Мурашка. Аляксандр Парфіравіч Барадзін. Арыя князя Ігара «О, дайце, дайце мне свабоду!». 3 оперы «Князь Ігар».
Вяршыла. Падтэкст зразумелы без тлумачэн няў… А чым вы зарадзілі літару «Г»?
Мурашка. Міхаіл Іванавіч Глінка. «Слаўся!»
Вяршыла (не адразу) . Вы можаце зараз прадэманстраваць, як гэта ўсё гучыць?
Мурашка. Ухаластую датчыкі не ўключаюцца. Камусьці з вас трэба сесці ў гэтае крэсла.
Вяршыла. Ну што, Тамара Цімафееўна? Апро буйце рэпертуар!
Папсуева. Віктар Паўлавіч! Вы ведаеце мяне ўжо не адзін год. Ведаеце, што ў мяне вышэйшая адукацыя!.. Прэміі, граматы, падзякі! Нават урадавыя ўзнагароды! I вы ўсё яшчэ мне не давяраеце? Сумняваецеся?
Вяршыла. Іменна таму, што не сумняваюся, я і прапаную пачаць з вас. Я, напрыклад, упэўнены, што апарат выдасць вам «Т» або нават «Г».
Папсуева. Я ж вам сказала… Я — жанчына!
Вяршыла. Так… А некалі, у добрыя старыя часы, урачы нават халеру і чуму на сабе выпрабоўвалі… Можа, вы рызыкнеце, Ягор Фёдаравіч?
Міралюбаў. На даным этапе, Віктар Паўлавіч, мне гэта супрацьпаказана.
Вяршыла. Чаму? I вы баіцёся?
Міралюбаў. Не, Віктар Паўлавіч, не баюся… Але я зараз знаходжуся ў такім заведзеным стане… Сёння ў мяне полюсы памяняліся… Увесь плюс уніз пайшоў. А ўверх — мінус… Баюся скампраметаваць апарат.
Вяршыла. Так… значыць, і вы выйшлі з гульні… Нюра! Ты збіраешся паступаць ва універсітэт. Не хочаш праверыць сябе перад паступленнем?
Нюра. Не, Віктар Паўлавіч.
Вяршыла. Чаму? Ты ж разумніца! 3 паўслова ўсё разумееш! 3 табой працаваць адна асалода!
Нюра. Памыляецеся, Віктар Паўлавіч. Я — вар’ятка…
Вяршыла. Нюра! Гэта ж… самапаклёп.
Нюра. Не, не паклёп, Віктар Паўлавіч… Я люблю чалавека… А ў яго сям’я, дзеці… Ён мяне зусім не любіць. I не палюбіць ніколі… Я гэта ведаю. I ўсё роўна жыць без яго не магу… (Раптпам ускочыла і выбегла.)
Вяршыла. Так… Ну што ж… Нічога не застаецца…
Паўза.
Першым у крэсла сяду я… А вы ўслед за мной! (Узнімаецца без асаблівага эншузіязму.)
Папсуева (становіцца перад крэслам) . Я вам гэта не дазволю.
Вяршыла (здзіўлена) . Тамара ЦімафееўнаІ Ну, што вы баяліся за сябе, я разумею… А чаму вы баіцёся за мяне?.. Паколькі вы не хочаце быць лакмусавай паперкай, ёю буду я! (Робіць крок да крэсла.)
Папсуева. Толькі цераз мой труп!
Вяршыла. Што з вамі, Тамара Цімафееўна? Адкуль такі страх?
Папсуева. Я баюся не за вас!
Вяршыла. Аза каго? За мудрамер?
Папсуева. За тую высокую інстанцыю, якая… назначыла вас міністрам!
Вяршыла. Не разумею…
Папсуева. Ніхто, у тым ліку вы самі, не мае права сумнявацца ў правільнасці рашэння гэтай інстанцыі! Калі вас назначылі — значыць, вы таго варты!..
Вяршыла (не адразу) . Нас усіх назначылі сюды…
Папсуева. Іменна! Таму ніхто з нас не мае права верыць нейкаму сепаратару больш, чым… Ніхто! Інакш мы можам дакаціцца чорт ведае да чаго!..
Вяршыла з палёгкай садзіцца ў сваё міністэрскае крэсла і згаджаецца з Папсуевай, хоць выгляду не падае. Уваходзіць Нюраі сядае за свой стол. Хавае мокрыя вочы.
Вяршыла. Што ж рабіць у такім разе? Апарат мы абавязаны праверыць… Каб даць сваё заключэнне. Мы сваімі вачамі павінны бачыць яго ў рабоце!
Папсуева (адчуўшы, што небяспека адсту піла) . Ёсць прапанова… У вашай прыёмнай наведвальнікі. Вось давайце іх і праверым!
Паўза.
Вяршыла. А калі яны не дадуць згоды?
Папсуева. Трэба зрабіць так, каб яны не зда гадаліся, што гэта праверка.
Вяршыла (падумаўшы) . Рабіць гэта тайна, не папярэдзіўшы… Нядобра!.. Нават на магнітафон нельга запісваць чалавека, калі ён не ведае…
Папсуева. Але ж гэта не афіцыйная праверка! Вынікі яе застануцца паміж намі! Мы ім ходу не дадзім!
Паўза.
Вяршыла. Можа, правядзём гэтую працэдуру ў вашым кабінеце?
Папсуева. Можна і ў маім. Але ж яны запісаліся на прыём да вас. I ведаюць, што вы пачалі прыём.
Паўза. Вяршыла думае.
Вяршыла. Добра… Прымаем такое рашэнне… Мы займаемся сваёй справай, а таварыш Мурашка — сваёй…
Мурашка. Віктар Паўлавіч! Мне трэба, каб кожны абавязкова сеў у крэсла з датчыкамі.
Читать дальше