Дайшла вестка ад людзей, якія ездзілі з таварамі ў Рыгу, што яны сустракалі там сялян нашае воласці. Дык пан неадкладна паслаў мяне, каб я з дапамогаю мясцовых уладаў вярнуў тых людзей на ранейшае месца жыхарства.
У гэты момант нечакана адчыняюцца дзверы — заходзіць увесь абсыпаны снегам арганісты з Расонаў; ледзь ступіў на парог — гучна прамовіў:
— Laudetur Jezus Chrіstus [135] Слава Ісусу Хрысту (лац.).
. Вясёлых святаў! — і кладзе стус аплатак [136] Аплатка — невялічкі праснак, зроблены з вады і мукі; у рымска-каталіцкай і уніяцкай цэрквах ім пасля споведзі прычашчаюцца вернікі.
розных колераў на стол.
— А! Дзякуй, вялікі дзякуй! — сказаў дзядзька. — Чакаў пана Андрэя і ўжо думаць пачаў, што сёлета ён, можа, забыў, дзе жыве Завальня.
— Як можна забыць пра пана Завальню, асабліва ў такую лютую буру, бачачы зыркі ліхтар на доме, добры і ветлы гаспадар якога клапоціцца пра жыццё падарожных.
— У той толькі час і госці ў мяне, калі пакрые Нешчарду лёдам, але за гэта вясной і летам жыву, нібы пустэльнік які, акружаны вадою і лесам.
Арганісты звяртаецца да сляпога Францішка:
— О, даўно не бачыліся! Грамадзянін усяго свету! А пра Расоны ўжо зусім забыў. У нас і цяпер успамінаюць, як некалі ў час Юбілею спяваў ты на хорах. Хто з ксёнжкі, а пан Францішак — усе песні на памяць. Ну калі ж ты нас наведаеш?
— Жыву я цяпер вельмі далёка.
— Але ж ты жывеш там, дзе сустракаеш ласкавых і сапраўдных сяброў, а такіх у цябе шмат па ўсёй Беларусі.
— Цяпер з ласкі пана Б. маю свой дамок на выспе пасярод возера Рабло. Там маю намер пакласці канец свайму тулянню (пакуль мне пан Бог дазволіць жыць).
— Ведаю пана Б., добры ён чалавек. Маёнтак яго ля самага возера Рабло ў Рабшчызне. Я бываў там некалі, а адгэтуль будзе не менш за шэсцьдзесят вёрст. Але як мяне трасе, увесь замёрз: такі моцны вецер і мароз, што нельга вытрымаць.
— Вып’ем гарэлкі, пане Андрэй, — сказаў дзядзька, — а там вячэру цёплую прынясуць на стол — то і сагрэешся.
— А добра было б гарэлачкі, бо людзі кажуць, што гэты трунак у гарачае лета халодзіць, а ў зімовыя маразы — грэе.
Пасля гарэлкі і закускі павесялелы арганісты сказаў:
— Пан Завальня сёння мае гасцей, мае і новыя апавяданні.
— Кожны чалавек нешта адрознае ад іншых сустракае ў сваім жыцці, дык кожны адрознае ад іншых і расказвае.
— І Янка — філосаф [137] Філосаф — г. зн., студэнт факультэта філасофіі Полацкае езуіцкае акадэміі; у калегіуме таксама быў клас філасофіі.
езуіцкае акадэміі — мусіў ужо расказаць шмат гісторый. Чуў я, што калі ён быў яшчэ ў школах [138] Г. зн. у Полацкім езуіцкім калегіуме.
, дык вельмі любіў чытаць кніжкі. Яго гісторыі вучоныя; расказваў мне пра нейкія паганскія народы, што жылі Бог ведае ў якія даўнія часы; імёны іх такія цяжкія, што на другі дзень ужо не памятаю.
— І я хадзіў да езуітаў у школы, альвар [139] Альвар — падручнік лацінскае мовы «Павучальная граматыка» («De instituane gramatika») напісаны партугальскім езуітам Эмануэлем Альварэзам (1526–1585). Неаднаразова перавыдаваўся ў Вільні і Полацку.
і цяпер ведаю на памяць, перакладаў прамовы Цыцэрона, і з «De arte poetіca» [140] «Пра мастацтва паэзіі» (лац.).
. Гарацыя яшчэ памятаю гэты верш: «Оmne tulіt punctum quі mіscuіt utіle dulcі» [141] «Кожны згодзіцца з тым, што прыемнае — разам з карысным» (лац.).
. Але калі я ўбачыў, што гэта ўсё vanіtas vanіtatіs [142] Марнасць марнасцяў (лац.).
, не захацеў паглыбляцца ў далейшыя мудрасці; навошта філасофстваваць, лепш верыць сэрцам. Дык пачаў вучыцца музыцы, і цяпер, дзякуй Богу, маю месца пры касцёле і задаволены.
— І ўсё ж цяпер чарга пана Андрэя расказаць што-небудзь.
— А ці не будзе гэта ўжо позна? Колькі часу?
— Не маю гадзінніка, — сказаў дзядзька, — але ведаю, што яшчэ далёка да поўначы.
— У мяне дома ёсць гадзіннік — памятка ад ксяндза-пракуратара; калі б’е, — з’яўляецца зязюля і кукуе столькі разоў, якую выбівае гадзіну. Адзін падарожны начаваў ў мяне і, пачуўшы голас гадзінніка і зязюлін спеў, расказаў мне апавяданне пра роспачнага маладога чалавека і вогненных духаў.
Апавяданне сёмае. Вогненныя духі
Мы селі ля арганістага; у пакоі ўсталявалася цішыня, толькі шум буры чуваць за сцяною. Арганісты пачаў сваё апавяданне так:
— Адзін малады чалавек Альберт (добра выхаваны і з прыгожым абліччам) атрымаў у спадчыну ад бацькоў некалькі тысяч талераў. Не задумваўся, што грошы лёгка страціць, а набыць цяжка; не ашчаджаў, што меў, любіў гульні ды забавы і зразумеў, нарэшце, што ўжо яго скарбніца як цела без душы, і сябры зніклі, якіх раней было шмат.
Читать дальше