Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: scenarios, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Званы Віцебска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы Віцебска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я канчаю зараз “хроніку жыцця Віцебска ў 1623 годзе”. Ясна, што не жыццё кожнага дня горада будзе яе сюжэтам, а толькі тыя дні, у якія дух горада выплеснуўся з незвычайнай сілай: некалькі лістападаўскіх дзён. Тых, калі адбылося паўстанне гораджан супраць полацкага уніяцкага біскупа Іасафата Кунцэвіча. Роўна 350 год назад.
Задума гэтай драматычнай хронікі з’явілася ў мяне даўно, і толькі чыстай выпадковасцю можна растлумачыць тое, што п’еса будзе напісана да такой “круглай даты” – 350 год Віцебскага паўстання, 1000 год горада.
Падзеі вядомыя. Пасля сярэдневякоўя, пасля эпохі гуманізму і яго войнаў з сярэднявеччам, якія расцягнуліся на сто год, настала досыць страшнае ХVІІ стагоддзе, калі змучаныя, стомленыя людзі пачалі шукаць выйсця – адпаведна сваёй эпосе – не там, дзе трэба. Гэтая эпоха спарадзіла абсалютызм – гэта яшчэ й нічога было б – і думку аб тым, што спакой і дабрабыт можа даць людзям толькі адзіная ўлада, улада рэлігійная, Рым. У Полацку, Магілёве, Оршы, Віцебску ўзначальваў гэты “крыжовы паход” арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч.
Ніколі – амаль! – дагэтуль усходнеславянскае існаванне не знаходзілася пад такою пагрозай. Пагрозай смерці.
У тым, што такое не адбылося, – заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас –
.
Некалькім дням горада, якія, аднак, увабралі ў сябе цэлую эпоху, і прысвечана п’еса.
Горад, на які навалілася ледзь не ўся эра, ледзь не ўся Еўропа, знайшоў у сабе сілу ўстаць і на ўвесь свет заявіць аб павазе да Чалавека і Чалавецтва. Менавіта таму ён і можа быць прылічаны да
.
Мала таго што ён не сцярпеў пагарды, не сцярпеў таго, што трупы гараджан выкопвалі з магіл і кідалі псам. Гэтага не цярпелі многія. Ён – адзін з нешматлікіх гарадоў сярэдневякоўя – высунуў пазітыўную праграму: “роўнасць людзей перад богам і законам”.
Такімі продкамі можна ганарыцца. І я спрабую на лічаных старонках “хронікі” паказаць іх жыццё, тое, як яны, да апошняга, хацелі рабіць сваю штодзённую справу, нікуды не лезці, кахаць, расціць дзяцей, і як, зразумеўшы аднойчы, што яны не толькі “мяшчане”, але яшчэ і “грамадзяне” – адкінулі ўсё! Заплацілі дабрабытам, каханнем, складанымі – добрымі і страшнымі адносінамі між сабой – дзеля будучыні.
Заплацілі жыццём. Бо галоўнае ў п’есе не іхні быт і нават не паўстанне (усяго дзевяць дзён), а суд і кара.
Ссечаныя галовы, палі, іншая брыда, выдзертыя языкі званоў.
А пераможцамі выйшлі ўсё ж гэтыя званы, гэтыя людзі, якія ў эпоху цемрашальства ўпершыню сказалі тыя словы, выказалі тыя думкі, што і дагэтуль жывяць усіх нас.

Званы Віцебска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы Віцебска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Езуіт. Няма чым ужо выпраўляць.

Кунцэвіч. Можа, і сапраўды досыць... Гэтых людзей, гэтых... вартых... найлепшага ў свеце... мяцежнікамі. Маладых, гожых, замест багацця і славы – на плаху... Не, не, не, толькі не гэта! Не! Гэй, людзі! Гэй, Палікар! Вярнуць служак, вярнуць магільшчыкаў! Выпусціць усіх са склепаў, з жалезаў! Хай жэняцца – з кім хочуць, вераць – як хочуць. Я ўсё адно ўсё ім аддам. Досыць! Досыць!

Езуіт. Я адаслаў адсюль усіх.

Кунцэвіч. Чаму?

Езуіт. А няўжо ты думаеш, што мы ўвесь час рыхтавалі цябе да нечага іншага, чым пакутніцтва, пакутніцкая смерць? Тады ты дурнейшы, чым я думаў. Ага, ты быў разумны і сам хацеў гэтага. Ты падурнеў толькі цяпер, бо цябе апанавалі раптам любоў да жыцця, нечаканая радасць і гардыня. Няма чым ганарыцца. Увесь твой шлях – гэта не ты, вялікі дзеяч веры, вялікая асоба гісторыі. Думаеш, гэта ты задзіраў гэты народ? Гэта мы – тваімі рукамі і тваім языком, тваімі ўчынкамі, тваімі думкамі, добрымі і благімі, Рабілі мы. Але адказваць будзеш ты.

Кунцэвіч. Так... Цяпер я разумею... Цяпер я відушчы і ўсё бачу да дна. Але што, што цяпер рабіць?

Езуіт. Нічога. Толькі адно. Калі хочаш яшчэ паслужыць богу – падымай сілу, кінь галавешку ў гэтае асінае гняздо, выпалі іх, раздушы.

Кунцэвіч. Але ж людзі, юнакі, хлопчык... I іх усіх?

Езуіт. Калі не паспееш – і іх.

Кунцэвіч. Але што-о?!

Езуіт. Тады толькі адно. Памерці пакутнікам. Мужна. Як хацеў. Так, каб ва унітаў з’явіўся хаця адзін годны святы.

Кунцэвіч. Дык вы... вы... Гэта назнарок. Супраць народа, мовы, крыві сваёй. О, сволачы, сволачы! О, якія сволачы!

Езуіт (выходзячы). Дарэмна, біскуп. Позна. Іншага шляху няма.

Кунцэвіч. Іншага шляху няма. Празрэўшы, здохнуць, як пёс. О, псы, псы! За што? Няўжо і сапраўды ўся справа мая няправедная? Божа! Ускую пакіну мя?! За што караюся?!

Заслона

Карціна пятая

Двор перад палатамі Кунцэвіча, агароджаны частаколам. Злева, пад мурам, спуск у склепы і дзверы ў кухню. Проста насупраць – сходы, што вядуць на гульбішча. За аркамі ягонымі – акенцы. Але гульбішча не даходзіць да левага краю сцэны. Там – глухая сцяна з двума маленькімі, несіметрычнымі акенцамі – байніцамі. Справа, за мурам, што замыкае двор, амаль той самы від, што і ў першай карціне, толькі крыху з іншага боку, і далёкі сілуэт ратушы, і прачысценская царква. У вокнах яе агеньчыкі, і адтуль далятаюць спевы: ідзе ютрань.

Двор асвятляе ліхтар, які гайдаецца на ветры. Золкі і мокры лістападаўскі перадсвітанак. Яшчэ не пачынала днець.

З дзвярэй склепа тысячнік Палікарвыводзіць Багусю.

Палікар. Ну што, Багуся, што зробіш? Загад – гэта загад. Сказаў – слухайся і не брыкайся. I ты таксама добрая. Бачыш, што за чалавек – ну і прамаўчала б. А то давялося піўніцы пакаштаваць, Што, бедная, мокра, халодна? Ведаеш што? Хадзем зараз да яго, кінемся пасля ютрані ў ногі. Ён гнеўны, але добры, даруе. Ды зробіць, што трэба, ды мы да мяне, у цёплы дом. Усё ў мяне ёсць, багаты я.

Багуся. Ясна, што багаты. Лайбы, разам з войтам, на Дзвіне разбіваючы, як не быць багатым?

Палікар. Наклёп! Дальбог, наклёп!

Багуся. Не ведаю. Раней і я думала, што нехта вільнуў языком, як сабака хвастом, але, убачыўшы ўчарашняе, думаю: праўда. Трупажэры.

Палікар. Багуся, ды нічога не здарылася. Гэта ён згарача пальнуў. Праз хвіліну ніхто і не памятаў, а ён першы. Ніхто нікуды не пайшоў. Не гарачыся, бяленькая мая. Вельмі, вельмі кепска табе будзе, калі я не заступлюся.

Багуся. Адкасніся. Лепей бы я са змеем ляжала, з калодай трухлявай ў балоце, з брылай лёду, з пракажоным, чым з табою, кат.

Варта выводзіць з піўніцы Еўгу.

Еўга. Ага, пугач тут. Гу-гу! На святых руку ўздымаеш.

Палікар. Змоўч, варона!

За брамаю шум і нейкія выгукі. Пасля варта, на чале з Дарафеем, прывалакла ў двор папалю.

Той супраціўляецца, і нават з поспехам.

Дарафей. Вось. Учора шалаш спалілі. Учора ж і аднавілі. Ну, думаю, раз аднаўлялі, то неадменна гэты ілжэпоп паедзе туды ютрань правіць. Засаду зрабіў. А цёмна, як у камінара пад пахай. Аж вёслы. Крадзецца, птушачка, правіцца за Дзвіну цешыць сатану. Ну вось, схапілі, кухталёў надавалі, дый... Куды цяпер? У кухаварню?

Палікар. Туды, ды павучыце яго там, як трэба шанаваць Хрыста.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы Віцебска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы Віцебска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Званы Віцебска»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы Віцебска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x