Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Званы Віцебска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: scenarios, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Званы Віцебска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Званы Віцебска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я канчаю зараз “хроніку жыцця Віцебска ў 1623 годзе”. Ясна, што не жыццё кожнага дня горада будзе яе сюжэтам, а толькі тыя дні, у якія дух горада выплеснуўся з незвычайнай сілай: некалькі лістападаўскіх дзён. Тых, калі адбылося паўстанне гораджан супраць полацкага уніяцкага біскупа Іасафата Кунцэвіча. Роўна 350 год назад.
Задума гэтай драматычнай хронікі з’явілася ў мяне даўно, і толькі чыстай выпадковасцю можна растлумачыць тое, што п’еса будзе напісана да такой “круглай даты” – 350 год Віцебскага паўстання, 1000 год горада.
Падзеі вядомыя. Пасля сярэдневякоўя, пасля эпохі гуманізму і яго войнаў з сярэднявеччам, якія расцягнуліся на сто год, настала досыць страшнае ХVІІ стагоддзе, калі змучаныя, стомленыя людзі пачалі шукаць выйсця – адпаведна сваёй эпосе – не там, дзе трэба. Гэтая эпоха спарадзіла абсалютызм – гэта яшчэ й нічога было б – і думку аб тым, што спакой і дабрабыт можа даць людзям толькі адзіная ўлада, улада рэлігійная, Рым. У Полацку, Магілёве, Оршы, Віцебску ўзначальваў гэты “крыжовы паход” арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч.
Ніколі – амаль! – дагэтуль усходнеславянскае існаванне не знаходзілася пад такою пагрозай. Пагрозай смерці.
У тым, што такое не адбылося, – заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас –
.
Некалькім дням горада, якія, аднак, увабралі ў сябе цэлую эпоху, і прысвечана п’еса.
Горад, на які навалілася ледзь не ўся эра, ледзь не ўся Еўропа, знайшоў у сабе сілу ўстаць і на ўвесь свет заявіць аб павазе да Чалавека і Чалавецтва. Менавіта таму ён і можа быць прылічаны да
.
Мала таго што ён не сцярпеў пагарды, не сцярпеў таго, што трупы гараджан выкопвалі з магіл і кідалі псам. Гэтага не цярпелі многія. Ён – адзін з нешматлікіх гарадоў сярэдневякоўя – высунуў пазітыўную праграму: “роўнасць людзей перад богам і законам”.
Такімі продкамі можна ганарыцца. І я спрабую на лічаных старонках “хронікі” паказаць іх жыццё, тое, як яны, да апошняга, хацелі рабіць сваю штодзённую справу, нікуды не лезці, кахаць, расціць дзяцей, і як, зразумеўшы аднойчы, што яны не толькі “мяшчане”, але яшчэ і “грамадзяне” – адкінулі ўсё! Заплацілі дабрабытам, каханнем, складанымі – добрымі і страшнымі адносінамі між сабой – дзеля будучыні.
Заплацілі жыццём. Бо галоўнае ў п’есе не іхні быт і нават не паўстанне (усяго дзевяць дзён), а суд і кара.
Ссечаныя галовы, палі, іншая брыда, выдзертыя языкі званоў.
А пераможцамі выйшлі ўсё ж гэтыя званы, гэтыя людзі, якія ў эпоху цемрашальства ўпершыню сказалі тыя словы, выказалі тыя думкі, што і дагэтуль жывяць усіх нас.

Званы Віцебска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Званы Віцебска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Іляраптам крутануўся, і варта пасыпалася ад яго. Поп б’ецца так, што можна глядзець і глядзець.

Iля. Ангелы. Сыны Сатанііла. Вось я вам!

Галасы. Бі! Хапай!

Iля. На табе! Я ў веры яшчэ недасканалы. Цярпець не навучыўся! На! Вось табе лешч. Атрымай на абаранкі.

Еўга (кідаючыся бараніць Ілю). Совы! Совы! Святога абселі. Ізахват-сыназабойца кроў з добрых п’е. Пусціце! Пусціце яго!

Дарафейштурхае яе. Яна падае і стукаецца галавою. Поп Іля“навесіў” архідыякану так, што той адляцеў і закруціўся.

Iля. Ах ты, зверагласіе! Ах ты, тупамысліе! Ты блажэнную, звер?! На!

Ілюўсё ж схапілі, падставіўшы ножку. Скруцілі па руках і нагах, павалаклі да кухаварні. Дарафей, хістаючыся, ідзе следам.

Дарафей. Ну, чакай.

Iля. Не ўбаюся цябе. Яка вотрак з пешчы вогненнай выйду цэлы, ты, байструк тхара і свінні!

Палікар. Пакажыце яму там. А і я падмагу.

Зніклі. Багусякідаецца да Еўгі, падымае яе.

Багуся. Баба Еўга! Баба Еўга! Забілі? Баба Еўга?!

Еўгараптам застагнала, пасля села, аберуч абхапіўшы галаву, і раптам сказала не дзікім, а цалкам асэнсаваным, свядомым, нават прыемным голасам.

Еўга. О божа! Што гэта! Нібы туман нейкі рассеяўся. Нібы пара нейкая чорная з галавы выйшла. А-а, гэта ты, донька. Я люблю цябе. Ты, малая, ніколі мяне не дражніла, заўсёды хлеба давала. Было тады табе восем, калі на мяне туман найшоў. А цяпер?

Багуся. Васемнаццаць. Пачакай, баба Еўга. Вось. (Яна кідаецца да вядра пад рынай, мочыць хусцінку і абцірае параненай галаву.) Вось-вось, зараз будзе лягчэй.

Еўга. О-ох. Думаеш, я сама сябе не стыдаюся? I ў мяне ж святлей у галаве бывае. На дзень-другі. Раз упала і ўдарылася. Другі раз дзеці гулялі ў снежкі. Ну, нейкі доўбень закатаў у мокры снег камень ды кінуў і выпадкова трапіў мне па галаве. Два дні непрытомная, пасля тры дні ў розуме, а пасля – зноў.

Багуся. А чаго гэта вы, баба Еўга, Ізахвата сыназабойцам назвалі ды пра галовы крычалі нешта?

Еўга. Пра галовы не ведаю. А Ізахват... Ізахват сапраўды забойца сыноў сваіх.

Багуся. А жанчына, што мела ў чэраве і крычала ад мук нараджэння? Жанчына з адзінаю зоркай над галавой?

Еўга. Была і жанчына. Я тады была таксама павітухай. У Вільні. Жыла ў Крывым тупічку, тут жа ля святадухайскай драўлянай царквы, толькі што пабудаванай. Туды мы і сталі хадзіць, а раней хадзілі ў святатроіцкі манастыр, які ў той час моцна пачалі цясніць. Там мы і ўбачылі ўпершыню Івана Гаўрылавіча.

Багуся. Якога?.. I хто гэта “мы”?..

Еўга. Кунцэвіча Ізахвата... А мы? Са мною побач жыла з маткаю-ўдавою Кася Ляснік. У семнаццаць год прыгажэй за яе не было дзеўкі. Ну, і ён, трэба сказаць, быў зух. Не бачыла прыгажэй за яго чалавека. Быў прыказчыкам у купца. Малады, гожы, як Іосіф, спявак. На крыласе ён спяваў. Як заспявае – душа ў небе. А год яму тады было – ну, можа, васемнаццаць-дваццаць. Што табе казаць далей? Усё зразумела. Яна, Кася, не верыла нам, што ён “Змій, у ястве чалавечым, бардза моцны”.

Багуся. Еўга! Зноў загаворваешся? Пацярпі!

У браме з’яўляюцца Зулісяз Вальгінай. Па выглядзе абедзве п’яныя, але часам падаюць кудысь нейкія знакі рукамі.

Вальгіна.

А пад мостам рыба з хвостам,
На вадзе лілея;
Маладая дзяўчынанька
З хлопцамі не ўмее.

Зуліся.

Куды ж мяне ведзяце,
Таку маладую?
Ды ў папову сенажаць,
Траву зеляную.

Вальгіна.

Хоць вы мяне ведзяце,
То я не баюся;
Я гарэлкі не піла,
То не павалюся.

Багуся. I гэтую спаіла. Гора такое вакол, а яны вочы залілі, сучкі.

Еўга. Колькі ёй гаварылі: чалавек ператвараецца ў змея. Не верыла. Хто з сапраўдных католікаў руку ўзняў на праваслаўнага? Хто з праваслаўных? Ніхто... Народжаны ў гэтым – трымайся гэтага. I будзь чалавекам. I ў Чалавека, і ў лёсу, і ў бога імя – адно. Іншыя імёны ізахваты прыдумалі. I яны ж учынілі пагром. I тады ж заплакала ў нашай хіжы дзіця. Ніхто не ведаў, што Іван тады, разам з манастыром, гатовы ў здраднікі кінуцца, што да езуітаў ходзіць. Ніхто не верыў.

Багуся. Што, зусім ніхто?

Еўга. Ніхто. Асабліва я н а. Грамілі цэрквы – і мы касцёлы грамілі. Спачатку цярпелі, а пасля грамілі. Івана бачылі там – яна не верыла. Пасля толькі паверыла і за сябе, і за малога... Галовы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Званы Віцебска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Званы Віцебска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Званы Віцебска»

Обсуждение, отзывы о книге «Званы Віцебска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x