Артур Конан Дойл - Знак чатырох

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойл - Знак чатырох» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: foreign_detective, Классический детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Знак чатырох: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Знак чатырох»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшла аповесць Артура Конана Дойла «Знак чатырох» (1890). Гэтая аповесць адкрывае дэтэктыўны цыкл пра любімых чытачамі з усяго свету Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ўотсана і дае хай і трохі супярэчлівыя, але пазнавальныя характарыстыкі герояў. Твор выходзіць па-беларуску ўпершыню.

Знак чатырох — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Знак чатырох», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Галоўнае не спазніцеся, – адказаў Холмс. – Аднак ёсць яшчэ адно пытанне. Почырк у лісце супадае з почыркам, якім напісаны адрас на кардонках з-пад перлін?

– Яны ў мяне пры сабе, – прамовіла госця, падаючы нам паўтузіна аркушаў.

– Вы проста ўзорны кліент. У вас цудоўна працуе інтуіцыя. Дазвольце, калі ласка, зірнуць, – ён расклаў на стале паперы, хутка агледзеў кожную з іх і ўрэшце сказаў: – Усюды, апроч ліста, почырк падроблены, але напісаў гэта, без сумневу, адзін чалавек. Звярніце ўвагу на абсалютна неразборлівую літару «э» і на гэты кручок – літару «с». Яны дакладна напісаныя адной рукой. Не хачу абуджаць у вас заўчасныя надзеі, міс Морстэн, але ці не нагадвае гэты почырк руку вашага бацькі?

– Зусім не.

– Я так і думаў. Тады ўбачымся а шостай. І прашу вас пакінуць мне гэтыя паперы. Магчыма, я паразважаю над вашай справай – цяпер усяго палова чацвёртай. Да пабачэння!

– Да пабачэння! – сказала нашая наведніца, схавала за пазухай скрынку з перлінамі і, зірнуўшы на нас па чарзе сваім чыстым добрым позіркам, выйшла з пакоя.

Стоячы ля акна, я назіраў, як яна імкліва ідзе вуліцай, пакуль шэры капялюшык і белае пёрка не зніклі ў змрочным натоўпе.

– Якая прывабная жанчына! – усклікнуў я, паварочваючыся да свайго кампаньёна.

Ён зноў запаліў люльку, заплюшчыў вочы і адкінуўся на спінку фатэля.

– Прывабная? – абыякава спытаў ён. – Я не заўважыў.

– Вы проста нейкі аўтамат! – усклікнуў я. – Сапраўдная лічыльная машына! Мне часам здаецца, што ў вас зусім няма душы!

Холмс лагодна ўсміхнуўся.

– Бо гэта самае важнае, – усклікнуў ён, – не дазваляць, каб пэўныя якасці асобы ўплывалі на тваё меркаванне! Кліент для мяне – не больш як складнік праблемы, яе фактар. Эмоцыі супярэчаць чыстаму розуму. Паверце, самую прывабную жанчыну, якую я бачыў, павесілі за атручванне трох дзяцей дзеля іх страхоўкі, а самы агідны сярод маіх знаёмых – дабрачынец, які ахвяраваў каля чвэрці мільёна на лонданскую беднату.

– Аднак у нашым выпадку…

– Для мяне не існуе выключэнняў. Выключэнне абвяргае правіла. Ці даводзілася вам калі-небудзь вывучаць характар па почырку? Што вы думаеце пра гэтага спадара?

– Почырк выразны і правільны, – адказаў я. – Гэта чалавек справы і з моцным характарам.

Холмс пакачаў галавой.

– Зірніце на літары, – сказаў ён. – Яны амаль не вылучаюцца сярод астатніх: рукапісную «а» можна пераблытаць з «о», а «р» – з «п». Людзі з моцным характарам заўсёды вылучаюць высокія літары, якім бы неразборлівым ні быў іх почырк. Літара «к» нашага адрасанта сведчыць пра няўстойлівасць, а вялікія літары – пра пачуццё ўласнай годнасці. Але мне трэба ісці – мушу высветліць пару рэчаў. Дазвольце парэкамендаваць вам гэтую кнігу, «Пакутніцтва чалавека» Ўінвуда Рыда* – адзін з найлепшых у свеце твораў. Праз гадзінку я вярнуся.

Я сеў ля акна з кнігай у руках, але думкі мае луналі далёка ад смелых разважанняў аўтара. Яны круціліся вакол нашай ранішняй госці – яе ўсмешак, глыбокага голасу і дзіўнай таямніцы, што прынесла ў яе жыццё неспакой. Калі на момант знікнення бацькі ёй было сямнаццаць, значыць, цяпер дваццаць сем – цудоўны ўзрост, калі маладосць, трохі выцверажаная досведам, губляе сваю самаўпэўненасць. Так я сядзеў і летуценіў, пакуль у маю галаву не пачалі закрадацца небяспечныя думкі, пасля чаго я паспешліва перасеў за стол і люта накінуўся на нядаўні трактат па паталогіі. Хто я такі? Як магу я, сціплы ваенны доктар з ненадзейным здароўем і яшчэ больш ненадзейным банкаўскім рахункам, нават думаць пра такое? Яна – толькі складнік праблемы, яе фактар і не больш. Калі будучыня не абяцае мне нічога добрага, варта сустрэць яе як мужчына і не расквечваць падманнымі гульнямі ўяўлення.

Раздзел 3. У пошуках рашэння

Калі Холмс вярнуўся, была палова шостай. Ён быў радасны, ажыўлены і рваўся ў бой – такі настрой зазвычай прыходзіў на змену яго найзмрачнейшай прыгнечанасці.

– У гэтай справе няма нічога асабліва таямнічага, – сказаў ён, беручы кубак гарбаты, які я для яго наліў, – факты сведчаць пра тое, што ёсць толькі адно тлумачэнне.

– Што? Вы ўжо з усім разабраліся?

– Ну, вы мяне пераацэньваеце. Я даведаўся пра адну рэч, якая наводзіць на пэўныя думкі, вось і ўсё. Але гэта вельмі важна. Тым не менш трэба больш дэталяў. Праглядаючы падшыўку «Таймс», я толькі што даведаўся, што маёр Шолта з Апэр-Норвуда, былы афіцэр трыццаць чацвёртага бамбейскага пяхотнага палка, памёр 28 красавіка 1882 году.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Знак чатырох»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Знак чатырох» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Знак чатырох»

Обсуждение, отзывы о книге «Знак чатырох» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x