Зміцер Дзядзенка - Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Зміцер Дзядзенка - Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_detective, Исторический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Травеньскім вечарам 1926 года на аршанскай вуліцы знаходзяць зарэзаную прастытутку Рыўку Гольдберг. Праз некалькі дзён гіне савецкая актывістка Валянціна Мачуга… Ці аб'ядноўвае штосьці гэтыя два забойствы?
Расследаванне злачынстваў адбываецца на фоне нэпманскіх загулаў і маладнякоўскіх вершаў, палавой свабоды 1920-х, дзейнасці таемных агентаў АДПУ і левай апазіцыі ў камуністычнай партыі.

Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам Валянціна кульнула яго на спіну, села зверху, і гарачы шэпт прашалахцеў яму ў вуха:

– Ляжы і не буянь!

У жаночым голасе можна было без цяжкасці пачуць усмешку.

Мужчына падпарадкаваўся і адчуў, як жаночыя вусны прайшліся па яго грудзях, спусціліся на жывот, але і там не затрымаліся…

Калі Антон нарэшце супакоіўся і адчуў, што пад ім не пух райскіх аблокаў, а звычайны зямны ложак, ён набраў у лёгкія паветра і спытаў крыху асіплым голасам:

– Што гэта такое было?

Валянціна лашчылася да яго марцовай коткай і толькі што не вуркатала задаволена:

– Мілы мой, цяпер жа не старыя часы, – жанчына цяпер не толькі аб'ект, але і суб'ект кахання. А калі так, то я таксама маю права на ініцыятыву. І на роўнасць у ложку маю права…

Голас яе гучаў салодкай спакусай, якая адначасова адбірала ў Антона спакой і гаіла душэўныя раны.

Калі яны, ужо стомленыя, засыналі побач, Хлюдзінскі пагладзіў мяккае далікатнае жаночае плячо:

– Валя, пераходзь да мяне. Што ж ты жывеш на два дамы…

Валянціна адгукнулася не адразу. Але калі жанчына загаварыла, то ў голасе яе гучала нотка раздражнення:

– А чаму гэта я павінна сыходзіць? Думаеш, мне дужа кепска жыць на два дамы? Ці ты вырашыў ашчаслівіць мяне, да сябе паклікаўшы? Дык ты не думай – я за сябе сама магу пастаяць. Вы, мужыкі, думаеце, што ўсё павінна быць дзеля вашага задавальнення. І ты такі ж! Ты мяне спытаўся, ці хачу я пераходзіць да цябе?

Валянціна абурана адвярнулася і засапла. Антон нясмела паспрабаваў пагладзіць яе плячо, якое белай плямай расплывалася ў начным змроку, але жанчына толькі тарганула плечуком, быццам адганяючы назолістую муху.

10 траўня 1926 года, панядзелак, раніца

Хлюдзінскі зранку ішоў у свой музей.

Свята-Пакроўская царква (якая ў часы ўніятаў-базыльянаў насіла імя Апекі Божай Маці) стаяла ў самым цэнтры горада: адкуль бы ні ішоў – здалёк бачыў яе стромы сілуэт, які цяпер чапляў рэдкія ранішнія ружаватыя аблокі сваімі званіцамі. Гэтыя строгія абрысы напаўнялі душу музейшчыка спакоем, абяцалі яму, што ўсё будзе добра, што праблемы і клопаты любога дня – гэта марнасць марнасцяў, пыл зямны ў параўнанні з мураваным харалам, узнесеным на беразе нешырокай Аршыцы.

Працавалася яму ў панядзелак добра, хоць Антон і не любіў справу, якой мусіў займацца з самай раніцы: напісаў планы, якія патрабавала начальства, распісаў графікі меркаваных паездак па наваколлі ў пошуку музейных экспанатаў.

Пісаніна нарэшце скончылася, Хлюдзінскі прамакнуў атрамант на апошнім запоўненым аркушы і з насалодай пацягнуўся, не падымаючыся з крэсла. Акуратна выцер пяро асадкі і адклаў яе ўбок.

Дзень стаяў сонечны, надвор'е проста вабіла, заклікала да сябе, і Антон няспешна выйшаў на ганак, каб крыху адпачыць ад надакучлівых паперак.

Выйшаў – і спыніўся: перад ганкам сабралася купка людзей. Няшмат – чалавек з дзесяць. Было заўважна, што, пабачыўшы Хлюдзінскага, яны на паўслове спынілі ўсе размовы, якія вялі да гэтага. У таўставатай жанчыны, якая стаяла пасярод грамады, дагэтуль быў прыадкрыты рот, быццам паўза нечаканым лязом перацяла яе фразу на сярэдзіне. Яе сусед, нестары яшчэ мужчына ў цёмнай камізэльцы, застыў з рукой, якая чухала галаву пад кепкай.

Усе глядзелі на Хлюдзінскага, быццам на другое прышэсце Ісуса – з надзеяй і недаверам адначасова.

Антон павітаўся, стараючыся схаваць няёмкасць і насцярожанасць. Нястройны галас пажадаў яму таксама добрага дня.

– Чаму сабраліся, грамадзяне? Музей яшчэ не працуе, мы толькі-толькі пачалі збіраць экспанаты, – паспрабаваў Хлюдзінскі зразумець, што ж тут такое адбываецца.

Незразумелае слова «экспанаты» нібыта зняло напружанне, якое апанавала натоўпам: раскрытыя раты пазакрываліся, узнятыя ўгору рукі апусціліся. Мажная жанчына, на якую Антон адразу звярнуў увагу, нясмела прагундосіла:

– Дык мы, гэта… Паглядзець прыйшлі.

– Няма чаго пакуль што глядзець, – цярпліва паўтарыў музейшчык. – Вось калі адчынімся, тады можна будзе ўсё паглядзець, толькі рукамі чапаць не можна будзе – гэтага правілы не дазваляюць.

Натоўп моўчкі выслухаў ягоныя словы. Некаторыя мужыкі згодна заматлялі галавой: вядома ж, рукамі чапаць не будзем.

– Чорта пакажы! – выдыхнула тая ж баба, нарэшце набраўшыся смеласці.

– Якога такога чорта? – сумеўся Хлюдзінскі.

У натоўпе загулі галасы:

– Таго, што ў цябе ў шафе схаваны!

– У бутэльцы.

– Таго, што баба ад камісара губернскага нарадзіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x