Стэла. Антон Сцяпанавіч! Званіў Хведар Паўлавіч. Сказаў, што ізноў прыйдзе. Учора прыходзіў, вельмі лаяўся. Сярдзіты…
Бусько. Нават лаяўся?
Стэла. Кажа: «Я ім не абы-хто!» I сёння прыйдзе.
Бусько. Ну і што? Хай прыходзіць. Ён цяпер хто? Ніхто. Пенсіянер. Яму цяпер няма чаго рабіць, вось хай і ходзіць. Быў час, хадзілі да яго, а цяпер хай і ён паходзіць. Не ўсё кату масленіца. Папакруціў ён з мяне вяроўкі. А цяпер…
Стэла. Сказаў, што ў гарком будзе скардзіцца.
Бусько. На каго? На мяне? Хто? Ён? Шо, яго там не знаюць? А вымову ён дзе адхапіў? Не там? За сваю дачу. А цяпер хоча і за абмен кватэры? Ён пагарэў, а я не хачу. Мэні вымова не трэба, мэні пенсія трэба. Персанальная. Сам палучыў? Дай і мне! (Падумаўшы.) I нікуды ён скардзіцца не пойдзе. Мы яму ласкава, ветліва, душэўна… нічога не зробім… Як і ён умеў. Па яго метаду. Культурненька. I ты з ім культурненька… далікатненька… (Хацеў пагладзіць Стэлу, але спахапіўся.) Пошта ёсць?
Стэла. Ёсць.
Бусько. Прынясі. (Выходзіць у свой кабінет.)
Стэла. Стары лавелас. Пошта яму трэба…
Гарык (паяўляецца ў дзвярах). Катапульціраван!
Стэла. I што цяпер?
Гарык. Пайду да дружкоў. Хай памагаюць. З маёй адукацыяй цяпер адно — шукаць шчасця ў ведамстве Міністэрства культуры ці… каля кінастудыі.
Стэла. А там, думаеш, няма адзінаццатых?
Гарык. Ёсць. Мяне чакае ўнутрывідавая барацьба за існаванне. Буду мацней за другіх вішчаць. Учора на вакзале я пазнаёміўся з адным паэтам. У рэстаране. Пасядзелі. Паэт — во!
Стэла. Хто? Хто ён? Ты мяне пазнаёміш з ім? Не, не, не думай! Я за цябе буду прасіць. (Какетліва.) А я ўмею так прасіць, што мне не адмовяць.
Гарык. Прыходзь-ка ты сёння ў рэстаран «Спутнік». Творчую сустрэчу сёння правядзём там. Толькі для гэтага трэба мець…
Стэла. Талент?
Гарык. Не, квіткі на каньяк. Давядзецца клянчыць у цёткі. Крэдыт. У растэрміноўку.
Стэла. Чакай! Можа, яшчэ не ўсё страчана…
Звініць званок. Гэта Бусько званком выклікае да сябе Стэлу.
Гарык. Цябе выклікае.
Стэла. Чую. Дык вось, я зараз пайду туды. А ты пакаравуль тут. I як толькі пачуеш такі званок, адразу заходзь да яго ў кабінет.
Гарык. Даўно яго не бачыў? Чорта лысага.
Зноў звініць званок.
Стэла. Гарык! Для цябе стараюся! Як толькі пачуеш такі сігнал, заходзь! (Заходзіць у кабінет да Бусько.)
Гарык. Жмот няшчасны! Хамло! Фараон егіпецкі! Культаўскі асколак! Ён мне вочы коле, што ўзяў сюды. Ты індык! А я… Пачакай! Я яшчэ пра цябе такую сатырычную паэму адгрохаю, што… у «Кракадзіл».
Уваходзіць Сілан Данілавічз вялізным партфелем.
Сілан. Здароў, Гарык!
Гарык. Салют, Сілан Данілавіч. Салют! Яшчэ раз салют!!!
Сілан (спалохаўся). Ты што? Ты што?
Гарык. А што?
Сілан (паспакайнеў). Укусіў цябе хто, ці што?
Гарык. Пагрыз, пажаваў ды выплюнуў.
Сілан. Хто? Ён? (Паказвае на кабінет Бусько.)
Гарык. Ён.
Сілан. Ён можа.
Гарык. Сцеражыцеся і вы, Сілан Данілавіч. А навошта вы такі вялізны партфель з сабою цягаеце? I дома працуеце?
Сілан. Сёння з Пархвенаўнай усю ноч сядзелі. Шукалі юрыдычнае основаніе.
Гарык. Дзе?
Сілан. Вот тут. (Паказвае на партфель.) Тут усе законы і палажэнні. Інструкцыі таксама. А основаніе не знайшлі.
Гарык. Якое основаніе?
Сілан. Для Хведара Паўлавіча… Таму што ў мяне могуць спытаць: «А на каком основаніі?»
Гарык. Правільна, Сілан Данілавіч. Ён (паказаў на кабінет Бусько) толькі і чакае таго моманту, каб вы падпісалі што-небудзь без основанія. А тады…
Сілан. Ну-у, я помню правілы каравульнай службы. «Часовой должен бдительно охранять и стойко оборонять свой пост…» Вось як!
На стале Стэлы рэзкія званкі, нібы сігнал «SOS».
Гарык. Гэта мне! (Ідзе да дзвярэй кабінета Бусько.)
* * *
Вось нарашце і кабінот Бусько. Стэлапрыстроілася на ўлолні ў Антона Сцяпанавіча і ласкава гладзіць ручкай яго нябрытую шчочку. Антон Сцяпанавіч ажно зажмурыўся ад такой пяшчоты. А Стэла тым часам скінула чаравічак, дацягнулася ножкай да званка на стале і падае сігнал Гарыку.
Читать дальше