Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Мифы. Легенды. Эпос, Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. Гэтаксама гісторыяй яны з’яўляюцца і для нас сённяшніх.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мальвіна, яго каханая, нарадзілася і вырасла ў горадзе, ведала свет і згаджалася з агульнай думкаю кабет, што сэрца можна аддаць таму, да каго мімаволі цягнецца душа. Але руку — толькі таму, хто золатам і пашанаю абяцае жыццёвы дабрабыт.

Мальвіна кахала Альберта, любіла з ім доўга размаўляць. За такімі прыемнымі размовамі хутка ляцеў вечар, і гадзіннік часта біў на сцяне, лічачы гадзіны, а шэрая зязюля сумна кукавала з адчыненых дзверцаў.

— Журботны зязюлін голас наводзіць на мяне невясёлыя думкі, — сказаў Альберт. — Здаецца, ён гаворыць сэрцу, што і вясна мае сваю горыч, хутка час пралятае, хутка міне маладосць, чалавек на схіле свайго жыцця на ўсё глядзіць холадна. Мальвіна! Давай карыстацца часам, пакуль яшчэ маладое пачуццё робіць нам забавы прыемнымі.

— Вясна, лета і восень людскога жыцця маюць свае аздобы, — сказала Мальвіна, — калі чалавек на ведае беднасці і мае чым задаволіць усе свае жаданні.

— Ці ж багацце — найбольшае шчасце?

— Без гэтага і каханне стыне.

— Ты любіш, як бачу, грошы? — сказаў Альберт.

— Хто ж не любіць тое, што абавязкова патрэбна.

Пачуўшы гэтыя словы, Альберт доўга сядзеў задуманы, нарэшце ўзяў шапку і хоча выйсці.

— Што ж сёння так спяшаешся дадому? — спыталася Мальвіна.

— Я чалавек не багаты, трэба думаць, як жыць на свеце.

— Трэба было раней гэтым заняцца.

— Нездарма голас зязюлі наводзіў на мяне смутак; яна мне нешта напрарочыла.

Сказаўшы гэта, ён імгненна выйшаў.

Вярнуўшыся дадому, Альберт кінуўся на ложак, але не мог заснуць, — свет паўставаў у ягоных марах зусім інакшы, чым раней. Зразумеў нарэшце, што сапраўдная прыхільнасць і сапраўднае каханне рэдка бываюць на свеце. Дзе ж людскія сэрцы? Розумы толькі пра тое дбаюць, каб апярэдзіць адзін аднаго, гонячыся за марнаю славай, жыць у раскошы, і, ашукваючы блізкіх і саміх сябе, балбочуць пра веру і пра любоў да бліжняга.

Гэтыя думкі страшна абурылі яго. Знелюбіў усіх знаёмцаў і ранейшых сяброў, пагарджаў каханнем, зайздрасць і злосць напоўнілі яго душу.

Назаўтра Альберт, захоплены страшнаю думкаю, хадзіў самотны па полі. Нарэшце трапіў у густы лес; там, блукаючы ў ценю высокіх ялін, ад цяжкага смутку прыйшоў да роспачы.

— О! Калі ёсць злы дух, — сказаў сам сабе, — што абагачае людзей, які б дапамог мне хоць на кароткі час, — я пакланюся яму цяпер.

Ледзь ён гэта сказаў — бачыць перад сабою: нехта сядзіць пад дрэвам на трухлявым пні, велізарнага росту, нос доўгі, востры, твар шчуплы, румяны, барада і валасы на галаве чырвонага колеру, вопратка хоць і злінялая, аднак адсвечвала яшчэ чырвонаю фарбаю; з трывогаю гледзячы на яго, Альберт застыў у маўчанні.

— Убачыў твой смутак, — сказаў незнаёмы, — і гатовы табе дапамагчы. Чаго хочаш?

— Лепшага жыцця. Пакутую ад нэндзы, і сябры мне здрадзілі.

— Пакланіся цемры, і дух агню будзе табе служыць, верне табе золата і сяброў; будзь хітры і празорлівы, бо слабасць натуры згубіць цябе.

— Што трэба зрабіць, каб дух служыў мне?

— Слухай і адразу выконвай мае парады. Здабудзь кроплю крыві са свайго пальца. (Альберт здабывае кроў з пальца.) Яна адна, адна кропля, — сказаў незнаёмы, — напоўніць гадзюку ядам. Дык ідзі цяпер з гэтаю крывёю; выходзячы з лесу, узыдзеш на гару. Там поўзае гадзюка, якая хацела ўкусіць дзіця, але, перапалоханая крыкам маці, страціла яд і цяпер, выгнаная іншымі гадамі блукае адна. Пазнаеш яе лёгка [143] Ёсць павер’е люду, што гадзюка, якая страцiла яд, мае жоўты хвост i яе не прымаюць да сябе iншыя гадзюкi. : жоўты хвост значыць адсутнасць сіл, дай лізнуць ёй кроплю твае крыві: умомант займее яд і сіл набярэцца, а потым ідзі за ёй, яна дасць табе сваю мудрасць і багацце, убачыш духа ў кожнай іскрынцы агню, а слугою тваім будзе Нікітрон [144] Нiкiтрон — адзiн з васьмi злых духаў, iмёны якiх: Ярон, Iрон, Кiтрон, Нiкiтрон, Фарон, Фаразон, Лiдон, Сталiдон. Яны прыносяць хваробы, дык людзi на Беларусi пiшуць усе гэтыя iмёны з крыжыкамi на хлебе, i хлеб гэты даюць хвораму, каб выгнаць з яго цела духа, якi там пасялiўся. Мяркуюць, што гэтыя забабоны прыйшлi ад цыганоў, якiх беларускi люд лiчыць звычайна за чараўнiкоў. , на кожны твой кліч ён народзіцца з полымя.

Сказаўшы гэта незнаёмы ўстаў пайшоў у гушчар лесу і знік з вачэй Праз дзікія - фото 6

Сказаўшы гэта, незнаёмы ўстаў, пайшоў у гушчар лесу і знік з вачэй. Праз дзікія бары ідзе Альберт у той бок, у які яму паказаў незнаёмец; выйшаў з-пад лясных шатаў, калі быў самы поўдзень; узышоў на вяршыню пясчанае гары, сустракае велізарную гадзюку з жоўтым хвастом, якая, убачыўшы чалавека, не мела сілы ўцякаць, а толькі, падняўшы галаву, пазірала вогненнымі вачыма. Альберт на бярозавым лістку паднёс ёй кроплю свае крыві; гадзюка праглынула, і адразу пачала знікаць жоўтая масць на ёй, а праз паўгадзіны і зусім яна акрыяла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x