Другая тэлефаністка (у тэлефон) . Міністр пытае ў вас не пра паверх, а пра таваразварот… Колькі? (Міністру.) Дзвесце мільёнаў.
Вяршыла. Гэта сур’ёзна. Ты чуеш, Сцяпан Сцяпанавіч?
Голас з дынаміка. Чую, Віктар Паўлавіч. Дзвесце мільёнаў…
Вяршыла. Што ім рабіць?
Голас з дынаміка (пасля паўзы, шчыра) . А д’ябал яго ведае!
Вяршыла. Бюракрат ты, Сцяпан Сцяпанавіч! Тут, разумееш, вялікі універмаг гарыць! А ты мяне на параду да д’ябла пасылаеш! Залічы яго ў штат, калі ён разумнейшы за цябе!.. (Здымае трубку тэлефона–«дублёра».) Вы мяне слухаеце?.. Ужо трэці? Ён што ў вас? 3 пораху зроблены?.. А чаму так хутка дайшло да трэцяга паверха?.. Вось гэта якраз і наводзіць мяне на думкі… Значыць, так. Слухайце мяне ўважліва і пастарайцеся нічога не пераблытаць. Выклікайце ў такой паслядоўнасці… Спачатку следчага па асабліва важных справах. Няхай ён прычыну знойдзе. Затым міліцыю, а потым пажарнікаў. (Паклаў трубку.) Усё, Нюрачка. Астатняе развязі маім намеснікам. Зараз без пяці дванаццаць. А прыём назначан на дванаццаць. Колькі ў нас сёння запісалася?
Нюра. Сёння мала. Чатыры чалавекі.
Вяршыла. Добры сімптом. Хто? Па якой справе?
Нюра (зазірнуўшы ў сваю запісную кніжку) . Крутая Ніна Іванаўна. Дырэктар фабрыкі лёгкага і сярэдняга адзення.
Вяршыла. Ясна. Зацвердзіць новыя мадэлі.
Нюра. Загуменная Кацярына Антонаўна. Пенсіянерка.
Вяршыла. I тут ясна. Павялічыць пенсію…
Нюра. Ды не. Хоча пагаварыць з вамі аб парушэнні сацыялістычнай законнасці.
Вяршыла. Во пенсіянеры пайшлі! Контрразведка! Усё бачаць, усё ведаюць! Далей хто?
Нюра. Залівака Іван Пятровіч. Вынаходнік.
Вяршыла. Чакай, чакай… Хтосьці штосьці мне пра яго гаварыў. А вось хто і што — не памятаю.
Нюра. I апошні, Мурашка Мікалай Ягоравіч.
Вяршыла. Хто? Адкуль?
Нюра. Ні хто, ні адкуль — не гаворыць.
Вяршыла. Ну, хоць з якой галіны? 3 якога горада?
Нюра. Гаворыць, што ўсё скажа толькі вам.
Вяршыла. Не падабаецца мне гэтае інкогніта! Вось з яго давайце і пачнём. Папрашу цябе, Нюрачка, запісваць нашу размову.
Нюра. Добра, Віктар Паўлавіч…
Выходзіць, штурхаючы перад сабой столік з дзвюма папяровымі гарамі
Першая тэлефаністка. Яж вам сказала… Ён заняты! У яго сёння прыёмны дзень… Не ве даю… Пазваніце ў канцы дня.
Другая тэлефаністка. Хто? Хвілінку… Віктар Паўлавіч, здыміце ВЧ.
Вяршыла (зняўшы самую вялікую трубку самага вялікага тэлефона) . Вяршыла слухае… А!.. Гэта ты, пагарэлец! Прывітанне! Ты на маім месцы пасядзеў бы!.. Тут, браце, такія пажары!.. Ну і добра, што згарэў!.. Цьфу! Я хацеў сказаць: вельмі дрэнна, што згарэў. У яго дзвесце мільёнаў таваразвароту… А пры чым тут я? Рэкамендацыю на тушэнне пажару я выдаў… (Да другой тэлефаністкі.) Зіна! Праз колькі мінут мы выдалі рэкаменда цыю на тушэнне універмага?
Другая тэлефаністка (зірнуўшы ў запісы) . Праз пятнаццаць мінут…
Вяршыла. Ну вось!.. Рэкамендацыю на тушэнне пажару мы выдалі вам праз пятнаццаць мінут. Пасля таго як атрымалі сігнал трывогі. Ты калі–небудзь вырашаў справы за пятнаццаць мінут?.. Ну, хіба я вінаваты, што следчага па асабліва важных справах не аказалася на месцы? Няхай сядзіць там, дзе яму належыць сядзець!.. Разбірайся, браце, са сваім універмагам сам! Сам падпаліў, сам і тушы!.. Ды не, гэта я так жартую… А пры чым тут боцман?.. Будзь здароў! У мяне прыёмны дзень.
Уваходзіць Нюра, за ёю — Мурашказ вялікім чамаданам.
Мурашка (сарамліва і баязліва, яшчэ ад парога) . Добры дзень вам!
Вяршыла. Добры дзень. Праходзьце. Сядайце.
Мурашка ідзе з чамаданам і, чырванеючы ад няёмкасці, садзіцца на самы ўскрайчык крэсла каля міністэрскага стала. Чамадан ставіць каля ног.
Вяршыла. Вы сюды адразу з поезда?
Мурашка. Не…
Вяршыла. А гэта? (Паказвае на чамадан.)
Мурашка (сарамліва) . Тут… маё вынаход ніцтва…
Вяршыла. Такое вялікае?
Мурашка. Ага… Такое…
Вяршыла. Значыць, вы таксама вынаходнік?
Мурашка. Ага. Таксама.
Вяршыла. Прозвішча? Імя? Па бацьку?
Мурашка (хуценька ўзняўшыся з крэсла) . Мурашка… Мікалай Ягоравіч. Вы можаце проста, па прозвішчу…
Читать дальше