Мікалай Матукоўскі - Мудрамер

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Матукоўскі - Мудрамер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мудрамер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мудрамер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага была напісана ў 1986 і пастаўлена ў 1987 годзе Нацыянальным акадэмічным тэатрам Янкі Купалы (Дзяржаўнай прэмія Беларусі).

Мудрамер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мудрамер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Залівака. Лічыце, што яна ў вас ужо ёсць! Там у мяне цётка і дваюрадны брат працуюць!.. Адтуль мне адразу сюды?

Вяршыла (без асаблівага энтузіязму) . Адтуль да нас…

Залівака. Вельмі ўдзячны! Вельмі! Не развітваюся. Праз гадзіну буду ў вас! (Вылятае з кабінета.)

Паўза.

Вяршыла. Вы ўпэўнены, Мікалай Ягоравіч, што ваш апарат… даў правільную ацэнку?

Мурашка. Больш чым упэўнены.

Вяршыла. А чаму так гучна?

Мурашка. Надта высокі ўзровень біятокаў мозгу.

Вяршыла. Звар’яцець можна. У яго ж пятнаццаць рэзалюцый! Сем міністраў! Дактары навук! Акадэмікі! Заключэнне вучонага савета! I ўсе ж яны думалі! Хоць адным паўшар’ем… I то атрымліваецца многа!

Міралюбаў. А можа, усе яны — яго цёткі і дваюрадныя браты?

Вяршыла. Пакіньце, Ягор Фёдаравіч!.. Я сур’ёзна…

Мурашка. Апарат нават зашкаліла…

Вяршыла (з жахам) . А я ж ледзь не падпісаў! Проста гіпноз нейкі! (Паўза.) Што ж атрымліваецца, Мікалай Ягоравіч? Што ваш апарат выратаваў нам трыццаць мільёнаў?

Мурашка (вінавата) . Выходзіць, так…

Вяршыла (усё яшчэ ніяк не можа супакоіцца) . Але ж міністры! Акадэмікі! Пратакол! У вас, Мікалай Ягоравіч, хоць адзін міністр стаіць за спіной? Хоць адзін акадэмік? На худы канец — ну хоць бы доктар навук? Адзін!

Мурашка. Ніводнага… На словах усе — за. А паперкі, рэзалюцыі — ніводнай…

Папсуева. Адна пісаная рэзалюцыя важыць больш, чым сто вусных! Трэба было паверыць акадэмікам. Нам сумнявацца ў іх кампетэнцыі…

Мурашка. Апарат працуе нармальна. Галавой ручаюся!

Папсуева. Што мы панясём высокаму начальству, калі яно нас пакліча? Вашу галаву? Ці апарат?

Вяршыла. Што ж рабіць? Нам трэба дакладна ведаць, а не прыблізна!

Папсуева. Трэба прадоўжыць выпрабаванні. Калі апарат зноў зрэагуе алагічна… Выкінуць яго разам з аўтарам!

Вяршыла. Тамара Цімафееўна!

Папсуева. А што? Жылі спакойна, мірна… Пісалі рэзалюцыі. Ніхто ніколі не сумняваўся ў іх правільнасці! А цяпер? Сядзім і ламаем галаву.

Паўза.

Вяршыла. Нюра! Хто там наступны?

Нюра. Дырэктар фабрыкі лёгкага і сярэдняга адзення Крутая Ніна Іванаўна і тры яе асістэнткі.

Вяршыла (да Мурашкі) . Вы можаце праверыць усіх чатырох адразу?

Мурашка. Не. Толькі па адной.

Вяршыла (да Нюры.) Няхай уваходзіць адна. Без асістэнтак…

Нюра (адчыніўшы дзверы) . Уваходзьце, Ніна Іванаўна!

Уваходзіць Крутая.

Крутая. Добры дзень!

Вяршыла. Добры дзень! Зноў вы, Ніна Іванаўна?

Крутая. Зноў я, Віктар Паўлавіч.

Вяршыла. Сядайце… (Паказвае на выпрабавальнае крэсла.)

Крутая. Крэсла ў вас нейкае дзіўнае. Раней я не бачыла яго ў вас!

Вяршыла. Сучасны дызайн… Мастакі мудрагеляць. 3 чым на гэты раз, Ніна Іванаўна?

Крутая. Усё з тым жа, Віктар Паўлавіч. Як заўсёды. Зацвердзіць асартымент нашых будучых тавараў.

Вяршыла. Для чаго існуе ваш уласны міністр?

Крутая. Для накачкі. А справу можаце вырашыць толькі вы. За вамі апошняе слова.

Вяршыла. Лёгка жывецца вашаму міністру! Як у Хрыста за пазухай. Пакажыце ваш асартымент…

Крутая кладзе перад ім паперы і пачынае ўважліва аглядаць крэсла, у якім сядзіць. Усе напружана назіраюць за ёй. Толькі Вяршыла чытае паперы і робіць адзнакі алоўкам.

Навошта вам столькі трусоў? На дзесяць гадоў наперад? То вы кажаце, што вам мужчын не хапае, а то вы трусы плануеце аж на тры арміі!

Крутая. Нашы даследаванні паказалі, што яны хутка зношваюцца ад сучасных крэслаў. Штаны тыя нічога, вытрымліваюць. А вось трусы, паколькі яны з бавоўны, выходзяць са строю датэрмінова.

Вяршыла. Вы ж ведаеце, што бавоўны не хапае! Рабіце з сінтэтыкі!

Крутая. Спрабавалі. Мужчыны ў адзін голас запратэставалі. Сказалі, што адчуваюць сябе як у панцыры. I іскры ўначы сыплюцца… Вельмі ўжо кволы ваш брат пайшоў. Раней палатняныя насілі і не скардзіліся. А цяпер, бачыце, падавай вам чыстую бавоўну!

Вяршыла (узнімаючы галаву ад папер) . Ну, ведаеце… Гэта ўжо самае сапраўднае марнатраўства!

Крутая. Што вы маеце на ўвазе?

Вяршыла (далікатна паказвае на свае грудзі) . Гэтыя самыя… прыстасаванні. Тры мільёны! Яны ж будуць ляжаць мёртвым грузам на базах! А зменіцца мода… Іх жа потым на цюбецейкі ці кепкі не перайначыш!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мудрамер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мудрамер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мудрамер»

Обсуждение, отзывы о книге «Мудрамер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x