Янка Купала - Паўлінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала - Паўлінка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паўлінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паўлінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паўлінка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паўлінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паўлінка (да Адольфа) . Ну, як жа пану Адольфу спадабаўся наш мужыцкі танец? Як я ўважаю, дык лепей у вас лявоніха выходзе, чымся тое нейкае «падзі-кварта». І прыпеўкі складныя знаеце.

Адольф (нібы скромна) . А трохі ж нейкіх навучыўся калісь.

Адзін з гасцей. Пара нам і чэсць знаць! Пэўна, ужо каля поўначы матаецца.

Колькі галасоў. Так, так, час рухацца дамоў!

Паўлінка (з аблягчэннем, убок) . Дзякуй Богу!.. (Да гасцей.) А можа б, яшчэ пагулялі?

Альжбета. Каму далёка, то яно так, а каму блізка, дык не шкодзіць яшчэ пазабаўляцца.

Колькі галасоў. Не! Не! Ужо час і пара!

Паўлінка. Ну, дык хай музыкі на адходнае хоць марша зайграюць, каб весялей усім снілася і каб моцна, моцна ўсім спалася.

Сцяпан. А гэта не шкодзіць. (Да музыкаў.) Што ж, каханенькія, родненькія, зайграйце, калі ласка, яшчэ што-колечы на адходнае дарагім госцікам, а там дзве дзюркі ў носе і сканчылося.

Музыкі іграюць марш. Госціадзяваюцца, адвітваюцца і выходзяць, за імі - музыкі.

З'ява V

Паўлінка, Адольф, Сцяпан, Альжбета, Пранцісьі Агата.

Сцяпан. Вось і пацішэла трохі ў нашай хаце, няма ўжо каму скакаці.

Пранцісь. Собственно, глупства, вось-цо-да. Было шумна, пане дабрудзею, і будзе шумна!

Агата. А так, так, тудэма-сюдэма, як будзе вяселле ў Паўлінкі.

Паўлінка. Э-э, майго вяселля ніколі не будзе, значыцца, і шумна не будзе!

Адольф. Ці ж у бацькоў маладога, паненка, думаеце, не хваце на вяселле?

Паўлінка. Хваце не хваце, а такі вяселля майго ніхто не ўбача...

Сцяпан. Гэта, каханенькая, родненькая, пабачым. Яшчэ я на тое ёсць і ў сваёй хаце гаспадар, а не госць! Жыта повен аруд і сала не адзін пуд.

Пранцісь. Собственно, глупства, вось-цо-да. Часам ці вяселле, ці павесіў - адно на другое, пане дабрудзею, выходзе.

Агата. А ты, «вось-цо-да», прыкусі свой язык і не тыцкайся, тудэма-сюдэма, туды, куды цябе не просяць. Напіўся, наеўся, дык і маўчы!

Альжбета (да Агаты) . Што ж там, свацейка, такое? Сват жа нічога благога не кажа. (Да Паўлінкі.) Прыбірай ты ўжо, дзеткі, са стала.

Пранцісь. Собственно, ці свінні елі, ці шляхта папасавалася - гэтак, вось-цо-да, стол выглядае, пане дабрудзею.

Паўлінка. Добра, мамка, зараз. (Да Адольфа.) А пан Адольф мне паможа?

Адольф. Калі патраплю, дык чаму ж не?

Прыбіраюць са стала; пасудак стаўляюць на табурэце, каля самавара.

Альжбета. Вы бы, дзеткі, занеслі пасудак на тую палавіну.

Паўлінка. Усё роўна я пасля занясу сама, а цяпер... (паглядаючы хітравата на Адольфа) я баюся з панам Адольфам ісці адна на тую палавіну!

Адольф (несучы пасудак, убок) . Відаць, дзеўка ўлялюскалася ў мяне па самую шыю.

Паўлінка (ідучы к сталу, убок) . І собіла ж Богу стварыць гэткую чапялу недарэчную!

Пранцісь (да Паўлінкі) . А праўда, собственно, лепш старожа, як варожа, пане дабрудзею.

Агата (да Пранціся) . А ты, «старожа», не мялі попусту, а думай, як дахаты ісці.

Пранцісь. Пане дабрудзею, дык і пойдзем; што ж там, собственно, такое.

Развітваюцца абое і выходзяць. Альжбета памагае прыбіраць са стала.

З'ява VI

Паўлінка, Адольф, Сцяпан, Альжбета.

Паўлінка. Не так, пан Адольф, бярэш шклянкі; трэба вось як. (Паказвае.) Ну, і зграбны ж! не раўнуючы - як вол да карэты.

Адольф. А панна Паўлінка ўсё капліменты мне гавора.

Паўлінка (убок) . Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе!

Альжбета (да Сцяпана, які клюе носам за сталом) . Што ты табаку важыш? Ідзі ды кладзіся спаць. Гэта ж табе тут не карчма!

Сцяпан (сонна) . Каханенькая, родненькая, я наважу, а ты купіш. Сон - не кепская рэч. Для чаго калядкі - добрыя святкі, што пад'еў ды на палаткі. (Вылазячы з-за стала, да Адольфа.) Каханенькі, родненькі, выбачай... Забаўляйся тут з Паўлінкай, а я прыкархну трохі... Сягоння яшчэ досвіта мяне мая ўспарола. (Адводзячы Адольфа ў старану.) Ну, што? Як мая Паўліна... падышла пад мысль?

Адольф. О, важная маладзіца! Хоць сягоння гатоў з ёю жаніцца.

Сцяпан. Ну, так тупай каля яе; толькі смела; яна дзеўка падатлівая, хоць, можа, і мае трохі якіх мухаў у носе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паўлінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паўлінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Олег Лойко - Янка Купала
Олег Лойко
Янка Купала - Курган
Янка Купала
Янка Купала - Она и я
Янка Купала
Янка Купала - Над рекой Орессой
Янка Купала
Янка Купала - Бондаровна
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Паўлінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Паўлінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x