Вяршыла. Вы сядайце. У нас такі парадак. Нюра, ты пішаш?
Нюра. Пішу, Віктар Паўлавіч.
Вяршыла. Колькі вам гадоў?
Мурашка (прыўзняўся з крэсла) . Пяцьдзесят два…
Вяршыла. Сядайце, сядайце!.. Даруйце за фармальнасці. Але мы вядзём сацыялагічнае даследаванне. Хто і на што скардзіцца. I ў каго больш скаргаў — у старых ці ў маладых.
Мурашка. Ага… Я разумею.
Вяршыла. Адукацыя?
Мурашка (узняўшыся, сарамліва) . Незакон чаная вышэйшая…
Вяршыла. А калі больш дакладна?
Мурашка. Тры курсы політэхнічнага…
Вяршыла. Вы сядайце, сядайце. Што ж вам перашкодзіла, Мікалай Ягоравіч, закончыць поўны курс? Вы ж былі ўжо, калі можна так сказаць, на фінішнай прамой!
Мурашка (зноў узнімаецца) . Захапленне…
Вяршыла. Сядайце. У нагах праўды няма. Ох, жанчыны! Колькі яны падножак нашаму брату даюць!
Мурашка. Ды не… Я захапіўся вынаходніцтвам.
Вяршыла. I што ж вы вынайшлі, Мікалай Ягоравіч?
Мурашка (узнімаецца і падае міністру па перу) . Спачатку прачытайце вось гэта…
Вяршыла. Што гэта? Анатацыя? Мурашка. Не… Даведка аб стане майго зда роўя…
Вяршыла. А навошта яна мне? Вы ж, спадзяюся, не ў касманаўты прыйшлі запісвацца? Я не доктар.
Мурашка (просіць) . Я вас вельмі прашу! Пра чытайце!..
Вяршыла. Навошта?
Мурашка. Я абышоў ужо многа інстанцый. I ўсюды патрабавалі даведку аб стане майго здароўя. Хто ў канцы размовы, а хто — у сярэдзіне… Я вас вельмі прашу! Прачытайце!
Вяршыла. Ды не буду я чытаць! Я ж і так бачу, што вы здаровы! Як той Мурамец!
Мурашка (раптам падае на калені перад сталом міністра) . Малю вас, таварыш міністр!
Вяршыла (спалохана ўскочыўшы) . Што вы! Што вы, таварыш Мураўёў! Зараз жа ўстаньце! Устаньце і сядзьце!
Мурашка. Не ўстану, пакуль вы не прачытаеце!
Вяршыла. Як вам не сорамна, таварыш Му раўёў! Устаньце! Сядзьце!
Мурашка. Не ўстану, пакуль не прачытаеце!
Вяршыла. О, Божа мой! Давайце вашу паперку! (Амаль выхоплівае паперку з рук Мурашкі.) Я пра чытаю вашу даведку пасля таго, як вы сядзеце!
Мурашка (сядаючы) . Дзякую! Шчыра дзякую!
Вяршыла (садзіцца з вялікім аблягчэннем) . Фу!.. Ну і напалохалі вы мяне, таварыш Мураўёў! Здаровы, дарослы чалавек… I раптам такое… Фу! Першы раз у маёй практыцы.
Мурашка. Даруйце… Больш не буду.
Вяршыла (разгортвае даведку і чытае) . «…Выдадзена грамадзяніну Мурашку Мікалаю Ягоравічу… Пяцьдзесят два гады… Жанаты… У тым, што грамадзянін Мурашка Мікалай Ягоравіч абсалютна здаровы… На ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры не стаіць… (Спатыкнуўшыся на апошніх словах, з некаторым падазрэннем, уважліва паглядзеў на Мурашку.) У лячэнні патрэбы не мае…» Подпіс… Пячатка… (Хутчэй машынальна, чым свядома, паглядзеў даведку на святло.) Ну, я ж казаў, што вы — Ілья Мурамец! (Налівае з графіна шклянку вады і залпам выпівае.) Чаму вы, Міка лай Ягоравіч, прыйшлі іменна да нас? А не ў інстытут? Не на завод?
Мурашка. Я абышоў усіх… Без вашай рэзалюцыі ніхто не бярэцца ўкараняць.
Вяршыла. Што ж вы такое вынайшлі? Што–небудзь нумарное? Сакрэтнае? Га?
Мурашка. Справа ў тым, Віктар Паўлавіч, што я… прыдумаў дурамер…
Паўза.
Вяршыла. Дура… Што–што?
Мурашка. Дурамер. Апарат такі…
Вяршыла. Апарат? Навошта?
Мурашка. Для вымярэння чалавечай дур ноты…
Вяршыла. Так–так… цікава–цікава… (Рап там зарагатаў і адразу ж абарваў смех.) Вы што? Сур’ёзна?
Мурашка. Вельмі… Я патраціў на яго ўсё жыццё… Інстытут пакінуў…
Вяршыла. Не–не, пачакайце!.. Вы сапраўды сур’ёзна? Дзе ж гэты ваш…
Мурашка. Дурамер? Вось тут. (Паказвае на чамадан.)
Вяршыла. Такі маленькі?
Мурашка. Ага… На мікрасхемах і паўправад ніках.
Вяршыла. I вы заўсёды носіце яго з сабой?
Мурашка. Бачыце, Віктар Паўлавіч… Хтосьці ўжо тры разы пранікаў у маю кватэру і разбіваў апарат ушчэнт. Я аднаўляў яго па чарцяжах. Я зрабіў пяць экземпляраў усёй дакументацыі і хаваю яе ў розных месцах. Адзін — у камеры хавання на вакзале. Тройчы рабілі замах на маё жыццё. Двойчы хацелі ўтапіць, калі я купаўся ў возеры…
Читать дальше