Мікалай Матукоўскі - Мудрамер

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Матукоўскі - Мудрамер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мудрамер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мудрамер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага была напісана ў 1986 і пастаўлена ў 1987 годзе Нацыянальным акадэмічным тэатрам Янкі Купалы (Дзяржаўнай прэмія Беларусі).

Мудрамер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мудрамер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Папсуева (ціха ўзнімаецца і падыходзіць да Міралюбава) . Ягор Фёдаравіч!.. Ягор Фёдаравіч!.. (Грамчэй.) Ягор Фёдаравіч!..

Але шчаслівы Міралюбаў спіць, як дзіця. Папсуева падыходзіць да Мурашкі і таксама спачатку ціха, а затым грамчэй кліча яго.

Мікалай Ягоравіч!.. Мікалай Ягоравіч!.. Прачніцеся!..

Спіць моцным сном і Мурашка, супакоены тым, што нарэшце ў яго з’явілася рэальная надзея. Папсуева надзвычай асцярожна, крутамі падыходзіць да магічнага крэсла. Доўга не адважваецца, але вельмі ўжо вялікая спакуса, якая ўрэшце перамагае. Папсуева ціха, па сантыметры ў секунду, апускае сваё цела ў крэсла. Села, чакае. Маўчанне. Папсуева крыху паёрзала ў крэсле, прыўзнялася і зноў села. Адзін раз, другі… I раптам рэзка, аглушальна грыміць туш. Ён, як прашча, выстрэльвае з крэсла Папсуеву і ў адзін міг пераносіць яе на тое месца, дзе яна перад гэтым спала. Падхапіліся спалоханыя Мурашка і Міралюбаў. Толькі Папсуева «спіць». А туш грыміць! Уваходзіць Вяршыла.

Вяршыла. Што тут у вас адбываецца? Чаму такое землетрасенне? Хто ўключыў? Мікалай Ягоравіч! Спыніце музыку! Вы ж увесь горад на ногі ўздымеце!

Мурашка (завіхаючыся каля апарата) . Нічога не разумею! Да апарата ніхто не падыходзіў. А яго зашкаліла і замкнула…

Папсуева (зларадна) . Ну?! Цяпер бачыце? Без усякай прычыны і зашкаліла і замкнула! Я ж казала, што гэтаму сепаратару нельга верыць! А вы хочаце вырашаць ім чалавечы лёс!..

Вяршыла. Ды зрабіце ж вы што–небудзь, Мікалай Ягоравіч!

Нарэшце Мурашку ўдалося ўціхамірыць свой мудрамер. Ён націснуў нейкую кнопку, і ў кабінеце ўсталявалася напружаная цішыня. Усе ўважліва глядзяць на Вяршылу. Але на яго твары такая складаная гама пачуццяў, што прачытаць яе немагчыма. Ён нават знешне змяніўся, стаў нейкім іншым. Ён прайшоў за свой стол, сеў і доўга маўчыць.

Міралюбаў. Ну што, Віктар Паўлавіч?

Вяршыла (не адразу) . Віншую вас, таварышы… Нас скарацілі…

Папсуева. Каго іменна?

Паўза.

Вяршыла. Усіх. Усё міністэрства. (Паўза.) Нас ператварылі ў інстытут мудраметрыі…

Папсуева. У што ператварылі?

Вяршыла. Навукова–даследчы інстытут мудраметрыі… Аклады на пяцьдзесят працэнтаў вышэй міністэрскіх.

Паўза.

Мурашка (разгублена) . А як жэ я? Што будзе з маім апаратам?

Вяршыла. Вас, Мікалай Ягоравіч, мы бяром у свой інстытут малодшым навуковым супрацоўнікам. Будзеце разам з намі ўдасканальваць апарат. На яго даводку нам далі дзесяць гадоў.

Мурашка. Што?! Якая даводка? Пра што вы гаворыце, Віктар Паўлавіч! Вы ж пераканаліся, што апарат дасканалы!

Вяршыла. Я вас разумею, Мікалай Ягоравіч!.. Нават, калі хочаце, крыху спачуваю… Але… Вы кажаце, не патрэбна даводка?

Мурашка. Не патрэбна!

Вяршыла. Тады растлумачце мне… Чаму яго раптам ні з таго ні з сяго зашкаліла і замкнула?

Мурашка. Не ведаю… Упершыню такое здарылася.

Вяршыла. Вось бачыце… А трэба! Абавязкова! Каб ніякіх нечаканасцей. У апарат «там» паверылі і далі нам дзесяць гадоў… на яго дапрацоўку.

Мурашка (ледзь не плача) . Яў канцы дня вам скажу, у чым справа. 3 ім жа ўпершыню такое! Не трэба дзесяць гадоў! Дайце мне дзесяць гадзін! Максімум дзесяць дзён дайце! Не больш!

Вяршылапа–сяброўску бярэ яго за плячо і адводзіць крыху ўбок.

Вяршыла (ціха, з асаблівым значэннем) . Вы дзе працуеце, Мікалай Ягоравіч?

Мурашка. Зараз? Нідзе… Звольнілі… Скарацілі…

Вяршыла. Калі гэта здарылася?

Мурашка. Даўно. Шэсць гадоў назад.

Вяршыла. Жонка яшчэ не кінула?

Мурашка. Пакуль не…

Вяршыла. Дзеці ёсць?

Мурашка. Двое…

Вяршыла. Карміць іх трэба?

Мурашка. Пакуль яны мяне кормяць…

Вяршыла. I вы яшчэ супраціўляецеся… Мы ж вам даём пастаянную пасаду малодшага навуковага супрацоўніка… Вы не доктар навук?

Мурашка. Не, што вы!..

Вяршыла. Іне кандыдат?

Мурашка. Не…

Вяршыла. Больш высокую пасаду даць не можам. Праз год ці два атрымаеце ступень і будзеце разам з намі даводзіць патрошкі, пакрысе свой мудрамер. Мы яго абавязкова зробім, Мікалай Ягоравіч!

Мурашка (крычыць) . Навошта ж дзесяць га доў?! Хопіць дзесяць гадзін!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мудрамер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мудрамер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мудрамер»

Обсуждение, отзывы о книге «Мудрамер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x