Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: scenarios, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Званы Віцебска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы Віцебска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я канчаю зараз “хроніку жыцця Віцебска ў 1623 годзе”. Ясна, што не жыццё кожнага дня горада будзе яе сюжэтам, а толькі тыя дні, у якія дух горада выплеснуўся з незвычайнай сілай: некалькі лістападаўскіх дзён. Тых, калі адбылося паўстанне гораджан супраць полацкага уніяцкага біскупа Іасафата Кунцэвіча. Роўна 350 год назад.
Задума гэтай драматычнай хронікі з’явілася ў мяне даўно, і толькі чыстай выпадковасцю можна растлумачыць тое, што п’еса будзе напісана да такой “круглай даты” – 350 год Віцебскага паўстання, 1000 год горада.
Падзеі вядомыя. Пасля сярэдневякоўя, пасля эпохі гуманізму і яго войнаў з сярэднявеччам, якія расцягнуліся на сто год, настала досыць страшнае ХVІІ стагоддзе, калі змучаныя, стомленыя людзі пачалі шукаць выйсця – адпаведна сваёй эпосе – не там, дзе трэба. Гэтая эпоха спарадзіла абсалютызм – гэта яшчэ й нічога было б – і думку аб тым, што спакой і дабрабыт можа даць людзям толькі адзіная ўлада, улада рэлігійная, Рым. У Полацку, Магілёве, Оршы, Віцебску ўзначальваў гэты “крыжовы паход” арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч.
Ніколі – амаль! – дагэтуль усходнеславянскае існаванне не знаходзілася пад такою пагрозай. Пагрозай смерці.
У тым, што такое не адбылося, – заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас –
.
Некалькім дням горада, якія, аднак, увабралі ў сябе цэлую эпоху, і прысвечана п’еса.
Горад, на які навалілася ледзь не ўся эра, ледзь не ўся Еўропа, знайшоў у сабе сілу ўстаць і на ўвесь свет заявіць аб павазе да Чалавека і Чалавецтва. Менавіта таму ён і можа быць прылічаны да
.
Мала таго што ён не сцярпеў пагарды, не сцярпеў таго, што трупы гараджан выкопвалі з магіл і кідалі псам. Гэтага не цярпелі многія. Ён – адзін з нешматлікіх гарадоў сярэдневякоўя – высунуў пазітыўную праграму: “роўнасць людзей перад богам і законам”.
Такімі продкамі можна ганарыцца. І я спрабую на лічаных старонках “хронікі” паказаць іх жыццё, тое, як яны, да апошняга, хацелі рабіць сваю штодзённую справу, нікуды не лезці, кахаць, расціць дзяцей, і як, зразумеўшы аднойчы, што яны не толькі “мяшчане”, але яшчэ і “грамадзяне” – адкінулі ўсё! Заплацілі дабрабытам, каханнем, складанымі – добрымі і страшнымі адносінамі між сабой – дзеля будучыні.
Заплацілі жыццём. Бо галоўнае ў п’есе не іхні быт і нават не паўстанне (усяго дзевяць дзён), а суд і кара.
Ссечаныя галовы, палі, іншая брыда, выдзертыя языкі званоў.
А пераможцамі выйшлі ўсё ж гэтыя званы, гэтыя людзі, якія ў эпоху цемрашальства ўпершыню сказалі тыя словы, выказалі тыя думкі, што і дагэтуль жывяць усіх нас.

Званы Віцебска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы Віцебска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Галасы. Казакаў! Казакаў!

Ропат. Бурмістры хай едуць. Каб, у выпадку чаго, не пала на горад кара.

Аршанец. А спраўляцца мы будзем. Мы, якіх тут і ў твар не ведаюць.

Пасіёра. Ідзі, званар. Яны чулі маленні Віцебска. Хай пачуюць Віцебскі набат.

Заслона

Дзея другая

Карціна чацвёртая

Ноч на 12 лістапада 1623 года. Пакой у палатах Кунцэвіча. Скупа гарыць некалькі свечак. У пакоі Кунцэвічі Палікар.

Палікар. Ну, пабілі нас. З кім не бывае? Але горад спакойны. Агні, як то належыць, усе пасля каманды варты згасілі. Ніхто нікому нічога ніякага. А ў нас поспех. Усё ж шалаш спалілі.

Кунцэвіч. З сінякамі, але са славай. Наша ўзяла – і рыла ў крыві.

Палікар. Толькі што чуткі ходзяць: пагаворваюць, што нібы нехта збіраецца казакаў прызываць. Ды без такіх чутак месяца не праходзіць. Лапцявая пошта.

Кунцэвіч. I тут рацыя. А ўсё ж падрыхтуй чалавек трох ганцоў. I калі нейкі шумок пойдзе – адпраў па адным да казакаў. Маўляў, не трэба падмогі, усе памірыліся, жыццё ідзе гладзенька, як яйка коціцца. Гэта так, дзеля беражонага ваўка, якога і зайцы не заядуць.

Палікар. Ды нічога страшнага.

Кунцэвіч. I я думаю. Прывядзі гэтых дзвюх. Урэшце, старую пусці, а з маладою пастой за дзвярыма.

Палікарвыйшаў. Праз некаторы час адчыняюцца дзверы, і ў іх з’яўляецца ён у суправаджэнні Еўгі Бабукі Багусі Данель. Прытрымаў Багусюза руку, а Еўгупадштурхнуў наперад. Дзверы ён, аднак, да канца не зачыніў: шафа для папер не дае Кунцэвічуўбачыць гэта.

Еўга. У-у-у-у. Вялі сюды – пугач крычаў над Узгорскім канцом. Над прачыстай, над палатамі гэтымі, над ратушай. Пу-га, пу-га, пу-га, у-у-га-га-га-га! Вось, без галоў ходзяць. I ты, ог-го-ой, – без галавы.

Кунцэвіч. Славайсу, цётка Еўга. Што гэта ты? Ходзіш, ілжэпрарочыш, людзей без прычыны палохаеш?

Еўга. Якая прычына? Б-бачу-у. Без галоў. Жар гарыць. Як тады ў Вільні, падчас пагромаў.

Кунцэвіч (страсянуў яе за плечы). Слухай. Адказвай. Ну!

Еўга. Вочы страшныя. Унь! Унь безгаловыя.

Кунцэвіч. Выкладвай, ведзьма! Праўду ты мне тады, на вуха?.. Праўду?!

Пад паглядам гэтых страшных вачэй Еўгунібы на хвіліну адпусціла.

Еўга (у прастрацыі). Праўду... Праўду... Усе думалі, ты святы. Такі малады, гожы прыказчык у купца. У манастыр Святатроіцкі хадзіў. Усе цябе любілі, ціхі, ветлы. А пасля манастыр – у вунію. I ты – у вунію. Паслушнік. Да гэтых, да шэрых хадзіў. З вачыма змяінымі. I зараз адзін з іх – з табою. А пасля не ты – змей вогненны прыляцеў. Пагромы пачаліся. Храмы віленскія змей паліў, людзей пабіў, вокны каменнем дашчэнту падрузгатаў. I тады ўсе зразумелі – ЗМЕЙ. Ідзі адсюль, ЗМЕЙ. I адзетая ў сонца, з месяцам пад нагамі, крычала: “ЗМЕЙ! ЗМЕЙ!” I кінуліся ўсе бегчы, нават тыя, што ЗМЕЯ сонцам лічылі. I тая, што крычала, з адзінай зорачкай над галавой.

Кунцэвіч. Што брэшаш, стары куль з лахманамі?! Хіба яны не загінулі ў пагроме? У віленскі мяцеж? Калі грамілі? Адзін аднаго?

Еўга. Не... не...

Кунцэвіч. Хіба не ад рукі праваслаўных мяцежнікаў? А шкілеты чые ў пажарышчы былі?

Еўга.Чыесьці. Не-не. Уцяклі. Ад агіды перад ласкавай пашчай змея.

Палікар за дзвярыма: «Пане мой, ну і ну».

Кунцэвіч. За што ж тады? За што ж я тады іх? Слухай, слухай, ведзьма! Праўду шаптала? Т о й?

Еўга. Праўду. Праўду. Ходзяць. Без галоў. Ідуць. Шмат. Труну нясуць дубовую.

Кунцэвіч. Т-та-ак. Палікар!

Палікар (увайшоў). Тут я.

Кунцэвіч. Адвядзі яе ў піўніцу, накармі, да раніцы не пускай. Небяспечны горад ноччу, сам ведаеш... Пасля прывядзі другую.

Палікарпайшоў.

Праўда. Значыць, усё праўда. Бог мой, якая палёгка і які боль! I я не падобны на тую смакоўніцу, якую ссякаюць і кідаюць у агонь... Але тады за што, за што ж я іх?! Калі грэх – не грэх, а злачынства – не злачынства?! За што?! Не, не, я ўсё ж добра абярнуўся. Граху на мне няма – гэта раней было. I ўлада ёсць. I моцная рука. Гэ-эх ты-ы! Д-дудка мая-а, ух-х я! (Ён прайшоўся, пават паспрабаваў быў выкінуць некалькі каленцаў.) Не! Не! Усё добра! Золатам засыплю! Цяпер ёсць рукі, у якія можна яго сыпануць. Раку. Вадаспад залаты! Ох і навароцім мы! З золатам і розумам, з сілай і маладосцю. Магутны, багаты князь! Нават каменьчыкі з дарогі прыбраныя! Мацнейшы за ўсіх. А чаму сапраўды не князь? (Задумаўся.) Так, некалькі грэбляў на шляху ў вады. Віцебск, магістрат, людзі, жанчыны. Нічога, усё гэта хітрасцю адолеем, усе грэблі – залатым кайлом праб’ём. Няма перашкод!!!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы Віцебска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы Віцебска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Званы Віцебска»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы Віцебска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x