Виктор Правдин - Вяртанне з апраметнай

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Вяртанне з апраметнай» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2022, Жанр: Детектив, Крутой детектив, foreign_detective, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртанне з апраметнай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртанне з апраметнай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё прымушае галоўнага героя рамана Андрэя Бусла прайсці “сем колаў пекла”: яму лёсіць трапіць на ўласнае пахаванне, даводзіцца разблытваць пакручастыя інтрыгі, дзе спляліся каханне і палітыка, сяброўства і грошы, мінулае, сучаснае і будучае. Урэшце, разгадкі беларускіх таямніц ён знаходзіць… за акіянам.

Вяртанне з апраметнай — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртанне з апраметнай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ты выпi, – працягнуў Фiлiн шклянку Буслу, – нiчога неверагоднага ў нашай сустрэчы няма.

– Ну, не скажы! – капiтан узяў прапанаваны двухсотграмовiк. – За гэта i сапраўды варта выпiць, – ён каўтануў гарэлку адным глытком, панюхаў хлебную скарынку i, цяжка ўздыхнуўшы, роспачна выдыхнуў: – Мой аднапалчанiн, сябрук Васiль Мароз – кiлер… Наёмны забойца! Цi, можа, я памыляюся?

– Лiчы, што табе пашэнцiла, – прабасiў Фiлiн i зноў прыклаўся да бутэлькi. – Нанялi б iншага – не сустрэлiся б.

– Ды ўжо ж дзякуй табе, – з’едлiва i п’янавата адказаў Бусел, – удружыў дык удружыў!..

У Бусла ад выпiтай гарэлкi закружылася галава, але адчуў ён сябе i сапраўды лепей. Куды падзелася ламота ў касцях! Сцiх боль у патылiцы, прыемнае цяпло хвалямi расцякалася па стомленым целе, мышцы зноў налiлiся сiлай. I толькi душу рвала на часткi крыўда, не праходзiла злосць на самога сябе, што так проста даўся ў рукi злачынцам, як малое дзiця, дазволiў абвесцi сябе вакол пальца. Ён вылiў рэшткi з бутэлькi ў сваю шклянку.

– Колькi ж табе заплацiлi? – Бусел узняў на Фiлiна калючыя, халодныя ў сваёй рашучасцi вочы.

– Добра, – незласлiва кiнуў Фiлiн i, адкаркаваўшы новую бутэльку, таксама выпiў.

– А дзе памагаты, Прышч, здаецца? – п’янавата дапытваўся Бусел.

Фiлiн не адказаў: ён тупаватым, асалавелым позiркам утаропiўся ў акно i, не зважаючы на Бусла, павольна соўгаў скiвiцамi, жуючы хлеб з салам.

– Цi, можа, яму адправiў капаць? Ён з задавальненнем мяне жывога зямлёй закiдае.

– Прышч паехаў у Мiнск, – не паварочваючы галавы i не мяняючы паставы, буркнуў Фiлiн. – А ты не кiпяцiся, лепш закусвай i слухай, што скажу.

– Будзеш вiнавацiцца? – ускiпеў капiтан i, няўпэўнена перасоўваючы ногi, зашпацыраваў па хаце, замахаў рукамi. – Скажаш, прабач, кораш, нявыкрутка атрымалася, не гадаў i не думаў, што былога сябра давядзецца прышыць…

– Хопiць, – сурова ўзбычыў галаву Фiлiн, – калi сваiм розумам дапетрыць не можаш, сядзь i слухай. Па-першае, твая праўда: каб ведаў, што цябе павiнен адправiць у» магiлёўскую губерню», не пiлi б цяпер гарэлку. Але, што нi робiцца, усё да лепшага. Не я, дык хтосьцi iншы цябе б туды без музыкi справадзiў, ты iм косткай у гарляку сядзiш.

– Каму гэта «iм»? – пацягнуўся да бутэлькi Бусел, але Фiлiн перахапiў руку.

– Пачакай, паспееш, – адсунуў ён гарэлку. – Каму ты перайшоў дарогу, не ведаю, толькi, пакуль не зусiм п’яны, запомнi: цябе я забiў!..

– Як забiў, калi вось ён – я? – здзiвiўся Бусел.

– Растлумачу. Мы ведалi падлу, якая iшла на сустрэчу з мянтом, – Фiлiн, вiнавацячыся, спахапiўся: – Я хацеў сказаць, з табой. Мы павiнны былi прышыць мiлiцыянта, але на фотаздымку, якi ўсучылi ў апошнi момант, я пазнаў цябе, – Фiлiн паклаў фотаздымак на стол. – Ты другi злева, абведзены чырвоным фламастэрам i пазначаны крыжыкам.

– Такi ж фотаздымак ляжыць у мяне на працоўным стале пад шклом, – Бусел на хвiлiну заплюшчыў вочы, страсянуў галавой: i сапраўды выпiў лiшку. – Гэта мы год таму на Дзень мiлiцыi…

– Атрымоўваецца, што хтосьцi з тваiх калег цябе здаў! – з’едлiва, нацiскаючы на слова «калег», прагаварыў Фiлiн.

– Ты гавары, ды не загаворвайся! – адштурхнуў ад сябе здымак Бусел. – За кожнага ручаюся, разам не адзiн пуд солi з’елi.

– I ўсё ж, – стаяў на сваiм Фiлiн, – тут, акрамя цябе, пяць чалавек, фатограф шосты, i хтосьцi з iх на табе паставiў чырвоны крыжык.

– А чаму ты не адмовiўся, калi пазнаў мяне? – спрабуючы змянiць тэму размовы, спытаў Бусел i пацягнуўся за пачкам цыгарэт. – Грошы засцiлi вочы?

– Грошы нi пры чым, не адмовiўся якраз таму, што пазнаў. Нарэшце зразумей, што я просты выканаўца, кiлер, i вырашыў цябе выратаваць. I, як бачыш, мая задумка ўдалася.

– Не магу паверыць, што Фiлiн – гэта ты!

– Пра мяне пагаворым потым, час будзе, а цяпер ты павiнен ведаць усё, што здарылася з табою.

– Ды як не ведаць, калi i цяпер галава гудзiць, быццам званiца!

– Я не пра тое. Гнiлога Прышч пасадзiў на пяро, сам улез у ягоную апратку i выйшаў на сустрэчу з табою. Дарэчы, месца сустрэчы i пароль нам таксама паведамiлi. Так што кумекай, сышчык, адкуль могуць расцi ногi. Сустрэчу з Прышчом ты памятаеш.

– Толькi да таго моманту, як увайшоў у нейкую развалюху, – пагадзiўся Бусел, якога больш i больш цiкавiў расповед Фiлiна.

– У той развалюсе я гваздануў цябе, ты ўжо выбачай, прыйшлося самому, бо Прышч вельмi злы на вашага брата, мог не разлiчыць. А потым пераапрануў цябе ў адзенне Гнiлога, а ўсё тваё нацягнуў на яго.

– Хочаш сказаць, што той чалавек павiнен сысцi за нябожчыка Бусла?

– Спадзяюся, так i будзе, – упершыню падчас размовы скупая ўсмешка слiзганула па вуснах Фiлiна. – Над Гнiлым папрацавалi – мацi родная не пазнае, а астатняе – адзенне, пасведчанне, нават твае трусы на iм. Ты ўжо выбачай, трэба, каб камар носа не падтачыў. Нам пашэнцiла, што валасы ў вас аднаго колеру, не прыйшлося галаву адразаць…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртанне з апраметнай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртанне з апраметнай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Аркуш - Вяртанне
Алесь Аркуш
Аркуш Алесь - Вяртанне
Аркуш Алесь
libcat.ru: книга без обложки
Виктор Правдин
Виктор Правдин - Танцавальны марафон
Виктор Правдин
Виктор Правдин - Визитер с севера
Виктор Правдин
Виктор Правдин - Нелюбімыя гінуць
Виктор Правдин
Виктор Правдин - Эксгумацыя
Виктор Правдин
Юлія Шарова - Вяртанне Ліліт
Юлія Шарова
Отзывы о книге «Вяртанне з апраметнай»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртанне з апраметнай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x