Виктор Правдин - Танцавальны марафон

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Танцавальны марафон» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2022, Жанр: Детектив, Крутой детектив, foreign_detective, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Танцавальны марафон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Танцавальны марафон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года ў палацы генерал-губернатара г. Мінска. Малады афіцэр ваенна-марскога флоту граф Сяргей Аляксандраў тайна ад бацькоў пакідае баль і сустракаецца з каханай. Маладыя спяшаюцца ў царкву, пасля вянчання вяртаюцца на баль і абвяшчаюць аб шлюбе. Для бацькоў Аляксандрава гэта стрэс, для астатніх – навагодні жарт… Аўтар праводзіць сваіх герояў праз падзеі рэвалюцыі 1917 года, ганенні ў 30-я гады, “пражскую вясну” 1968 года, развал Савецкага Саюза і, нарэшце, нашы дні.

Танцавальны марафон — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Танцавальны марафон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На верхняй палубе адбiлi склянкi, Сiдоркiн заварушыўся, расплюшчыў вочы. Рудаватыя вейкi затрымцелi i зноў з цяжкасцю заплюшчылiся, быццам не жадалi, каб гаспадар прачынаўся. Сiдоркiн сеў у ложку, пацягнуўся, памацаў рукой месца, дзе спала каханка, i, не знайшоўшы Галiны, усхапiўся. Сон як рукой зняло. Але, убачыўшы яе каля iлюмiнатара, вiнавата ўсмiхнуўся:

– Напужала, падумаў – уцякла…

– Уцякаць трэба было раней, – шчыльней загарнулася ў махровы халат Галiна i з сумам дадала: – Не русалка, а роля тапельца не для мяне… А ты спi, рана яшчэ.

Нечакана Галiна злавiла сябе на думцы, што Сiдоркiн ёй – неабыякавы. Яна па-харошаму шкадуе гэтага ўжо немаладога чалавека, якi жыццё пражыў, а свайго гнязда так i не звiў. Узгадала сяброўку Марыю Казакову, якая на падпiтку скардзiлася, што на яе клююць толькi мужчыны ў пагонах i часцей – мiлiцыянеры, а на яе, Галiну, – багатыя. «Што багатыя – то праўда, – падумала Галiна i, пазiраючы на зморшчаную патылiцу Сiдоркiна, уздыхнула: – Багатыя i старыя… Добра было б, каб гэты Сцяпан Кузьмiч быў гадоў на пятнаццаць маладзейшы…»

– Ты ўчора абяцаў паведамiць мне нешта важнае, – стрымана нагадала Галiна i адчула, як нешта сцялася ўсярэдзiне, нават дыхаць стала цяжэй.

Каб не выдаць хвалявання, крутнулася да iлюмiнатара i высунула левую руку вонкi. Пругкi вецер адразу шуснуў з далонi ў рукаў халата, адтуль свавольным халадком слiзгануў па гарачых грудзях. Гэта крыху супакоiла, хваляванне знiкла.

– Можа, пачакаем да Лас-Пальмаса? – неахвотна азваўся Сiдоркiн.

– Як хочаш, – раздражнёна, з вонкавай абыякавасцю кiнула Галiна.

Яшчэ два тыднi таму яна нi за што не даравала б гэтага Сiдоркiну, але цяпер, калi ведала, хто ён на самай справе, прыкусiла язык. Калi ў Мiнску яна ставiлася да каханка трошкi зняважлiва: без прычыны магла абразiць, на людзях назваць старым мухаморам цi яшчэ як, то цяпер рабiць гэта пабойвалася. Нават не пабойвалася, а хутчэй цешыла сябе надзеяй, што Сiдоркiн пры добрах ейных паводзiнах можа i паўгода, i нават год быць з ёй. А за гэты час яна зробiць усё, каб стаць багацейкай.

– Прабач, дарагая, – нечакана дыхнуў у патылiцу Сiдоркiн, – гэта мой сюрпрыз…

Сцяпан Кузьмiч абняў яе за талiю, рукi слiзганулi за пазуху. Галiну быццам токам працяло. Яна даўно змiрылася з роляй палюбоўнiцы, нават знайшла Сiдоркiна вабным у мудрасцi i хiтрасцi, але прывыкнуць да ягоных вiльготных, лiпучых далоняў было звыш ейных сiл. Каханак адхiснуўся, быццам адчуў, што нешта зрабiў не так, i паклыпаў да тэлефона.

– Закажу сняданак. Што табе, дарагая?

– Апельсiнавы сок, – не адрываючыся ад iлюмiнатара, з палёгкай уздыхнула Галiна.

Увагу прыцягнула чарада дэльфiнаў. Высока выскокваючы з вады i падстаўляючы сонцу блiскучыя чорныя спiны, яны неслiся зводдаль карабля, быццам навыперадкi.

– Дэльфiны? – здзiвiўся, падышоўшы, Сцяпан Кузьмiч i зноў спавiў рукамi Галiнiну талiю паверх халата. – Значыцца, хутка зямля, Лас-Пальмас.

Быццам у пацверджане слоў Сiдоркiна, на небакраi ў гарачым водсвеце ранiшняга сонца ўзнiкла невялiкая белая лодка са звiслымi, зморшчанымi ветразямi.

– Якая прыгажосць! – прашаптаў Сiдоркiн i пасля невялiкай паўзы голас яго здрыгануўся: – Я прашу цябе стаць маёй жонкай…

«Вось ягонае архiважнае!» – падумала Галiна, i ледзь прыкметная пераможная ўсмешка кранула вусны. Яшчэ ў Мiнску на гэтую прапанову яна б рассмяялася, але за два тыднi шмат вады працякло.

Галiна Александровiч не магла хiтрыць з сабой: яна ўпотайкi чакала гэтай хвiлiны, спадзявалася i марыла пра багатае замежнае жыццё… I, зрэшты, дачакалася! Але яна не магла паказаць сваёй радасцi, Сiдоркiн павiнен зразумець, што не ён яе ашчаслiвiў, а яна яго… І потым, наколькi шчыры ён у сваёй прапанове? Не дарэмнай была трывога – iншым разам Галiне здавалася, што палюбоўнiк вядзе з ёй нейкую гульню.

– Ты хочаш, каб я стала Сiдоркiнай? – трымаючыся як мага спакайней, працягваючы стаяць да каханка спiнай, наўмысна халодна спытала Галiна.

– Не-не! – таропка, са сполахам у вачах запярэчыў Сцяпан Кузьмiч. – Гэта не абавязкова, ты можаш не мяняць прозвiшча, я на ўсё згодны…

– Нават так?!

– Для мяне ты – царыца, князёўна! Я ўвесь свет кiну да тваiх ног!

– Не люблю я слова «царыца»! – кпiла Галiна. – Быццам усё, i адначасова – нiчога, а князёўна – як гразёўна…

– Буду зваць, як захочаш, – узрушана кляўся расчырванелы Сiдоркiн, у гэтую хвiлiну ён баяўся аднаго – ейнай адмовы. – Багiня, графiня, кiсуля…

– Графiня – лепш! – ледзь не рассмяялася Галiна. Яна нават уявiць не магла, што Сiдоркiн сур’ёзна вядзе гэтую бязглуздзiцу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Танцавальны марафон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Танцавальны марафон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Танцавальны марафон»

Обсуждение, отзывы о книге «Танцавальны марафон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x