыга мала чым розніцца ад іншых, а часам бываюць і падобныя, як тыя блізняты. А наконт фарбаў і эмоцый — гэта прафесійнае. Усякі адвакат хварэе на гэтую хваробу, бо засядацеляў часцей пераконвае не логіка, не факты, а ўменне плесці словы, плаўнасць і неакрэсленасць прамовы, яе квяцістасць. Аднак, як часта піша ваш брат белетрыст, вернемся да нашага героя, які, ашаломлены сустрэчай і аглушаны здымкам, што апынуўся ў яго руках, стаіць узбоч тратуара і ледзь стрымліваецца ад нясцерпнага жадання кінуцца пад колы якой-небудзь машыны, што праносяцца міма. Смерць зараз здавалася яму не параўнальнай ні з чым асалодай, палёгкай, прахалодай для душы.

— Дзеля ўсяго святога, — узмалілася яна, - толькі без гэтай біжутэрыі, без эпітэтаў, метафараў. Гэта так нудотна слухаць.

Ён умольна паглядзеў на яе.

— Ну, патрывай. Нічога не магу з сабою зрабіць. I ведаеш, што дзіўна, пачынаю расповед і адразу як бы сам раблюся тым злашчасным Альбертам. I мне шкада яго і балюча. Так балюча, быццам не з ім, а са мной адбываецца ўсё гэта. I я проста не магу не выказаць, што ў яго на душы. Хацеў бы, а не магу. I ўсё ж паспрабую карацей

У такім шокавым стане бядак стаіць мо хвілін пяць, здранцвелы, на крок ад таго, каб звар'яцець, але паступова да яго прыходзіць здольнасць думаць, разважаць, а разам з тым і выратавальнае сумненне.

— Мана! Быць не можа, каб Фрыда...

— А гэта хто?

— Так завуць жонку. О, прабач, забыўся. Быць не можа, каб Рэгіна, якую ён так любіць, абагаўляе, Рэгіна, якая сама чысціня і дабрачыннасць, магла так падлюжна, так цынічна абысціся з ім, з іхнім каханнем. Няйначай, нейкі шантаж. Нехта хоча паўздзейнічаць на вынік судовага працэсу ці, хутчэй за ўсё, помсціць яму за сваё паражэнне. Канечне, так яно і ёсць.

Альберт уважліва, ужо прафесійным вокам, паглядзеў на здымак. Безумоўна, ён зроблены тэлексам, бо па краях відаць абрысы расчыненага акна. Але і гэта не пераканала яго: пры жаданні можна зрабіць усякі фотамантаж. А ён сам вельмі вінаваты перад Рэгінай. Вінаваты за сваю, няхай і кароткую, рэўнасць, за недавер. Як мог ён, хаця б на імгненне, засумнявацца ў ёй? Павольна разарваў ён здымак на дзве палавінкі, склаў і разарваў яшчэ, потым яшчэ, няспешна падышоў да сметніцы, кінуў у яе дробныя кавалачкі паперы і плюнуў у сметніцу. Потым сеў у машыну, спакойны, з незвычайна лёгкай і светлай душой, завёў матор і паехаў на працу.

Жонцы ён нічога не сказаў пра гэтую гісторыю, аднак, як не стрымліваўся і не дакараў сябе за гэта, не мог ужо ранейшымі вачыма глядзець на яе, па-ранейшаму адчуваць сябе з ёю лёгка і шчасліва. У кожным яе слове, у кожным руху, жэсце, у выразе твару ці позірку шукаў ён пацвярджэння таму жудаснаму, што ставіў ёй нехта ў віну. Шукаў і не знаходзіў. У ёй не было нават намёку на хітраванне, акторства, якое непазбежна прасачылася б, калі б той здымак не быў падробкай. Тады ноччу ён зрабіў ёй вераломнейшае выпрабаванне: не стаў, як звычайна, першым абдымаць і мілаваць, а моўчкі, нерухома ляжаў побач з ёй. Ён быў упэўнены, калі здрада сапраўды мае месца, то Рэгіна нізашто не прылашчыцца да яго. Гэта было б святатацтвам, грахом над грахамі. Іншая справа, калі б ён сам дамагаўся яе. Тады б яна не магла не адказаць узаемнасцю... ну, хаця б дзеля таго, каб не выдаць сябе. А так...

— Што з табой, Альберт? — здзіўлена спытала яна праз нейкі час.

— Нічога.

— Няпраўда. Я адчуваю, як нядобра ў цябе на душы.

— Проста стаміўся. Цяжкі быў дзень.

— 3 табой ніколі не здаралася такога. I наогул — навошта думаць пра тое, што было ці будзе? Ноч для іншага.

I яе страснасць, яе любоўная апантанасць выцесніла з душы Альберта ўсялякую падазронасць. I, ужо засынаючы сном шчаслівага чалавека, ён грэбліва, з пагардай пасміхнуўся ў твар незнаёмаму мужчыну з бародкай, які ў апошні момант з незвычайнай выразнасцю паўстаў перад вачамі.

Міналі дні, тыдні. Ён ужо зусім забыўся і пра барадатага дзецюка, і пра здымак. А калі ў памяці і ўсплывала тая раніца, апроч прыкрасці, было і задавальненне сабой, што не даў справакаваць сябе, што адразу ж разгадаў нейчую зламыснасць і падлюжнасць.

У тую суботу ён сядзеў у гасцёўні адзін і слухаў Бетховена. Ён вельмі любіў у адзіноце слухаць Бетховена. Велічныя гукі паланілі яго душу, ён здаваўся сам сабе бесцялесным, бязважкім, нібыта растварыўся ў гэтых гуках, ці, хутчэй, у той вібрацыі космасу, якая існуе сама па сабе і якую некалі пачуў і паклаў на ноты натхнёны геній.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэтэктыўны сюжэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэтэктыўны сюжэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэтэктыўны сюжэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэтэктыўны сюжэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x