Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пагарэльцы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пагарэльцы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У п'есе «Пагарэльцы», прысвечанай выкрыццю прыстасавальніцтва, апалітычнасці, шкурніцтва, дзеянне адбываецца ў пакоі камунальнай кватэры былога інструктара, цяперашняга старшыні гарвыканкама Ухватава — кар'ерыста і цыніка. Праз дваццаць гадоў тут размясціўся кватэрны аддзел на чале з падхалімамі Бусько, Кудасавым і Сіланам, прызначанымі некалі самім Ухватавым. Змяніўся час, і былы гаспадар горада нікому не патрэбен. Ён спрабуе адпомсціць…

Пагарэльцы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пагарэльцы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гарык (прыняў заслужаны ганарар). За навуку. Штраф. Кантрыбуцыя за павышэнне голасу на сваіх падначаленых… I вось яшчэ — паперка на кватэру. Каб меней дома дакучаць… Стэлу пужаць нельга. (Выходзіцъ.)

Бусько. Ну, пачакай, брандыхлыст!

* * *

Прыёмная. З кабінета Бусько ўваходзіць Гарык— гэткім Аляксандрам Македонскім.

Гарык. Экспрапрыяцыя экспрапрыятараў! Арабы нацыяналізуюць буйную ўласнасць! Чабаны стрыгуць авечак! Няверныя прававерным плацяць дань! Ты — геній, Стэла!!!

Стэла. Я табе падабаюся? Вельмі?

Гарык (пад Левітана). Сёння вечарам а восьмай гадзіне ў касмічным рэстаране «Спутнік» адбудзецца стыкоўка ракеты і ракетанасіцеля. Прыблізна ў дваццаць тры нуль-нуль дэманструецца выхад з карабля ў стане невясомасці! (Абдымае Стэлу.)

Адчыняюцца дзверы з кабінета Кудасава.

Кудасаў (з дзвярэй). Стэла! Зайдзіце!

Гарык (праводзячы яе вачыма, дэкламуе з налётам жалю).

Ваши беломраморные руки,
Вашу белокаменную грудь
Загребу я в собственные руки…

Кабінет Кудасава. Цяпер гэтыя кабінеты будуць круціцца па крузе. А Хведар Паўлавіч будзе напамінаць вавёрку ў барабане. У кабінеце Кудасаўі Хведар Паўлавіч. Уваходзіць Стэла.

Стэла. Я вас слухаю.

Кудасаў. Стэла! Мы ўчора з Бусько абмяркоўвалі просьбу Хведара Паўлавіча. Дзе гэтая паперка?

Стэла. Я перадала Сілану Данілавічу. Учора ж.

Кудасаў. Ну, малайчына. Яна ў нас вельмі акуратная, аператыўная. Дзякую, Стэла. Значыць, усё ў парадку, Хведар Паўлавіч.

Стэлавыходзіць.

Ухватаў (недаверліва). Думаеш — усё ў парадку?

Кудасаў. І не сумнявайцеся. Ён у нас пунктуальны, законнік, юрыст, так сказаць.

Ухватаў. Што ж, зайду да яго.

Кудасаў. Навошта? Навошта вам хадзіць? Ён усё зробіць, аформіць, узгодніць, падпіша і па старому знаёмству сам прынясе вам дамоў. А вы яму чарачку паставіце. Ён чарачку любіць. Сам прынясе.

Ухватаў (недаверліва). Ой, ці не тады, калі рак свісне.

Кудасаў (з лёгкім папрокам). Хведар Паўлавіч! Для вас? Ай, як нехарашо вы пра нас думаеце. Спакойна ідзіце дахаты, адпачывайце. Уключыце тэлевізар ці пачытайце «Неделю». I не турбуйцеся. Каб Сілан ды не зрабіў для вас? Ай-яй-яй, Хведар Паўлавіч, Хведар Паўлавіч!.. Вы ж для яго богам былі, ідалам, ён жа пакланяўся вам.

Ухватаў. А Бусько сказаў, што ты будзеш вырашаць гэту справу.

Кудасаў. А хіба я сказаў што-небудзь супроць? Мы з ім узгаднілі, абгаварылі, парэкамендавалі. (Абышоў вакол крэсла, на якім сядзіць Хведар Паўлавіч, і ўсё-такі не ўтрымаўся, абнюхаў яго ззаду. Развёў рукамі — нічым не пахне.)

Ухватаў. Глядзі ж, Кудасаў, я на цябе спадзяюся. А то вы тут насабачыліся.

Кудасаў. Як на каменную гару.

Ухватаў. Ты ж, калі на кілбасе гарэў, помніш? Я, дурань, цябе выручыў. Табе і цяпер яшчэ, пэўна, гарэлым пахне. Смаленым.

Кудасаў. Вы мяне ўратавалі, а я вас не выдаў. Гарэлі б мы разам. Значыць — квіты! Усё! Не напамінайце пра смаленае. Мне праз год пенсію прасіць.

Ухватаў. Ну, глядзі, Кудасаў! Бывай! (Выходзіць.)

Кудасаў. Бывайце! Усяго добрага! (Зачыніўшы за ім дзверы.) Ну, скажы ты, якая сіла — гэта прывычка! Ніяк сябе пераламаць не магу. Ну, хто ён? Ну, што ён? Ніхто! Нішто! Нават нічым не пахне!.. Проста ўчарашні дзень, а… а перад ім распраміцца не магу. Нібы ў яго нейкія фітанцыды ўлады. Няма на вачах, дык гатоў яму гадасць якую-небудзь, пакасць зрабіць. А пападзе на вочы — што тая цыбуля — раз'ядае вочы да слёз… Вось што значыць дрэсіроўка, інерцыя, умоўны рэфлекс. I каторы ўжо раз на гэтым сябе лаўлю. Прыйдзе, так і хочацца гаркнуць на яго, зарычаць акі леў, тупнуць, па стале грукнуць, а… духу не хапае. Інерцыя…

* * *

На кругавой арбіце — кабінет Сілана Данілавіча. На стале — фартыфікацыйныя збудаванні з кніг, папак, даведнікаў, інструкцый, палажэнняў, кодэксаў, прэс-пап'е, карандашоў і аўтаматычных ручак, сучасных, падобных да ракет «Зямля — паветра». Адна горка кніг вельмі нагадвае танк з башняй — прэс-пап'е. На другой — нібы на ўзгорку зенітная ўстаноўка з аўтаручак. (Карацей кажучы, мастаку задача пастаўлена. А цяпер — была б толькі ў яго фантазія.)

Сілан Данілавічза сталом — нібы ў засадзе. Ён насцярожаны, пільны, у руцэ трымае карандаш, як пісталет. Уваходзіць Ухватаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пагарэльцы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пагарэльцы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Хадановіч - Дэжа вю - перавыбранае
Андрэй Хадановіч
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Зацюканы апостал
Андрэй Макаёнак
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Пагарэльцы»

Обсуждение, отзывы о книге «Пагарэльцы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x