Виктор Правдин - Танцавальны марафон

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Танцавальны марафон» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2022, Жанр: Детектив, Крутой детектив, foreign_detective, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Танцавальны марафон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Танцавальны марафон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года ў палацы генерал-губернатара г. Мінска. Малады афіцэр ваенна-марскога флоту граф Сяргей Аляксандраў тайна ад бацькоў пакідае баль і сустракаецца з каханай. Маладыя спяшаюцца ў царкву, пасля вянчання вяртаюцца на баль і абвяшчаюць аб шлюбе. Для бацькоў Аляксандрава гэта стрэс, для астатніх – навагодні жарт… Аўтар праводзіць сваіх герояў праз падзеі рэвалюцыі 1917 года, ганенні ў 30-я гады, “пражскую вясну” 1968 года, развал Савецкага Саюза і, нарэшце, нашы дні.

Танцавальны марафон — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Танцавальны марафон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Няхай Барана пакумекае, як прыкрыць свае тылы! – разважаў Кудзiн. – Падумаеш, пераспаў з маладзiцай, дык што, цяпер мы яго павiнны звольнiць з працы? Не, даражэнькi Генадзь Сымонавiч, я не буду капаць пад сваiх! Праўду пра цябе кажуць: сабака на сене – нi сабе, нi другiм…»

Кудзiн папярэдзiў дзяжурнага па аддзеле, што неадкладна хоча бачыць цi чуць участковага Барану, i праз паўгадзiны амаль забыўся на ранiшнi вiзiт Мiкулiча. На працягу дня Кудзiн больш не ўзгадаў нi Барану, нi Мiкулiча, нi Казакову, але ўвечары сiтуацыя нечакана змянiлася. У шасцiдзесяцi кiламетрах ад Мiнска, каля горада Барысава, у прыдарожным пералеску знайшлi труп маёра Бараны. Гэтая навiна была для Кудзiна як гром сярод яснага неба. Усё, што ранiцай гаварыў Мiкулiч, цяпер бачылася i ўспрымалася па-iншаму: ён адчуў небяспеку. Некалькi разоў хапаўся за слухаўку тэлефоннага апарата, але так i не змог вызначыцца, каму тэлефанаваць i што гаварыць.

«Цяпер позна расказваць Беламу праўду пра маёра Барану, – лiхаманкава шукаў выйсця Кудзiн, – Мiкулiч папярэдзiў, каб нi слова начальнiку аддзела. Значыць, ён нешта недагаварыў… Што, калi Барана i Белы заадно?! Во заварыў кашу, дык заварыў…»

Часу на роздум не было. Кудзiн разумеў, што павiнен сёння знайсцi выйсце, заўтра будзе позна. Адзiнае, што магло ўратаваць, – гэта сустрэча з начальнiкам упраўлення горада. Трапiць да генерала Рашэтнiкава было не так проста, але iншага выйсця Кудзiн не бачыў. Ён яшчэ доўга шпацыраваў па кабiнеце, прадумваў, што будзе гаварыць, асушыў ледзь не поўны графiн вады i нарэшце з хваляваннем зняў слухаўку.

Разлiк спрацаваў бездакорна. Рашэтнiкаў, даведаўшыся, што Кудзiн валодае канфiдэнцыяльнай iнфармацыяй аб забойстве маёра Бараны, прызначыў неадкладную сустрэчу.

Саракагадовы генерал быў невысокi, плячысты, з русявай кароткай стрыжкай. У строгiм генеральскiм мундзiры Рашэтнiкаў выглядаў маладзей i менавiта праз гэта насiў вусы, якiя на прыхiльным, трошкi стомленым твары тапоршчылiся, як прыклееныя, i вiдавочна былi тут выпадковымi.

– Таварыш генерал, я парушаю статут – пра нашу сустрэчу начальнiк аддзела Белы не ведае, – надломленым голасам прамовiў Кудзiн i выструнiўся, чакаючы, якая паследуе рэакцыя Рашэтнiкава.

– Спадзяюся, што на тое ёсць прычына, – строга зазначыў генерал i, вытрымаўшы невялiкую паўзу, строга дадаў: – Небяспечна лiчыць, што статут напiсаны для кагосьцi.

Пагрозлiвая шматзначнасць, з якой прагучалi словы Рашэтнiкава, не выбiла маёра з каляiны, наадварот, Кудзiн нечакана адчуў злую, помслiвую палёгку. Нарэшце з’явiўся шанц даказаць, што ён – не зломак i варты значна большага.

– Прычына ёсць, i вельмi важная, – аблiзнуўшы iмгненна сасмяглыя вусны, зрабiў крок уперад Кудзiн.

– Тады сядайце i раскажыце.

Кудзiн толькi прысеў на блiжэйшае крэсла каля доўгага да люстэркавага бляску адпалiраванага стала i iмгненна падскочыў.

– Стоячы зручней…

Наступныя дваццаць хвiлiн маёр пераказваў факты, якiя тычылiся смерцi Казаковай, узгадаў маёра Барану, якi меў стасункi з нябожчыцай, i падвёў выснову, што забойства ўчастковага можа мець дачыненне да здарэння з Казаковай, тым больш, што ёсць сур’ёзныя падставы для перагляду афiцыйнай версii. Ён далажыў Рашэтнiкаву аб падазрэннях пра смерць Казаковай i выказаў здагадку, што гэта – хiтра спланаваная акцыя. З пераканаўчага даклада Кудзiна напрошвалася лагiчная выснова: маёр Барана займаўся сутэнёрствам, i гэта магло быць адной з прычын забойства ўчастковага.

Кудзiн хiтрыў. Ён да пэўнага часу нi словам, нi паўсловам не ўзгадаў падпалкоўнiка Мiкулiча, версiю якога цяпер цалкам пераказаў генералу. Усё выглядала так, быццам гэта ён, маёр Кудзiн, яшчэ да таго, як знайшлi мёртвага ўчастковага, улiчыў маёра ў зламысных стасунках з Казаковай. Кудзiн так увайшоў у ролю, што без ваганняў узгадаў следчага Хмару, якога ён быццам бы знайшоў па справе Казаковай. Лейтэнант быў апошнi, хто бачыў жывой нябожчыцу. Толькi пасля гэтага ў аповедзе Кудзiна выплыў Мiкулiч, а следам – i справа Шапавалава.

Калi Кудзiн змоўк, Рашэтнiкаў нешта засяроджана запiсаў у блакноце i ўзняў на маёра шэрыя вочы.

– Вы прапаноўваеце аб’яднаць тры справы ў адну?

– Так, – кiўнуў Кудзiн, – загадкавая смерць Казаковай, калi не прама, то ўскосна мае дачыненне да забойства маёра Бараны, i наадварот.

– А справа Шапавалава?

– Падпалкоўнiк Мiкулiч перакананы, што калi пацвердзiцца версiя забойства Казаковай, то смерць Шапавалава – не няшчасны выпадак. Хтосьцi пазбавiўся ад брата з сястрой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Танцавальны марафон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Танцавальны марафон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Танцавальны марафон»

Обсуждение, отзывы о книге «Танцавальны марафон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x