Артур Конан Дойл - Знак чатырох

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойл - Знак чатырох» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак чатырох: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак чатырох»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць Артура Конана Дойла «Знак чатырох» (1890). Гэтая аповесць адкрывае дэтэктыўны цыкл пра любімых чытачамі з усяго свету Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ўотсана і дае хай і трохі супярэчлівыя, але пазнавальныя характарыстыкі герояў. Твор выходзіць па-беларуску ўпершыню.

Знак чатырох — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак чатырох», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакой, у які ён нас запрасіў, моцна ўражваў. У гэтым вартым жалю доме ён глядзеўся як дыямент чыстае вады ў масянжовай аправе. Сцены пакоя былі задрапіраваныя самымі раскошнымі і бліскучымі гардзінамі і габеленамі, якія тут і там расхіналіся, дэманструючы карціну ў каштоўнай раме ці ўсходнюю вазу. Дыван бурштынавых і чорных адценняў быў такі мяккі і такі тоўсты, што ў ім, нібыта ў мохавай падушцы, прыемна танула нага. Дзве вялікія тыгрыныя скуры, кінутыя ўпоперак дывана, яшчэ больш нагадвалі пра ўсходнюю пышнасць, як і вялізны кальян на цыноўцы ў куце. У цэнтры пакоя на ледзь бачным залатым дроціку вісела лямпа ў форме срэбнага голуба. Яна гарэла і струменіла тонкі духмяны пах.

– Тадэвуш Шолта, – прадставіўся нізенькі чалавечак, усміхаючыся і крывячыся. – Так мяне завуць. Вы, канечне ж, міс Морстэн. А гэтыя джэнтльмены…

– Шэрлак Холмс і доктар Ўотсан.

– Доктар, праўда? – узрушана ўсклікнуў ён. – У вас жа ёсць пры сабе стэтаскоп? Ці магу я вас папрасіць… будзьце так ласкавыя… Мяне сур’ёзна непакоіць мітральны клапан… Зрабіце ласку… Аорце я цалкам давяраю, а вось наконт мітральнага хацелася б пачуць вашае меркаванне.

Я праслухаў яго сэрца, але не здолеў знайсці ніякіх праблемаў, хіба што ён быў моцна чымсьці напалоханы, бо дрыжаў з галавы да ног.

– Здаецца, мітральны ў норме, – сказаў я, – прычын для хвалявання няма.

– Прабачце мне маю трывогу, міс Морстэн, – бесклапотна сказаў Шолта. – Я вялікі пакутнік і ўжо даўно маю наконт гэтага клапана пэўныя падазрэнні. Вельмі рады чуць, што яны беспадстаўныя. Міс Морстэн, калі б ваш бацька не напружваў так моцна сваё сэрца, ён быў бы цяпер жывы.

Згадка пра такую далікатную справу прагучала занадта груба і бесцырымонна, і я ледзь стрымаўся, каб не даць яму па твары. Міс Морстэн пабляднела – збялелі нават яе вусны – і прысела.

– У глыбіні душы я ведала, што ён мёртвы, – сказала яна.

– Я магу пра ўсё вам расказаць, – паведаміў ён, – больш за тое, магу ўзнавіць справядлівасць, што б там брат Барталам’ю ні казаў. Я вельмі рады, што гэтыя джэнтльмены будуць не толькі вашымі спадарожнікамі, але і сведкамі таго, што я збіраюся вам сказаць і хутка скажу. Мы трое цудоўна зможам супрацьстаяць Барталам’ю. Але не варта ўцягваць сюды старонніх людзей – паліцыю ці ўлады. Мы з усім парадзім без чужога ўмяшання. Розгалас можа раззлаваць Барталам’ю больш, чым што іншае.

Ён прысеў на нізкую канапу і запытальна паглядзеў на нас бляклымі вадзяніста-блакітнымі вачыма.

– Што да мяне, – сказаў Холмс, – то магу вас упэўніць: што б вы ні сказалі, далей за мяне яно не пойдзе.

Я кіўнуў на знак згоды.

– Ну і цудоўна! Проста цудоўна! – сказаў нізенькі чалавек. – Ці магу я прапанаваць вам бакал к’янці, міс Морстэн? Можа, такайскага? Іншых вінаў не трымаю. Дык я адкаркоўваю? Не? Ну як сабе жадаеце. Спадзяюся, вы не маеце нічога супраць дыму, гэтага лёгкага гаючага водару ўсходняга тытуню? Я трошкі нервуюся, а мой бясцэнны кальян цудоўна мяне супакойвае.

Ён прымацаваў да вялікага сасуда трубку, і ў ружовай вадзе весела забулькатаў дымок. Мы размясціліся паўколам, выцягнуўшы галовы наперад і падпёршы рукамі падбароддзі, тым часам як наш дзіўны знерваваны гаспадар з высокай бліскучай макаўкай сеў у цэнтры і неспакойна запыхкаў дымам.

– Калі я вырашыў упершыню адправіць вам пасланне, – сказаў ён, – то мог бы даць свой адрас, але пабаяўся, што вы не звернеце на маю просьбу ўвагі і прыведзяце якіх непажаданых людзей. А таму палічыў за лепшае арганізаваць нашую сустрэчу так, каб мой слуга Ўільямс мог спачатку на вас зірнуць. Яго абачлівасці я цалкам давяраю, і ён атрымаў інструкцыю нікуды вас не везці, калі штосьці падасца яму падазроным. Прашу прабачыць такія меры перасцярогі, але я вяду самотны і нават, можна сказаць, рафінаваны лад жыцця, а ўявіць сабе штосьці менш эстэтычнае, чым паліцэйскі, немагчыма. У мяне прыроджаная агіда да любых праяваў грубага матэрыялізму. Я рэдка дачыняюся з цёмным натоўпам. Як бачыце, я жыву ў атмасферы вытанчанасці і магу лічыць сябе апекуном мастацтваў. Гэта мая слабасць. Вось пейзаж – арыгінальны Каро*, і калі гэтага Сальватора Розу* знаўца яшчэ можа паставіць пад сумнеў, то мой Бугро* не выкліча ў яго аніякіх пытанняў. Я нераўнадушны да сучаснай французскай школы.

– Прашу прабачыць мне, містэр Шолта, – сказала міс Морстэн, – але я прыехала сюды на вашую просьбу, бо вы хацелі нешта мне расказаць. Цяпер ужо позна, і мне хочацца скончыць размову як мага хутчэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак чатырох»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак чатырох» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак чатырох»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак чатырох» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x