Артур Конан Дойл - Знак чатырох

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойл - Знак чатырох» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак чатырох: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак чатырох»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць Артура Конана Дойла «Знак чатырох» (1890). Гэтая аповесць адкрывае дэтэктыўны цыкл пра любімых чытачамі з усяго свету Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ўотсана і дае хай і трохі супярэчлівыя, але пазнавальныя характарыстыкі герояў. Твор выходзіць па-беларуску ўпершыню.

Знак чатырох — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак чатырох», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Раскажыце сваю гісторыю, – сказаў ён рашучым дзелавым тонам.

Я адчуў сябе няёмка і падняўся з крэсла:

– Спадзяюся, вы мне прабачыце…

На маё здзіўленне, маладая лэдзі выцягнула да мяне руку ў пальчатцы і паспрабавала спыніць:

– Калі ваш сябар ласкава застанецца, ён зробіць мне неацэнную паслугу.

Я зноў сеў на крэсла.

– Кажучы каротка, – пачала яна, – рэч вось у чым. Мой бацька служыў афіцэрам у індыйскім палку, і калі я была дзіцем, адправіў мяне на радзіму. Мая маці памерла, родных у Англіі ў нас не было, аднак мяне размясцілі ў адным прыемным пансіёне ў Эдынбургу, дзе я жыла да сямнаццаці гадоў. У 1878 годзе мой бацька, які даслужыўся да старшага капітана палка, атрымаў дванаццаць месяцаў адпачынку і прыехаў у Англію. Ён тэлеграфаваў з Лондана, што шчасліва скончыў плаванне і чакае мяне ў гатэлі «Лэнхэм». Я добра помню тую тэлеграму: кожнае слова ў ёй дыхала дабрынёй і любоўю. Прыехаўшы ў Лондан, я адразу адправілася ў «Лэнхэм», дзе даведалася, што капітан Морстэн і праўда спыніўся там, але мінулай ноччу выйшаў і дагэтуль не вярнуўся. Цэлы дзень я чакала ад яго хоць якіх вестак. Вечарам, згодна з парадай адміністратара гатэля, я звярнулася ў паліцыю, і наступным ранкам мы ва ўсіх газетах далі пра капітана абвестку. Але пошукі не мелі плёну – з таго дня я пра свайго няшчаснага бацьку нічога не чула. Ён вярнуўся дадому, поўны надзеяў спакойна адпачыць, а замест гэтага…

Яна прыціснула руку да горла, і яе аповед перарвала здушанае рыданне.

– Дата? – спытаў Холмс, разгортваючы нататнік.

– Ён знік трэцяга снежня 1878-га – каля дзесяці гадоў таму.

– Што з яго рэчамі?

– Засталіся ў гатэлі. Але сярод іх не было, што магло б навесці на след, – трохі адзення, некалькі кніг і мноства дзівосных рэчаў з Андаманскіх астравоў*. Ён быў адным з афіцэраў, што ахоўвалі там зняволеных.

– У яго былі тут нейкія сябры?

– Адзіны, пра каго я ведаю, – гэта маёр Шолта, які служыў з ім у трыццаць чацвёртым бамбейскім пяхотным палку. Маёр выйшаў у адстаўку крыху раней і жыў на той момант у Апэр-Норвудзе. Безумоўна, мы з ім звязаліся, але ён не ведаў нават, што яго аднапалчанін вярнуўся ў Англію.

– Вельмі заблытаная справа, – зазначыў Холмс.

– Але да самага дзіўнага мы яшчэ не дайшлі! Каля шасці гадоў таму – 4 траўня 1882 году, калі быць дакладнай, – у «Таймс» з’явілася абвестка, дзе ў інтарэсах міс Мэры Морстэн прасілі паведаміць яе адрас. Аднак ні аўтар абвесткі, ні ягоны адрас пазначаныя не былі. Тады я акурат пачала працаваць гувернанткай у сям’і місіс Сэсіл Форэстэр. Яна параіла мне надрукаваць свой адрас у калонцы абвестак. У той жа дзень мне з пошты прынеслі невялікую кардонку, дзе я знайшла буйную прыўкрасную перліну. І ніякай цыдулкі! З таго часу я кожны год у адзін і той жа дзень атрымліваю такую самую пасылку – і ніводнай згадкі пра адрасанта! Знаўца, які агледзеў перліны, сказаў, што гэта вельмі рэдкі і каштоўны гатунак. Яны надзвычай прыгожыя, можаце самі ўпэўніцца.

З гэтымі словамі яна адчыніла плоскую скрынку і паказала мне шэсць самых прыгожых перлін, якія я толькі бачыў.

– Вашая гісторыя вельмі цікавая, – сказаў Шэрлак Холмс. – Магчыма, з вамі адбылося штосьці яшчэ?

– Так, і акурат сёння. Вось чаму я прыйшла сюды. Ранкам я атрымала ліст – мабыць, вам лепей прачытаць яго самому.

– Дзякуй, – сказаў Холмс, – і канверт таксама, калі ласка. Паштовая марка лонданская, Паўднёвы Захад. Дата – 7 ліпеня. Хм… Адбітак пальца ў кутку – магчыма, паштальёна. Папера найвышэйшай якасці. Канверт – шэсць пенсаў за пачак. Грунтоўнае стаўленне да карэспандэнцыі… Але ніякага адрасу.

«Будзьце сёння а сёмай ля трэцяй левай калоны тэатра «Ліцэум». Калі баіцеся, можаце ўзяць з сабой двух сяброў. Вас пакрыўдзілі, і справядлівасць трэба ўзнавіць. Не прыводзьце з сабой паліцыю, інакш усё будзе марна. Ваш невядомы сябар».

– Што ж, вельмі нават някепская загадка. І што вы, міс Морстэн, збіраецеся рабіць?

– Вось пра гэта я і хацела з вамі параіцца.

– Тады з вамі пойдзем мы – і я, і… так, доктар Ўотсан. Ён – менавіта той, хто нам патрэбны. У пасланні гаворыцца пра двух сяброў, а мы з доктарам ужо працавалі разам.

– Але ці пагодзіцца доктар Ўотсан? – спытала госця. У яе голасе і выразе твару чыталася мальба.

– Быць вам карысным, – палка адказаў я, – гэта вялікі гонар і шчасце.

– Вы абодва вельмі добрыя, – сказала яна. – Я вяду самотнае жыццё, і ў мяне няма сяброў, да якіх можна звярнуцца. Калі я прыйду сюды а шостай, спадзяюся, гэта будзе зручна?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак чатырох»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак чатырох» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак чатырох»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак чатырох» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x