Янка Купала - Паўлінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала - Паўлінка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паўлінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паўлінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паўлінка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паўлінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Другі музыка. Слухаць! Скнэра, і больш нічога.

Паўлінка (паставіўшы Адэлі шклянку, да аднаго з гасцей) . Можа, пан Вінцусь яшчэ вып'е?..

Вінцусь (госць, уціраючы канцом настольніка губы і лоб) . Яно б то было ўжо і досыць, але калі панна Паўлінка так пекна просіць, дык можна яшчэ са шкляначку.

Паўлінка (ідучы са шклянкай) . Гэты ўжо дык пятую шклянку бабохае...

Сцяпан (да Альжбеты) . Ці добра хаця ты прасіла Пустарэвічаў? Чаму іх так доўга няма?

Альжбета. Каб і не прасіла, то прыедуць. (З насмешкай.) Пэўне, собственно, кабыла заблу-дзіла.

Адзін з гасцей. Штось сягоння на кірмашы Якіма Сарокі не было. А то, бывала, такім франтам пахаджывае, што куды мяне вядзеш, пусці мяне к чорту.

Паўлінка (стаўляючы гарбату) . А пану Банадысю зайздрасць, што так прыадзецца не патрапіць, хоць мо і мае, за што.

Госць. Чымся грошы траціць на адзежу, я лепей іх каму пазычу.

Паўлінка (садзячыся на ложку) . І працэнцік добры злуплю, каб аж у пяты другому закалола.

Госць (самадавольна) . Хе-хе-хе! А панне Паў-лінцы злосць яшчэ не адышла, што калісь гэтаму ягамосцю Сароку ні за які працэнт не пазычыў.

Паўлінка. Вельмі ж яму гэтым і не пашкодзілі. Нашліся людзі, што і без працэнтаў пазычылі і далі яму магчымасць паехаць на настаўніцкія курсы. Цяпер нічыёй ласкі не патрабуе.

Адна з гасцей. Пэўне, што не! Такі чалавек нідзе не прападзе.

Сцяпан (прыслухваючыся дагэтуль гутарцы аб Сароку) . Каханенькія, родненькія, кіньце аб гэтым свінапасе гаварыць. Прыелася ўжо мне гутарка аб ім горш горкай рэдзькі. І ці гаманіце аб ім, ці не гаманіце - усё роўна нічога не выйдзе. Я ўжо яму даў дарогу.

Паўлінка (неспакойна) . Якую дарогу?

Сцяпан. А ты, каханенькая, родненькая, не слухай, вушы развесіўшы, ды лепей гасцей глядзі. Дзве дзюркі ў носе і сканчылося.

Нейкую хвіліну ціха. Паўлінка падыходзіць браць шклянкі, але ўсе адказваюцца.

Альжбета. Што ж, выбачайце, госцікі. Не хацелі піць і есці, пасля самі будзеце жалець.

Сцяпан. Выбачайце, выбачайце, каханенькія, родненькія, адно не скажыце, што ўсяго было ўдаволь, толькі прынукі не было.

Колькі галасоў (устаючы з-за стала) . Дзякуем, дзякуем пану гаспадару і пані гаспадыні! Падмацаваліся, хвала Богу, як лепей не трэба.

Паўлінка (устаючы з ложка) . Проша паненак сюды прысесці, а паны кавалеры, вазьміце сабе табурэцікі ды вось тут падсядзьце, а я тым часам пачастую гарбатай нашых музыкаў.

Сцяпані Альжбета (вылазячы з-за стала) . А як жа - трэба, трэба!

Дзяўчаты садзяцца на ложку, хлопцы каля іх на табурэтах; жартуюць між сабой.

Альжбета (падыходзячы да музыкаў) . Хадзіце, міленькія, выпіце са шкляначку гарбаты.

Музыкі. Дзякуем, пані! Мы ўжо сягоння пілі.

Альжбета. Мала што калі было, а цяпер трэба яшчэ падмацавацца. (Забірае інструменты і кладзе іх на куфар, садзіць музыкаў за стол і сама садзіцца. Да Паўлінкі.) А ты, дзеткі, налі музыкам гарбаты!

Сцяпан (закурваючы люльку) . Выбачайце толькі, каханенькія, родненькія, што гарэлкі няма.

Музыкі. І без гэтых кропель будзем жывы.

Чуваць стукат у сенцах.

Сцяпан. А бач, нехта такі хоць нарэшце з'явіў-ся. Трэба ісці ды глянуць, а то яшчэ ў дзверы не луча. (Ідзе.)

Адзін з гасцей. Нясі, Божа, нежанатага ды багатага!

Адна з гасцей. Жаніць будзем!

Паўлінка (стаўляе музыкам гарбату, падыходзе і глядзіць у акно. Убок) . Ах, як жа цёмненька!

Адзін з гасцей. Каго так, панна Паўлінка, выглядаеце?

Паўлінка. Таго ж - нежанатага ды багатага.

З'ява II

Тыя ж і Адольф Быкоўскі.

Сцяпан (спатыкаючы Адольфа ў дзвярах) . А-а! Нарэшце з'явіўся, дарагі госцік! Што ж гэта, каханенькі, родненькі, так доўга чакаць на сябе нас заставіў?

Адольф (вешаючы паліто на сцяне каля парога) . Пахвалёны ў хату!

Колькі галасоў. Навекі! Навекі!

Адольф (вітаючыся са Сцяпанам) . Выбачайце, што трохі прыпазніўся. Але гэта вінават мой жарабец. Як панёс з гары, што каля Прытыкаў, - і мяне выкінуў, і вось зламаў, так што аж мусіў другую каламажку ўзяць; праз тое і замарудзіў.

Адзін з музыкаў (убок да другога) . Каб ён толькі дыхаў. Які яго чорт нёс! Прыстаў конь, ды ўсё тут.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паўлінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паўлінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Олег Лойко - Янка Купала
Олег Лойко
Янка Купала - Курган
Янка Купала
Янка Купала - Она и я
Янка Купала
Янка Купала - Над рекой Орессой
Янка Купала
Янка Купала - Бондаровна
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Паўлінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Паўлінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x