Артур Конан Дойл - Знак чатырох

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойл - Знак чатырох» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак чатырох: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак чатырох»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць Артура Конана Дойла «Знак чатырох» (1890). Гэтая аповесць адкрывае дэтэктыўны цыкл пра любімых чытачамі з усяго свету Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ўотсана і дае хай і трохі супярэчлівыя, але пазнавальныя характарыстыкі герояў. Твор выходзіць па-беларуску ўпершыню.

Знак чатырох — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак чатырох», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Я магу падацца вам дурнем, Холмс, але не разумею, на якія думкі можа навесці гэтая дэталь.

– Сур’ёзна? Вы мяне здзіўляеце. Давайце зірнем на справу з іншага боку. Капітан Морстэн знік. Адзіны чалавек у Лондане, якога ён мог наведаць, – гэта маёр Шолта. Але маёр Шолта сцвярджае, што пра вяртанне капітана не ведаў. Праз чатыры гады Шолта памірае, а праз тыдзень пасля яго смерці дачцэ капітана Морстэна прыходзіць каштоўны падарунак. Гэта паўтараецца з году ў год, пакуль урэшце яна не атрымлівае ліст, дзе пішацца, што яе пакрыўдзілі. Пра якую крыўду можа там весціся? Хіба што пра знікненне яе бацькі. І чаму падарункі пачалі прыходзіць адразу пасля смерці Шолта? Магчыма, ягоныя спадкаемцы ведалі штосьці пра гэтую таямніцу і хацелі вярнуць нейкі доўг? Можа, у вас ёсць іншая тэорыя, што не супярэчыла б фактам?

– Які дзіўны доўг! Як дзіўна яго вяртаюць! Чаму ліст прыйшоў толькі цяпер, праз шэсць гадоў? У пасланні, зноў жа, вядзецца пра ўзнаўленне справядлівасці. Але якой справядлівасці? Не варта і спадзявацца, што бацька яе ўсё яшчэ жывы. А пра іншыя крыўды мы нічога не ведаем.

– Безумоўна, некаторыя праблемы ёсць, – задуменна сказаў Шэрлак Холмс, – але сённяшняя выправа дапаможа ўсе іх развязаць. А вось і рамізніцкая карэта, і ў ёй, канечне ж, едзе міс Морстэн. Вы гатовыя? Тады лепш спусцімся – нядаўна прабіла шостая.

Я ўзяў капялюш і самы цяжкі кій, заўважыўшы, што Холмс выцягнуў з шуфляды рэвальвер і схаваў яго ў кішэні. Ён, відаць, быў упэўнены, што нас чакае нялёгкая ноч.

Міс Морстэн хуталася ў цёмны плашч, і яе пяшчотны твар быў спакойны, але бледны. Яе нашая дзіўная выправа не магла не трывожыць, і ўсё ж яна трымалася малайцом і ахвотна адказвала на дадатковыя пытанні Шэрлака Холмса.

– Маёр Шолта быў вельмі блізкім татавым сябрам, – сказала яна. – Бацька шмат пісаў пра яго ў лістах. Яны разам служылі афіцэрамі на Андаманскіх астравах і таму шмат часу бавілі разам. Дарэчы, у бацькавым стале знайшлі адзін вельмі цікавы дакумент, у якім ніхто не можа разабрацца. Не думаю, што ён мае хоць нейкае значэнне, але, можа, вы хочаце зірнуць? Я ўзяла яго з сабой – вось ён.

Холмс асцярожна разгарнуў паперу і расклаў яе на каленях, пасля чаго з верху да нізу агледзеў з дапамогай падвойнай лупы.

– Папера індыйскай вытворчасці, – зазначыў ён. – Калісьці аркуш быў прышпілены да дошкі. Гэта план часткі нейкага вялікага будынка са шматлікімі пакоямі, калідорамі і пераходамі. У адным месцы чырвоным атрамантам пастаўлены крыжык, а над ім – амаль выцвілы надпіс «3.37 злева». У левым куце – дзіўная пазнака, штосьці накшталт чатырох крыжоў, якія судакранаюцца, утвараючы лінію. Над ёй – няроўны надпіс буйнымі літарамі: «Знак чатырох – Джонатан Смол, Магамет Сінгх, Абдула Хан, Дост Акбар». Не, думаю, тут з нашай справай няма ніякай сувязі. Але дакумент гэты, без сумневу, вельмі важны. Яго акуратна захоўвалі ў нататніку, бо абодва бакі аркуша аднолькава чыстыя.

– Мы і праўда знайшлі яго ў нататніку.

– Прашу вас, міс Морстэн, дбайна яго захаваць – ён яшчэ можа нам спатрэбіцца. Я пачынаю падазраваць, што справа акажацца нашмат больш складанай і заблытанай, чым падавалася спачатку. Трэба перагледзець сваю тэорыю.

Ён адкінуўся на спінку сядзення, і па яго ссунутых бровах і безуважным позірку я зразумеў, што ён засяроджана думае. Мы з міс Морстэн пачалі напаўголаса абмяркоўваць сённяшнюю прыгоду і яе магчымыя вынікі, наш спадарожнік жа з непранікальным выглядам праседзеў да канца паездкі.

Быў вераснёвы вечар, амаль сем гадзінаў. Надвор’е не радавала – на вялікі горад апусціўся вогкі густы туман. Над бруднымі вуліцамі змрочна віселі шэрыя хмары. Ліхтары Стрэнда* здаваліся не больш чым імглістымі плямкамі рассеянага святла, што кідалі на слізкі ходнік бляклыя мігатлівыя кляксы. Жоўтыя агні крамных вітрынаў гарэлі ў вільготных задушлівых прыцемках, і іх маркотнае і зменлівае ззянне трошкі асвятляла затлумленую вуліцу. Гэтая бясконцая чарада твараў, сумных і шчаслівых, змучаных і вясёлых, што мільгалі ў вузкіх палосках святла, падавалася мне прывіднай і злавеснай. Вось ён, чалавечы лёс – выслізнуць з цемры ў святло і потым зноў вярнуцца ў вечны змрок. Я не надта ўражлівы чалавек, але гэты цяжкі пахмурны вечар і неверагодная справа, у якую мы ўцягнуліся, зрабілі мяне прыгнечаным і нервовым. Я бачыў, што міс Морстэн адчувае штосьці падобнае. Толькі Холмс быў вышэйшы за ўсе гэтыя дробныя перажыванні. Ён разгарнуў на каленях нататнік і час ад часу запісваў туды ў святле кішэннага ліхтарыка нейкія лічбы і заўвагі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак чатырох»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак чатырох» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак чатырох»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак чатырох» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x