Эсхіл Array - Прыкуты Праметэй. Антыгона

Здесь есть возможность читать онлайн «Эсхіл Array - Прыкуты Праметэй. Антыгона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыкуты Праметэй. Антыгона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыкуты Праметэй. Антыгона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі трагедыі Сафокла «Антыгона» і Эсхіла «Прыкуты Праметэй».
«Антыго́на» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Сафокла, пастаўлена ў сакавіку-красавіку 442 годзе да н.э. Яна выкрывае адзін з канфліктаў сучаснага яму грамадства – канфлікт паміж радавымі няпісанымі законамі і законамі дзяржаўнымі.
«Прыкуты Праметэй» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Эсхіла, прадстаўленая ў 444—443 гадах да н.э. Яна ўваходзіла ў тэтралогію, якая, акрамя гэтай, уключала трагедыі «Вызвалены вызвалены» (захавалася фрагментарна) і «Праметэй-Агняносец» (не захавалася), а таксама невядомую сатыраўскую драму.

Прыкуты Праметэй. Антыгона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыкуты Праметэй. Антыгона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Xор

Ахвоту маеш прадказанні ты рабіць.

Праметэй

Прадказваю, чаго жадаю і што будзе.

Xор

Што, некалі ўладарства Зеўса скончыцца?

Праметэй

Цяжэй пакутваць будзе за мяне ён.

Xор

Ці словы гэткія казаць не страшна?

Праметэй

Чаго баяцца? Мой жа лёс — быць бессмяротным.

Xор

А раптам мучыць ён мацней пачне?

Праметэй

Няхай: я да ўсяго даўно падрыхтаваны.

Xор

Той мудры, хто шануе Адрастэю [30] Адрастэя — багіня кары і помсты, якую звычайна атаясамлівалі з Немезідай. ...

Праметэй

Гні спіну і таму маліся, хто цяпер ва ўладзе.
А мне — што мне Зевес? Няхай ён робіць
Так, як захоча; хай сваю паказвае ўжо ўладу,
А засталося ж быць нядоўга ўладаром яму
А-а, бачу там ягонага я пасланца,
Слугу тырана новага. Вядома ж, ён прынёс
З сабою штосьці новае зусім.

З’яўляецца Гермес.

Гермес

Я да цябе, падступнага, звяртаюся —
Да здрадніка і ворага багоў,
Што, ўкраўшы ў іх агонь свяшчэнны,
У дабрадзеі да смяротных хоча.
Табе наш бацька Зеўс дае загад
Пра шлюб той расказаць, які нібыта
Яго уладзе пагражаць павінен.
Адказвай проста, без загадак цьмяных,
I не змушай мяне прыходзіць яшчэ раз.
Не будзе Зеўс да ўпартага лагодны!

Праметэй

Вось гэткія напышлівыя словы
Багоў прыслужніка яскрава выдаюць.
Дык што вы, новыя валадары,
Мяркуеце, што непахіснаю цвярдыняй
Сябе вы атачылі? Толькі ж я хіба
Не бачыў, як прагналі з трона тых
Мінулых двух валадароў [31] ...прагналі з трона Мінулых двух валадароў...— маюцца на ўвазе Уран і Крон, дзед і бацька Зеўса. ? I трэці,
Як гэта вызначана Небам, з ганьбай
З Алімпа упадзе яшчэ хутчэй.
Ці ты падумаў, што я аж дрыжу
Прад новастворанай дынастыяй багоў?
Не, я нізвання не баюся! А цябе
Прашу вярнуцца тою самай, што прыйшоў,
Дарогай. I майго адказу не чакай!

Гермес

Ты пацярпеў ужо ад дзёрзкасці сваёй;
Яшчэ праз гэта гора нажывеш сабе.

Праметэй

Хай нажыву яшчэ сабе сто бед —
Не памяняю іх на вашую няволю!

Гермес

Ці ж лепей быць нявольнікам скалы,
Чым паслухмяным вестуном Зевеса?!

Праметэй

За дзёрзкасць дзёрзкасцю я адплану!

Гермес

Здаецца, што сябе ты ўтульна пачуваеш...

Праметэй

Утульна? Гэткай вось утульнасці жадаю
Я ворагам сваім, ды і табе, ў тым ліку.

Гермес

Ты вінаваціш і мяне ў бядзе сваёй?

Праметэй

Я проста ненавіджу ўсіх багоў — за тое,
Што ліхам за дабро мне адплацілі.

Гермес

Здаецца, што ты звар’яцеў дазвання.

Праметэй

Калі да ворагаў нянавісць ёсць вар’яцтва...

Гермес

Цябе не вытрымаць было б, каб меў ты шчасце.

Праметэй

На жаль!

Гермес

Зеўс гэтых слоў на ведае...

Праметэй

Яшчэ не ведае, ды час яго навучыць.

Гермес

А ты — і сціпласці зусім не навучыўся...

Праметэй

З табою, памагатым ката, я не размаўляў бы,
Калі б яно было так.

Гермес

Ты сказаць не хочаш
Таго, чаго жадае бацька твой?

Праметэй

Што ж, гэтую паслугу я яму завінаваціў.

Гермес

З мяне, нібы з дзіцяці, здзекуешся ты.

Праметэй

А хіба ж не дзіця ты, не дурнейшы за дзіця —
Як думаеш, што я пра ўсё пачну расказваць?
Ні хітрасцю, ні катаваннямі не змусіць
Мяне Зевес пра таямніцу распавесці,
Пакуль ганебных тых не зніме ланцугоў!
Няхай імклівыя наводзіць бліскавіцы,
Няхай і завірухі насылае і няхай
Грымотамі зямныя нетры працінае —
Зеўс ад мяне даведацца не зможа
Пра тое, хто яго пазбавіць валадарства!

Гермес

Калі табе зусім не здрадзіў розум,
Зрабі выснову ўсё ж з цяперашніх пакут.

Праметэй

Вось гэтак можаш гаварыць ты хвалям —
Не думай, што, каб вырваць Зеўса ўсмешку,
Я ганьбавць схачу душу сваю
Дурной пакораю і па-жаночы
Пачну заломваць рукі перад тым,
Каго я ненавіджу. Ды хутчэй
Вазьму я, несмяротны, ды памру!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыкуты Праметэй. Антыгона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыкуты Праметэй. Антыгона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыкуты Праметэй. Антыгона»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыкуты Праметэй. Антыгона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x