Мікалай Матукоўскі - Мудрамер

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Матукоўскі - Мудрамер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мудрамер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мудрамер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Мудрамер» Мікалая Матукоўскага была напісана ў 1986 і пастаўлена ў 1987 годзе Нацыянальным акадэмічным тэатрам Янкі Купалы (Дзяржаўнай прэмія Беларусі).

Мудрамер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мудрамер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крутая. Вы ведаеце, колькі ў нас жанчын?

Вяршыла. Ну, не на кожнай жа назе яны іх носяць?

Крутая. Яны іх носяць… Калі б вы іх там насілі, Віктар Паўлавіч, вы б без роздуму падпісалі на дзесяць мільёнаў! Каб з дзесяці адзін выбраць!

Вяршыла. Значыць, бераце не якасцю, а колькасцю? Асуджаная практыка!

Крутая. Ну, а што ж рабіць, Віктар Паўлавіч? Закупіце нам французскае абсталяванне, французскія матэрыялы…

Гучыць танец маленькіх лебедзяў.

Што гэта ў вас? Музычная паўза? Аэробіка?

Вяршыла. Не… Гэта нашы тэхнікі апаратуру правяраюць. (Паўза. Вяршыла думае, вагаецца.) Добра, Ніна Іванаўна… Я вам стаўлю не тры мільёны, а пяць. Дзесяць — гэта вы ўжо занадта! Пяці мільёнаў на першы раз хопіць?

Крутая. Ну, Віктар Паўлавіч! Не чакала! Шчы ра прызнаюся… Думала, што і за тры мільёны давядзецца з вамі ўзагрудкі!.. А вы такі царскі падарунак нам паднеслі!

Вяршыла. Ну, павінен жа я быць рыцарам? Жанчыны — мая слабасць… Ёсць яшчэ пытанні, Ніна Іванаўна?

Крутая. Ёсць. Трэба зацвердзіць некалькі новых мадэляў на летні сезон. Мы хочам выпускаць іх з літарай «Н» і атэставаць на Знак якасці.

Вяршыла. Дзе вашы мадэлі?

Крутая. Тут. (Падышоўшы да дзвярэй, кліча.) Сорак пяць–дзевяноста!

Уваходзіць першая асістэнтка, брунетка. Прафесійным крокам ходзіць перад сталом, робіць прафесійныя позы манекеншчыцы.

Мадэль сорак пяць–дзевяноста. Мастак — мадэльер Марына Стрыжова. Касцюм рэкамендуецца для загарадных прагулак. Звярніце ўвагу… Сучасны модны сілуэт, сучасныя тканіны… Але гэта не проста касцюм, а касцюм — загадка…

Вяршыла. Загадка?

Крутая. Дапусцім, жанчына не паспявае вярнуцца з загараднай прагулкі або дачы дадому, каб пераапрануцца. А вечарам яна павінна быць у тэатры. Мы прадугледзелі і такі варыянт. Прагулачны касцюм становіцца вячэрнім…

Асістэнтка робіць некалькі рухаў, і чорныя штруксы ператвараюцца ў вельветавую спадніцу–максі.

Вяршыла (з захапленнем) . Геніяльна! Гэта якраз тое, што трэба сучаснай жанчыне! Зацвярджаю. Давайце вашу наступную мадэль!

Крутая (падышоўшы да дзвярэй) . Сорак сем– дванаццаць!

Уваходзіць другая асістэнтка, шатэнка.

Мадэль сорак сем–дванаццаць. Мастак Ігар Прымакоў. Ансамбль для дома, на кожны дзень. Многія лічаць, што дома жанчына можа хадзіць у любым адзенні. Гэта вялікая і трагічная памылка! Жанчына павінна быць прыгожай і прывабнай заўсёды і ўсюды. I ў першую чаргу дома, перад мужам. Трываласць сямейных адносін залежыць ад хатняга адзення жанчыны… Хацелася б, Віктар Паўлавіч, звярнуць вашу ўвагу на такую характэрную дэталь, якая падкрэслівае поўную роўнасць сучаснай жанчыны з мужчынам, яе незалежнасць і самастойнасць. Усё тое, што дала ёй эмансіпацыя. Наш касцюм пра дугледжвае элегантны рабочы пояс жанчыны.

Шатэнка імгненна вымае з сумкі пояс і зашпільвае яго на сабе.

Гэты пояс–патранташ трывала замацоўвае на жаночай таліі маленькі тапорык для рубкі мяса і сячэння дроў, нажоўку па дрэве і метале, малаток, пласкагубцы і кусачкі, два напільнікі, брусок і рашпіль, набор ножыкаў і нажніцы… Звычайныя і для бляхі. Праўда, прыгожа? I галоўнае — зручна, у любы момант усё пад рукой. Ніводнага лішняга руху!

Вяршыла (з захапленнем) . Паслухайце!.. Гэта ж не мадэль! Гэта ж цудоўнае вынаходніцтва! На яго трэба адразу ж браць аўтарскае пасведчанне і запатэнтаваць! Абавязкова скажыце мне, калі выкінеце ў продаж. Гэта ж найлепшы падарунак на Восьмага сакавіка! Ды і на Новы год таксама!.. (Да асістэнткі.) Вы можаце ісці. Я віншую вас!

Шатэнкавыходзіць.

Крутая (кліча) . Пяцьдзесят–дзевяноста дзевяць!

Уваходзіць… Венера Мілоскаяў вельмі смелым купальніку. Вяршыла нават прыўзняўся і абамлеў ад захаплення.

Мадэль пяцьдзесят–дзевяноста дзевяць… Мастак Уладзімір Юрын. Пляжны касцюм. Прашу звярнуць увагу на такую дэталь… Максімум адкрытага цела для сонца і паветра. Падабаецца?

Вяршыла, не адрываючы вачэй ад мадэлі, бездапаможна разводзіць рукамі.

Юрын — наш лепшы мастак. Спецыялізуецца на пляжных касцюмах.

Вяршыла. Гэта адчуваецца… (Да бландзінкі.) Падыдзіце бліжэй… Вось сюды… Сядайце ў гэтае крэсла… Расслабляйцеся… (Не тоячыся, любуецца прыгажосцю мадэлі) .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мудрамер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мудрамер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мудрамер»

Обсуждение, отзывы о книге «Мудрамер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x