• Пожаловаться

Мікалай Матукоўскі: Мудрамер

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Матукоўскі: Мудрамер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2008, ISBN: 978-985-02-1002-9, издательство: Мастацкая літаратура, категория: comedy / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки
  • Название:
    Мудрамер
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    2008
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    978-985-02-1002-9
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мудрамер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мудрамер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага была напісана ў 1986 і пастаўлена ў 1987 годзе Нацыянальным акадэмічным тэатрам Янкі Купалы (Дзяржаўнай прэмія Беларусі).

Мікалай Матукоўскі: другие книги автора


Кто написал Мудрамер? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мудрамер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мудрамер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мурашка. Вельмі прыемна! Вельмі прыемна!.. (Ускочыўшы, па чарзе кланяецца абодвум намеснікам.)

Вяршыла. Самыя вопытныя нашы спецыялісты. Усе складаныя пытанні мы заўсёды вырашаем сумесна. Пачынайце!

Мурашка(узнімаецца, разгублена) . 3 чаго пачынаць?

Папсуева. Ну, хоць бы з таго, па якому прынцыпу дзейнічае гэты ваш… бязмен?

Мурашка. На мікрасхемах і паўправадніках…

Папсуева. Я не пра тое! Для яго трэба рыхтаваць спецыяльныя тэсты? Ці яшчэ што?

Мурашка. Не, тэсты не патрэбны. Паказанні апарата рэгіструюцца на спецыяльнай шкале… У працэнтах…

Папсуева. У працэнтах чаго?

Мурашка(нясмела) . Працэнты паказваюць, колькі ў чалавеку дурноты…

Паўза.

Папсуева. I што? Гэта адразу відаць?

Мурашка. Ага, адразу…

Усе ашаломлена маўчаць.

Папсуева(нечакана) . У вас ёсць даведка аб стане вашага здароўя?

Вяршыла(паспешліва) . Ёсць–ёсць! Я правяраў… (Хуценька паправіўся.) Я глядзеў…

Паўза.

Міралюбаў(зацікаўлена) . I вы можаце паказаць нам яго зараз?

Мурашка(стаўшы зусім іншым чалавекам) . Вядома! (Кідаецца да чамадана і адкрывае яго.) Спачатку ён быў у мяне вельмі грувасткі. Стацыянарны… Потым я зрабіў яго партатыўным. Каб можна было карыстацца ў любых умовах… (Расказваючы ўсё гэта, імгненна разгортвае апаратуру: вымае з чамадана шкалу з вялікай чырвонай стрэлкай і ўстанаўлівае яе на тэлескапічнаіі штанзе, выцягвае з чамадана элегантнае складное бліскучае крэсла. Над спінкай храміраваны да со нечнага зіхацення паўабруч, падобны на той, якім абсталявана кожнае стаматалагічнае крэсла. У глыбіні сцэны ставіць два магутныя дынамікі, затым ужо вымае і вельмі асцярожна ставіць на стол перад міністрам невялікі ярка–чырвоны апарат з бліскучымі тумблерамі, кнопкамі, рычажкамі. Хуценька злучае апарат правадамі з крэслам, дынамікамі і штангай.) Вось і ўсё.

Вяршыла. Так хутка?

Мурашка. На зборку патрабуецца не больш сямі—васьмі мінут. Шмат разоў хранаметраваў.

Вяршыла(з некаторай асцярогай разглядваючы апарат) . I ўсё ж мне не зусім зразумела, як ён дзейнічае?..

Мурашка(паказваючы на храміраваны паўабруч) . Вось тут знаходзіцца адзін датчык…

Папсуева. Значыць, гэты рагач павінен дакрануцца да чалавечай галавы?

Мурашка. Ага. Датчык павінен увайсці ў непасрэдны кантакт з шэрым рэчывам мозгу…

Папсуева. Як гэта — непасрэдны?! Вы што? Трэпанацыю чэрапа будзеце кожнаму рабіць?

Мурашка. Што вы! Не! Датчык улаўлівае біятокі мозгу праз чарапную каробку.

Паўза.

Папсуева. Значыць, падвопытны павінен пакласці галаву на гэтыя вілы?

Мурашка. Ага…

Папсуева. А калі ён не захоча рабіць гэта добраахвотна? Вы будзеце прымушаць сілком?

Мурашка. Не… Я прадугледзеў і такі варыянт. (Націскае кнопку, і металічнае крэсла набывае такое палажэнне, пры якім галава чалавека абавязкова дакранецца да паўабруча.) Я ўжо працую над больш дасканалым апаратам…

Міралюбаў(з цікавасцю) . Чым ён будзе адрознівацца ад гэтага?

Мурашка. Ён будзе лавіць біятокі мозгу з адлегласці трох–пяці метраў…

Папсуева. Ну, ведаеце!.. Лавіць біятокі мозгу з–за вугла — супрацьзаконна! Усё роўна што чытаць чужыя пісьмы ці падслухоўваць тэлефонныя размовы! На гэта ў нас ніколі не пойдуць!

Вяршыла(з некаторай трывогай паказваючы на апарат) . А гэты яшчэ не ловіць на адлегласці?

Мурашка. Гэты — не. Ён працуе па прынцыпу непасрэднага кантакту.

Міралюбаў(з вялікай цікавасцю разглядаючы апарат) . Вы сказалі, што сюды ўманціраваны адзін датчык. (Паказвае на бліскучы паўабруч.) А дзе другі?

Мурашка(паказвае на цэнтр сядзення крэсла) . Другі знаходзіцца вось тут…

Папсуева(нечакана ўзрываецца) . Ну, гэта ўжо чорт ведае што такое! Пры чым тут гэтае месца? Тут жа мазгоў, наколькі я ведаю, няма і быць не можа! Вы ўжо загадзя, знарок праграмуеце непаўнацэннасць чалавека!

Мурашка. Тут знаходзяцца так званыя адчу вальныя… Вельмі адчувальныя зоны Захарвіна–Хеда…

Вяршыла. Чые зоны?

Мурашка. Захарвіна–Хеда… Яны вельмі тонка рэагуюць на малюсенькі дотык… Гэта медыцынскі тэрмін — Захарвіна–Хеда… Біятокі мозгу рухаюцца па пазваночніку. Па спінным мозгу. Уверх ідзе плюс, уніз — мінус…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мудрамер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мудрамер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Кандрат Крапіва: Хто смяецца апошнім
Хто смяецца апошнім
Кандрат Крапіва
Францішак Аляхновіч: Пан міністар
Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Васіль Зуёнак: Паіміж небам і зямлёй
Паіміж небам і зямлёй
Васіль Зуёнак
Іван Чыгрынаў: Звон ― не малітва
Звон ― не малітва
Іван Чыгрынаў
Васіль Зуёнак: Вызначэнне
Вызначэнне
Васіль Зуёнак
Отзывы о книге «Мудрамер»

Обсуждение, отзывы о книге «Мудрамер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.