Иван Клименков - Дэтэктыўны сюжэт

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Клименков - Дэтэктыўны сюжэт» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1997, Жанр: Остросюжетные любовные романы, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дэтэктыўны сюжэт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дэтэктыўны сюжэт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэтэктыўны сюжэт — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дэтэктыўны сюжэт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна зусім не верыла яму, кпліва прамовіла:

— Надалей пастарайся не ахвяраваць лёсам падсудных.

— Ну, безумоўна. Але тут быў асаблівы выпадак: вельмі хацелася дапамагчы табе. А працэс я выйграў.

— I то дзякуй Богу.

— Так што адно другому не пашкодзіла. I ўпэўнены — Гран-Пры будзе твой. Хаця... — ён вінавата ўсміхнуўся, — што я разумею ў гэтым.

Ён пстрыкаў запальнічкай і не мог высекчы агню.

— Хвалююся, — нарэшце распаліўшы цыгарэту, прызнаўся ён. — Яшчэ б! Як-ніяк літаратурны дэбют

"Вось ты і ўвесь навідавоку Усё стала на сваё месца"

Ёй было непрыемна, прыкра за яго, і разам з тым у душы пасялілася тужлівая спустошанасць, пачуццё незваротнай страты. Хаця што тут дзіўнага? Не ён першы, не ён апошні трапляў у графаманскае сіло, зацягнуты спакусай літаратурнай славы. I ўсё ж такі яна нізашто не далучыла б Альберта да людзей гэтай катэгорыі. Ужо аднаго позірку было дастаткова, каб пазбавіцца і думкі, што ён здольны на нешта неразумнае, непрадуманае, тым больш захапіцца прывіднай ідэяй. Занадта шмат для гэтага было інтэлекту ў яго вачах, занадта практычна, цвяроза і не без адцення іроніі адносіўся ён да жыцця. Усё ў яго было запланавана наперад, раскладзена на палічках работа, адпачынак, вечарыны, візіты, сустрэчы. Здавалася, нават кожны жэст, кожнае слова былі абдуманыя, узважаныя ім раней. Яго нельга было здзівіць, уразіць, узрадаваць ці засмуціць. Ён прызнаваў толькі адну філасофію — стаіцызм. I прытрымліваўся яе целам і духам.

Хаця... Часам ёй здавалася, што ён не жыве, а гуляе ў жыццё, ці, хутчэй, з жыццём, як дарослыя часам гуляюць з дзецьмі, робячы выгляд, што ім сапраўды цікава.

Яна адчувала, што на яе літаратурны занятак ён глядзіць не без скепсісу, з той жа лёгкай іроніяй “Чым бы дзіця ні цешылася.. ”

А калі іншым разам яна пыталася яго думкі пра нейкі свой твор, ён толькі паціскаў плячыма.

“Я — што? Галоўнае — масы. Калі чытаюць — значыць добра”. Асабістае ўражанне? Ды хіба ён нешта кеміць у літаратуры? Яго дзейнасць — юрыспрудэнцыя. Выдумка, узнёсласць, штучнасць — тут дрэнныя памочнікі. Рэальная ацэнка рэальных фактаў — вось альфа і амега яго мыслення. Быць літаратурным крытыкам? — ну не, прабачце.

I калі ласка! Спакусіўся, аднак, на пісьменніцкія лаўры. Казкі пра судовы працэс, жаданне дапамагчы ёй — дзіцячае хітраванне, камуфляж, за якім хаваецца няўпэўненасць пачаткоўца, страх быць высмеяным.

Што ж, відаць на гэтую хваробу хварэе кожны. Тут — паталогія, спрадвечны покліч застацца ў гэтым жыцці навечна.

Само сабою, не варта марнаваць час на тое, каб слухаць лухту, якую ён, безумоўна, лічыць за шэдэўр. Тым больш, а гэта ўжо непазбежна і ад яго не залежыць, бачыць яго крыўлянне, падлашчванне, умольнае зазіранне ў вочы: ну як? няўжо не геній? I папрок — няўжо цяжка ўхваліць, ашчаслівіць, акрыліць? I напружаны, як у чаканні прысуду, страх у вачах...

Каб пазбавіцца гэтых пакут, прасцей за ўсе было спаслацца на стомленасць, на галаўны боль, урэшце, на дрэнны настрой, аднак, замест таго, яна, хітнуўшы галавой, адкінула за плечы валасы, зручней уладкавалася ў крэсле, пацягнулася па цыгарэты.

— Пачынай. Я гатова слухаць. У выпадку ўдачы — сааўтарства гарантуецца.

Ёй самой была непрыемная тая паблажлівая пагарда, тое адчуванне сваёй вышэйшасці, што гучала ў голасе.

"Што ж, няхай атрымлівае тое, што заслугоўвае”, — паспрабавала яна апраўдацца перад сабой, хаця выдатна разумела, што гэта казала яе абражанае самалюбства. Яна помсціла. Помсціла за тое, што ён так неабачліва і так нахабна ступіў на зямлю, права хадзіць па якой было даравана толькі Богам абраным.

Добра, яна заахвяруе і цярпеннем, і часам, нават паакторнічае, напусціўшы на твар засяроджанасць і ўвагу, каб потым, выслухаўшы, з робленай павагай, праз якую так выразна будзе прасвечвацца халодная здзеклівасць, завяршыць прысуд адным сказам: “Як сказаць... здаецца, нішто сабе”. I болей нічога. 3 яго розумам, уменнем бачыць за сказаным сапраўдны сэнс, ён адразу схопіць што да чаго. Гэта будзе справядліва. Не трэба быць літасцівым да тых, хто, не зведаўшы неймаверных творчых пакут, што разрываюць душу, кідаюць яе то ў бязмежную эйфарыю, то ў жудасную роспач, ператвараюць цела ў камяк аголеных нерваў, робяць нямілым гэты свет і само жыццё, хоча адным разам узняцца на літаратурны Алімп.

Але была яшчэ і другая прычына выслухаць мужа — спадзяванне на цуд. А раптам?

Якія б дыфірамбы ні пелі пра яе творчасць крытыкі і рэцэнзенты, як бы ні пераконвала яна сябе самую, што напісанае ёй калі не шэдэўры, то нешта блізкае да іх, аднак чарвяк сумніву няспынна тачыў яе душу: ніякага павеву геніяльнасці, адметнага светаадчування ні ў адной сваёй аповесці ці рамане яна не знаходзіла. А слава, якая выпала ёй на долю, была не болей, чым гарэзнасць фартуны, дагода чарговаму густу чытачоў. Яна добра разумела, што такая слава кароткачасовая. I рана ці позна наступіць калі не забыццё, то абыякавасць чытацкага натоўпу. Гэта страшна, як старасць, непазбежна, як смерць. 3 якой лёгкасцю яна аддала б д'яблу душу за тое, каб з-пад яе пяра выйшаў хаця б адзіны шэдэўр. I не некалі, а менавіта цяпер. Ёй патрэбна была не робленая, не дзьмутая, а сапраўдная слава. Каб пра яе гаварылі і праз пяць, і праз дзесяць гадоў, усё яе жыццё і пасля смерці. Гэта было патрэбна ёй, як паветра. I хто ведае, можа, сапраўды ён дасць матэрыял для шэдэўра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дэтэктыўны сюжэт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дэтэктыўны сюжэт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дэтэктыўны сюжэт»

Обсуждение, отзывы о книге «Дэтэктыўны сюжэт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x