Эсхіл Array - Прыкуты Праметэй. Антыгона

Здесь есть возможность читать онлайн «Эсхіл Array - Прыкуты Праметэй. Антыгона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, Жанр: Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыкуты Праметэй. Антыгона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыкуты Праметэй. Антыгона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі трагедыі Сафокла «Антыгона» і Эсхіла «Прыкуты Праметэй».
«Антыго́на» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Сафокла, пастаўлена ў сакавіку-красавіку 442 годзе да н.э. Яна выкрывае адзін з канфліктаў сучаснага яму грамадства – канфлікт паміж радавымі няпісанымі законамі і законамі дзяржаўнымі.
«Прыкуты Праметэй» — трагедыя старажытнагрэчаскага драматурга Эсхіла, прадстаўленая ў 444—443 гадах да н.э. Яна ўваходзіла ў тэтралогію, якая, акрамя гэтай, уключала трагедыі «Вызвалены вызвалены» (захавалася фрагментарна) і «Праметэй-Агняносец» (не захавалася), а таксама невядомую сатыраўскую драму.

Прыкуты Праметэй. Антыгона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыкуты Праметэй. Антыгона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уваходзяць пятнаццаць старцаў — фіванскіх старшыняў.

Страфа першая

Xор

Сонца прамень агністы, над Фівамі ты заблішчаў,
Як ніколі яшчэ раней!
Ты з’явілася ўрэшце, вока светлага дня,
Над Дыркейскай крыніцай [32] Дыркейская крыніца — невялікая рэчка на захад ад горада Фівы. заззяўшы.
Вой прыйшоў з Арагоса да нас,
Узброены ўвесь і з белым шчытом.
Хутка пагнаў яго промень агністы,
Нібы хто лейцамі гнаў каня.

Карыфей

На зямельку бацькоў яго вёў Палінік.
Ён падняўся на нас дзеля сваркі братоў,
Наляцеў на зямельку, як быццам арол,
Гэтак рэзка крычаў, меў ён крылы-шчыты,
Што блішчэлі на сонцы, як белы той снег.
Зброі многа ён меў,
На шаломах — грывы з конскіх хвастоў.

Антыстрафа першая

Xор

Ён над дахамі стаў і з усіх бакоў дзіды навёў,
Што так праглі крыві, але вось
Ён ад нас адышоў і мячы свае нашай крывёю
Не насыціў, і паходняў агнём
Нашых сцен не спаліў,
Бо вокліч Арэеў [33] Арэй — лютае божышча вайны і бітваў. за спінай пачуў —
Арла перамог дракон [34] Арла перамог дракон...— арол — сімвал архейцаў, дракон — сімвал фіванцаў. .

Карыфей

Фанабэрыстых слоў ненавідзіць Зевес.
Ён убачыў, як ворагі нашыя йшлі,
Бы струмень неўтаймоўны, бурлівы, ляцеў,
I золатам зброя зіхцела на іх.
Бліскавіцу жахлівую кінуў Зевес
На муры ўжо на самым — па тым,
Хто збіраўся ўжо спеў трыумфальны пяяць [35] Тут маецца на ўвазе Капанэй, адзін з аргосскіх цароў, якога Зеўс забіў маланкай за яго пагарду да грымот. .

Страфа другая

Xор

З грукатам паў на зямлю пад маланкай
Той, хто нёс нам агонь. З парываннем акрутным
Вораг шалеў, як быццам
Неслася бура-зладзейка.
Гэтага так загубіў,
Іншых іначай караў вялікі, грозны Арэй —
Вечна спагадны нам бог.

Карыфей

Супраць брамаў сямі вось — сямёрка цароў,
Што змагацца хацелі адзін на адзін.
Зброю ўсю яны кінулі Зеўсу сваю.
Толькі тыя няшчасныя двое братоў,
Што супольных бацькоў мелі, ў бітву пайшлі —
Брат на брата з магутнаю зброяй сваёй,
I абодва загінулі ў бойцы адной.

Антыстрафа другая

Xор

Але спагадная нам вялікая Ніка [36] Ніка — багіня перамогі.
З ласкаю ў Фівы ўвайшла, коньмі славуты горад.
Трэба забыцца цяпер
На вайну, што была.
Пойдзем да храмаў багоў,
Цэлую ночку вадзіць карагоды мы будзем.
Тьіх карагодаў Вакх [37] Вакх (Дыяніс) — бог віна і вінаробства. — правадыр.

Карыфей

Але вось уладар нашай роднай зямлі,
Сын Менойкаў, Крэонт.
Даручылі цяпер яму ўладу багі.
Ён ідзе. Думка нейкая ёсць у яго.
I таму загадаў ён старшыням усім
Тут сабрацца на сход.
Абвясціў ён аб гэтым усім.

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ

З’ЯВА ПЕРШАЯ

Крэонт( уваходзячы з боку поля бітвы )

О, грамадзяне, горад наш багі патрэслі
Ў вялікай буры й зноў у прыстань прывялі.
З усіх фіванцаў вас паслаў я запрасіць,
Каб вы прыйшлі, бо добра ведаў тое,
Што вы заўсёды шанавалі ўладу Лая.
Калі ж Эдып наш горад вызваліў і потым
Загінуў сам, прызналі вы яго сыноў
I вернымі падданымі ім засталіся.
Калі ж яны палеглі гэтак разам,
У дзень адзін, бо ўласнымі рукамі
Ў ганебнай бойцы брата брат забілі,
Ўсю атрымаў я ўладу й царскі трон,
Бо я сваяк бліжэйшы тых цароў палеглых.
Але душу спазнаць як цяжка чалавека,
Спазнаць яго характар, думкі, покуль ён
Не мае ўлады і законаў не дае.
Я думаю, што той, хто, маючы уладу
Дзяржаўную, парад не хоча слухаць добрых,
Ад страху ж нейкага язык трымае ў роце,
Такі быў злым даўней, злым будзе і цяпер.
Таго ж, хто болып за Бацькаўшчыну любіць
Сябра свайго — таго нікчэмным я лічу.
Будзь мне за сведку,
Зеўс, хто ўсё заўсёды бачыць:
Маўчаць не буду — замест каб шукаць ратунку,
Калі ў бядзе якойсьці горад наш я ўбачу.
Ніколі й Бацькаўшчыны ворага лічыць
Не буду сябрам я. Бо мне вядома добра,
Што ў ёй адной ратунак, і сяброў сабе
Мы здабываем, ідучы на дапамогу ёй.
Наш горад я ўзмацню такою думкай;
I, згодна з гэтым, абвясціў я грамадзянам
Усім загад мой пра Эдыпавых сыноў.
Я Этэокла, што, змагаючыся, згінуў
За Бацькаўшчыну — ўсіх адвагай перамогшы —
Ў магіле загадаў схаваць і ўсё зрабіць,
Абрады выканаць, як варты той герой;
А Палініка, брата роднага, які,
Вярнуўшыся з уцёкаў, папаліць хацеў
Зямельку родную, багоў спрадвечных храмы
Ушчэнт — і ўпіцца роднаю крывёй жадаў
I грамадзян усіх павесці ў няволю —
Ўсім грамадзянам загадаў я, каб ніхто
Яго не пахаваў, не ліў каб слёз па ім:
Няхай ляжыць ён на зямлі ганебна —
Драпежным птахам і сабакам смачнаю спажывай.
Такі пагляд мой, і ніколі ад мяне
Пашаны дрэнны не займее — так, як добры.
Хто ж любіць Бацькаўшчыну, той — пакуль жыве
Дый пасля смерці — будзе шанаваны мной.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыкуты Праметэй. Антыгона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыкуты Праметэй. Антыгона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыкуты Праметэй. Антыгона»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыкуты Праметэй. Антыгона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x