Янка Купала - Паўлінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала - Паўлінка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паўлінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паўлінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паўлінка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паўлінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Альжбета. Ну, дзякуй Богу, што хоць найшла-ся. (Да Сцяпана.) Што ты там круціш у руках?

Сцяпан (тыкаючы фатаграфію ў твар Альжбе-це) . На, на! любуйся, якія празэнты атрымлівае твая дачушка!

Альжбета (закрываючы рукою твар) . Чаго соваешся... Такая яна і твая, як мая.

Сцяпан. Лжэш! Каб яна была мая, то была б такая, як і я.

Пранцісь. Пакажы, пакажы, пане дабрудзею, што гэта за птушка?

Сцяпан (паказваючы) . На, глядзі, сваток! Павіншуй мяне з такой дачушкай і з гэтым, з гэтым гарэтыкам!

Пранцісь (разглядаючы) . Эгэ! Гэта гэты разумненькі, вучоны, грамацей... Собственно, Сарока, вось-цо-да.

Сцяпан. Але ж, але! Якім Сарока.

Агата (да Сцяпана) . Тудэма-сюдэма, пакажыце і мне, сватка.

Пранцісь (да Агаты) . Ты, пане дабрудзею, баба, не лезь сюды з цікавым носам. Собственно, пільнуй сваёй спадніцы і панчохаў, вось-цо-да. А мы суд зробім... правы і скоры.

Паўлінка (падыходзячы да Альжбеты, ласкава) . Мамачка, адбярыце яе ў таткі.

Альжбета. Што я з ім, дзеткі, зраблю? Яшчэ біцца будзе...

Сцяпан (да Пранціся) . А добра, сватка, кажаш. Зробім суд, перасуд добрым складам над гэтым гадам. А які?

Пранцісь. А такі, пане дабрудзею: стражнікаў паклікаць, спраўніку данясці. Собственно, інквізі-тарскі суд зрабіць - па палавіне шась! і гатова, вось-цо-да.

Паўлінка (кідаючыся да Сцяпана і цалуючы яму рукі, скрозь слёзы) . Татачка, аддайце! Не здзеквайцеся над ім!.. Ён жа вам нічога благога не зрабіў.

Сцяпан (са злосцю) . Спаць, спаць пайшла, калі гэткага знайшла! Спаць! (Рве фатаграфію.)

Паўлінка (з плачам апускаючыся на лаву) . Татка, загубіць мяне хочаце... Гвалтам з хаты выгнаць.

Пранцісь (дастаючы пляшку) . А цяпер, соб-ственно, вып'ем хаўтурнага, вось-цо-да. (П'е.)

Паўлінка (усхапіўшыся з лавы, кідаецца да Пранціся) . Па кабыле сваёй пі хаўтурнага, а не па чалавеку, якога і падноскаў не варт! (Вырываючы і разбіваючы аб зямлю пляшку.) Вось-цо-да!

Пранцісь (развесіўшы рукі, здзіўлены, як і ўсе) . О-о-о!!!

Заслона

Акт другі

Тая ж самая - што ў першым акце - святліца. За сталом сядзяць: Сцяпан, Альжбета і госці - тры хлопцы і тры дзяўчыны. Мужчыны сядзяць з аднаго канца стала, а жанчыны - з другога. П'юць гарбату, наліваючы на сподкі, закусваюць. Дзецюкі з дзяўчатамі жартуюць, перакідваючыся крошкамі ад хлеба. З левай стараны (гле-дзячы ад публікі) пры сцяне ад бакоўкі - сядзяць два музыкі і, зводзячы інструменты, ціха перагаварваюцца між сабой. Ля дзвярэй ад сенцаў, у канцы куфра, на табурэце стаіць самавар. Паўлінка, прыбраўшыся па-святочнаму, увіхаецца каля гасцей. Трохі ў твары змяніўшыся; час ад часу ўздыхае і няўзнак паглядае ў акно; адно стараецца быць з усімі вясёлай і бойкай. Як падымаецца заслона - Паўлінка нясе гарбату.

З'ява I

Паўлінка, Сцяпан, Альжбета, госці, музыкі.

Паўлінка (стаўляючы гарбату перад Сцяпа-нам) . Што ж гэта нешта татавага зяця так позна ні слуху ні духу? Ці не знюхаў ён, што ў мяне пасагу нямашака?

Сцяпан. Каханенькая, родненькая, не бядуй. Не будзе Гіршы, будзе чорт іншы.

Паўлінка (насмешліва) . Мала што будзе... Але ж калі мяне ўжо неяк, як цмокам, стала цягнуць да гэтага Бык... Бычка... Ах, як яго?..

Сцяпан (з націскам) . Быкоўскага.

Паўлінка (падыходзячы да другога канца стала) . Можа, Адэльцы яшчэ шкляначку?

Адэлька (госця) . Дзякуй. Ужо напілася.

Альжбета. Ды бяры! Што там пытаешся? Панна Адэля толькі дзве выпіла.

Адэлька. Калі ж болей не хочацца.

Паўлінка (забіраючы шклянку) . Вып'еш, вы-п'еш, Адэлька, - змесціцца.

Альжбета (падсоўваючы гасцям яду) . Старайцеся, госцікі, старайцеся. Вось - сыр, масла, вяндліна! Такі ж сягоння трохі папрацавалі каля полькі ды лявоніхі.

Колькі галасоў (перажоўваючы і сёрбаючы) . Дзякуй, дзякуй! Мы стараемся.

Сцяпан. Чым хата багата - тым рада. Хлеб на стале - рукі свае. Выбачайце толькі, каханенькія, родненькія, што гарэлкі няма. Але я ў гэтым не вінават. Хацеў узяць у Міхалішках, дык, як наліха, манаполька цэлы дзень была закрыта.

Музыка (убок да другога) . Каб не салгаў, дык бы і не жыў. Я сам бачыў, як пасля імшы адбываўся з пляшкамі пры манапольцы нешпар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паўлінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паўлінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Олег Лойко - Янка Купала
Олег Лойко
Янка Купала - Курган
Янка Купала
Янка Купала - Она и я
Янка Купала
Янка Купала - Над рекой Орессой
Янка Купала
Янка Купала - Бондаровна
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Паўлінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Паўлінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x