Иван Клименков - Дэтэктыўны сюжэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Клименков - Дэтэктыўны сюжэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1997, Жанр: Остросюжетные любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэтэктыўны сюжэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэтэктыўны сюжэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэтэктыўны сюжэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэтэктыўны сюжэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Наш гай, — сціснуўшы жончыну ру­ку, прамовіў ён. — Можаш смяяцца, але мне хочацца заплакаць.

Рэгіна не адказала, але па яе напружаным твары лёгка было здагадацца, якія пачуцці перапаўняюць яе душу.

3 горкі машына памчала на вялікай хуткасці, і з такой жа імклівасцю наплывала на іх гэта лісцвяное хараство, у якім неўзабаве ўжо можна было адрозніць белыя, з чорнымі крапінамі, ствалы бяроз, кроны асобных дрэў.

— Тут спыніцеся, — сказаў Альберт кіроўцу, калі яны апынуліся на ўскрайку гаю. — Мы выйдзем.

— Вас чакаць? — спытаў той, прытармазіўшы збоч дарогі і выключыўшы транзістар.

— Не трэба, — Альберт працягнуў яму грошы. — Вазьміце.

Таксіст паглядзеў на купюру, збянтэжана прамовіў:

— У мяне не будзе рэшты.

— I не трэба, — супакоіў яго Аль­берт. — Паездка была вельмі прыемнай Яна варта большага, куды большага.

Ён вылез з машыны, падаў руку жонцы, дапамагаючы ёй. I калі таксі развярнулася і памчала ў бок горада, яны, зірнуўшы адно аднаму ў вочы, ціха, быццам баяліся парушыць чуйную сцішанасць, што панавала наўкол, рушылі пад шаты стройных бяроз. Праз хвілін пяць яны спыніліся і доўга стаялі нерухома, моўчкі, зачараваныя святасцю і чысцінёй блакітнага, глыбокага неба, мяккага, па-восеньску самотнага сонечнага святла, прыгажосцю ахутаных золатам дрэў. Сэрцы іх біліся роўна, спакойна, дыхалася лёгка і глыбока. 3 душаў іх сплывалі ўсе будзённыя клопаты, якія здаваліся цяпер нязначнымі, да смешнага мізэрнымі, даючы месца ачышчальнай лёгкай і светлай самоце, тузе пра нешта незваротна страчанае, падмененае...

— Ты не шкадуеш, што паехала? — спытаў ён. — Табе не здаецца, што мы ніколі адсюль нікуды не выходзілі і што ўсё тыя ж бязмерна закаханыя, юнак і дзяўчына, якія дзесяць гадоў таму, за дзень перад вяселлем, з ранку да вечара хадзілі па гэтым гаі?

— Не шкадую. Толькі дрэвы тады былі маладзейшымі.

— А ў мяне адчуванне, што нічога не змянілася. I не было ні дзесяці гадоў сямейнага жыцця, ні абрыдлых паўсядзённых клопатаў. Ёсць толькі гэтая чысціня неба, гаю і чысціня нашых душаў.I надусім гэтым наша бязмежная, святая любоў, якая перапаўняе і нас, і ўвесь сусвет.

Рэгіна злёгку спахмурнела, цень раздражнёнасці слізгануў па яе твары.

— Ты сёння занадта сентыментальны. Але даволі меладрамнічаць. Мы забыліся пра сюжэт.

— Сюжэт? — ён нібыта не разумеў, пра што яна кажа, але зараз жа спахапіўся. — Ах, так, сапраўды. Хаця нічога страшнага, нікуды ён не дзейецца. Але, справа перш за ўсё. Дык на чым мы спыніліся?

— На жаданні Альберта зняць з барадача акуляры.

— Дзякуй. Само сабою, рабіць ён гэтага не стаў, а моўчкі чакаў, што скажа той і што будзе далей. Між тым, незнаёмец дастаў з унутранай кішэні пінжака канверт, працягнуў яго Альберту, ледзь варухнуўшы тонкімі вуснамі, каб вымавіць усяго два словы:

— Гэта вам.

— Мне? Ад каго? I што гэта?

Ён узяў канверт, нейкі час неадрыўна глядзеў на яго, адчуваючы, як цяжэюць рукі і смяротна-тужлівай млосцю наліваецца душа. Потым ён узняў вочы на незнаёмца, але той быў ужо кроках у дзесяці ад яго, нібыта з лянотай, але неяк напружана, не азіраючыся, праставаў на другі бок вуліцы і на Альбертава “Паслухайце!” нават не павярнуў галавы. Альберт, з канвертам у руках, загіпнатызавана сачыў за ім, аж пакуль той не змяшаўся з натоўпам на супрацьлеглым баку вуліцы.

Канверт не быў заклеены, і павольна, як праз сілу, адгарнуўшы на ім трохкутнічак, Альберт убачыў частку каляровага фотаздымка- прыгожае жаночае вока. Яно гарэзна, з хітрынкай, улюбёна і з глыбокай адданасцю пазірала на яго. Яму добра быў вядомы гэты прыжмур, гэтая гарэзнасць, брыво, але свядомасць ніяк не магла вызначыць, чый гэта позірк. I пакуль дрыготкія пальцы паспешліва выцягвалі здымак з канверта, гарачая млявасць нястрымна залівала грудзі, ніз жывата, пералівалася ў калені, ясны дзень рабіўся ўсё цямнейшым і цямнейшым, а з гэтай цемры, як дабяла напаленая металёвая пласціна, усё выразней і выразней акрэсліваўся прастакутнік фотаздымка, на якім яго жонка ў адзенні Евы ляжала на шырокім ложку, а побач, паклаўшы ёй галаву на грудзі, ляжаў смуглявы дзяцюк, з шырокімі пакатымі плячыма, мускулісты, нібы адліты з бронзы. Жончыны пальцы цярэбяць кучаравыя валасы палюбоўніка, а ў вачах у яе — закаханасць і шчасце. I нейкая асаблівая, святая ўсмешка на губах. I найвялікшы боль быў ад яе ўсмешкі, ад яе святасці. I гэта надзвычай уразіла Альберта — чаму? I адразу ж асэнсаваў — яна не адчувае грэху ад сваёй здрады. Яна — ЛЮБІЦЬ. Як ніколі не любіла яго, Альберта. I можа, сам Бог не бачыў у гэтым пралюбадзействе грэху — такой вялікай была яе любоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэтэктыўны сюжэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэтэктыўны сюжэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэтэктыўны сюжэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэтэктыўны сюжэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x