Мікалай Матукоўскі - Мудрамер

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Матукоўскі - Мудрамер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мудрамер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мудрамер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага была напісана ў 1986 і пастаўлена ў 1987 годзе Нацыянальным акадэмічным тэатрам Янкі Купалы (Дзяржаўнай прэмія Беларусі).

Мудрамер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мудрамер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вяршыла. Ну, матуля… Усякае чуць даводзілася. А такое чую ўпершыню. Аналагаў яшчэ не было. I дзе ж вы, прабачце, будзеце трымаць… дамавіну?

Загуменная. У хаце, за шырмачкай. А як адчую, што пара мая прыйшла, пераапрануся ва ўсё чыстае і лягу… I нікому ніякіх клопатаў. Толькі перад гэтым усім тэлеграмы пашлю…

Нечакана вельмі гучна загучала арыя князя Ігара «О дайце, дайце мне свабоду!».

Ой, якая прыгожая музыка ў вас! Проста сэрца ў ёй купаецца! А то цяпер як пачнуць дзьмуць — ва ўсім калгасе шыбы з вокнаў высыпаюцца…

Вяршыла (справіўшыся з хваляваннем) . Можа, мяне і асудзяць, але просьбу вашу, Кацярына Антонаўна, я выканаю.

Загуменная (расчулена) . Дзякую, сынок! Вось нездарма ж падказалі людзі да цябе ісці… Толькі ты ўжо, калі ласка, напішы, каб прыгажэйшая была. Грошы ў мяне ёсць. Я заплачу… Жыццё ў мяне ой якое было! Не дай бог нікому такога. То хоць паляжу ў прыгожым доміку. Гэты ж ужо апошні будзе…

Вяршыла. Напішу, каб самы прыгожы быў. I бясплатна.

Загуменная (спалохана замахала рукамі) . Не! Не! Не трэба бясплатна! Што пра мяне людзі скажуць? Я ж багатая!.. Вось толькі, калі можна… Напішы ты, сынок, каб з дубу зрабілі… Я разумею, чаму ты так глядзіш на мяне. Думаеш, з глузду з’ехала бабка! Нібыта не ўсё роўна ёй, у якой дамавіне будуць яе костачкі тлець?.. Ды не… Мне ўсё адно… А раптам я яшчэ затрымаюся на гэтым свеце? А шашаль возьме ды і паточыць маю дамавінку… Калі яна будзе з простых дошак змайстравана. А дуб яму не па зубах…

Вяршыла (хутка піша і аддае заяву) . Вось, Кацярына Антонаўна… Напісаў, каб без усякай чаргі! Самую прыгожую і абавязкова з дубу.

Загуменная. Дзякую, сынок! Праўду кажуць: свет не без добрых людзей. Дзякую! (Нізка кланяецца Вяршылу.) Хоць я ў Бога і не веру, але памалюся за цябе… Сардэчны ты чалавек, хоць і міністр! (Кланяецца Папсуевай і Міралюбаву.) I вам, дзеткі, дзякую! (Ідзе да дзвярэй, нізка кланяючыся. Там яна здымае тапкі, зноў надзявае пантофлі і, яшчэ раз пакланіўшыся, выходзіць.)

Вялікая паўза.

Папсуева. Вар’ятка нейкая! Трэба праверыць, ці не збегла яна з Навінак…

Вяршыла (не вытрымлівае і крычыць) . Замаўчыце, Тамара Цімафееўна! Замаўчыце! Яна не вар’ятка! Яна разумнейшая за нас з вамі!..

Папсуева. Калі кожная бабуля захоча яшчэ пры жыцці заказаць сабе дамавіну, у чым будзем хаваць сапраўдных нябожчыкаў?

Міралюбаў (узнімаецца, падыходзіць да Папсуевай і, гледзячы ёй у вочы, пачынае лічыць) . Адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем…

Вяршыла (спакойна) . Ягор Фёдаравіч… Сядзьце на сваё месца. (Падае першай тэлефаністцы кавалачак паперы.) Люда! Закажыце мне вось гэты нумар. Тэрмінова!.. Таварышы… Думаю, усе вы пераканаліся, што апарат працуе бездакорна. Яго трэба неадкладна зацвярджаць і запускаць у серыю. Паколькі думкі падзяліліся, пратакол зараз падпісваць не будзем. Справа не зусім звычайная. Я павінен параіцца…

Першая тэлефаністка. Віктар Паўлавіч! Здыміце пяты. Там абанент, якога вы прасілі…

Вяршыла (па тэлефоне) . Мама? Гэта ты?.. Ага, гэта я, Віктар… Віця… Ды не, нічога не здарылася… Проста захацелася пачуць твой голас… Як ты там?.. Здароўе як?.. Я пытаюся, як здароўе?.. Можа, лякарствы якія патрэбны?.. Што я хацеў?.. Хачу сказаць, што ў нядзелю мы прыедзем да цябе ў госці… Ага… Усе… I Наташа, і дзеці… Мы засумавалі па табе… Гэта ж колькі не бачыліся!.. Не, на гэты раз не ашукаем… Абавязкова прыедзем… Да сустрэчы, мама! Цалую цябе… (Паклаў трубку, доўга сядзіць моўчкі.) Значыць, я пайшоў. Прашу не разыходзіцца і чакаць мяне. Вы, Мікалай Ягоравіч, таксама будзьце тут.

Мурашка. Добра, Віктар Паўлавіч. Буду чакаць…

Вяршылавыходзіць. Святло паступова гасне. Нейкі час на сцэне поўная цемра. Потым на сцэне пачынае святлець. Гэта ўжо раніца. Няма тэлефаністак і Нюры. Папсуева і Міралюбаў спяць там, дзе сядзелі… Вельмі асцярожна аглядаючыся, ціхенька ўзнімаецца Міралюбаў. Ён на пальчыках падыходзіць да выпрабавальнага крэсла, павольна абыходзіць яго, некалькі разоў дакранаецца да бліскучага паўабруча — спачатку адным пальцам, затым далонню, затым ужо абедзвюма рукамі. I боязна, і надта ж хочацца! Нарэшце ён асцярожна садзіцца ў крэсла. Паўза.

Пачынае гучаць танец маленькіх лебедзяў. Міралюбаў шчасліва ўсміхаецца, заплюшчыў вочы і слухае, слухае цудоўную мелодыю. Яму нават не хочацца ўзнімацца з крэсла. Але ён прымушае сябе ўзняцца. Ён на пальчыках, як балерына, танцуе танец маленькіх лебедзяў, выкідваючы такія фантастычныя па, якія і не сніліся маленькім лебедзям. Пад музыку, танцуючы, ён ідзе на сваё месца і, шчасліва ўсміхаючыся, засынае. Цяпер ужо, здаецца, па–сапраўднаму. Гома нармаліс! Большага ён і не хацеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мудрамер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мудрамер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мудрамер»

Обсуждение, отзывы о книге «Мудрамер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x