Апулей - Метамарфозы, цi Залаты асёл

Здесь есть возможность читать онлайн «Апулей - Метамарфозы, цi Залаты асёл» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Метамарфозы, цi Залаты асёл: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Метамарфозы, цi Залаты асёл»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман Апулея — «Метамарфозы, ці Залаты асёл» спалучае акультызм эпохі з усходняй фантастыкай. Змест рамана — разнастайныя прыгоды асла, у якога ў доме чараўніцы быў звернуты герой рамана Люцый. Самая яркая частка гэтага рамана — вялікая навэла — казка пра каханне Амура і Псіхеі, — пра тое, як сам бог кахання Амур закахаўся ў смяротную прыгажуню Псіхею.

Метамарфозы, цi Залаты асёл — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Метамарфозы, цi Залаты асёл», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер я не магу зразумець, чаму справядлiвая расправа, зробленая мною з гэтымi гнюснымi разбойнiкамi, накладае на мяне гэтае абвiнавачанне, хоць нiхто не зможа даказаць, што раней мiж намi мела месца варожасць або што я з iмi знаёмы, нi тым больш няма мовы аб якой-небудзь нажыве, якая вытлумачыла б гэта злачынства".

7. Закончыўшы, я зноў залiўся слязьмi i, выцягваючы ў вялiкiм горы свае рукi, выпрошваю то ў адных, то ў другiх у iмя iх сама дарагiх прыхiльнасцяў грамадзянскай лiтасцi.

Мне пачало ўжо здавацца, што ў прысутных прачнулася спачуванне, што ўсе расчулены, бачачы жаласлiвыя слёзы, я ўжо паклiкаў у сведкi ўсеабдымныя вочы Сонца i Справядлiвасцi i ход маёй справы збiраўся аддаць у рукi найвышэйшай боскай волi, як раптам, трохi прыўзняўшы галаву, бачу, што ўвесь натоўп надрываецца ад смеху i нават мой добры гаспадар Мiлон рагоча на ўсё горла. Тады я падумаў: "Вось яна, вернасць! Я зрабiўся дзеля ратавання гаспадара забойцам, мне пагражае смяротнае пакаранне, i ён не толькi не просiць за мяне i не прыносiць мне сваёй прысутнасцю нiякай уцехi, а нават рагоча над маёй бядой!"

8. У той момант прабягае праз сярэдзiну тэатра нейкая заплаканая, у жалобе жанчына з дзiцём на руках, а следам за ёй другая ў жудасных лахманах, старая i такая ж збедаваная i ў слязах. Абедзве трасуць алiўкавымi галiнкамi, стаўшы абапал месца, дзе ляжалi накрытыя нябожчыкi, падымаюць плач i галашэнне: "Заклiнаем усiх грамадзянскай лiтасцю i для ўсiх агульным правам на спачуванне! Злiтуйцеся над ганебна зарэзанымi юнакамi i над нашым удаўством, дайце нашай адзiноце пацеху i адплату цi хоць акажыце дапамогу гэтаму немаўляцi, ужо з малых гадоў абяздоленаму, i кроў гэтага забойцы няхай стане ахвярай выкупу перад вашым законам i пастановамi грамадзянскай маральнасцi!"

Пасля гэтага старэйшы суддзя падняўся i звярнуўся да народа: "Злачынства, якое заслугоўвае сур'ёзнага пакарання, не адмаўляе i той, хто яго зрабiў, аднак у нас застаўся яшчэ адзiн клопат — знайсцi супольнiкаў гэтага страшнага ўчынку, бо зусiм немагчыма паверыць, каб адзiн чалавек мог справiцца з трыма такiмi дужымi маладымi людзьмi. З гэтай прычыны прыйдзецца нам здабыць прызнанне катаваннямi. Слуга, якi быў з iм, схаваўся, i так склалiся ўмовы, што толькi ён сам пры допыце можа назваць сваiх хаўруснiкаў, каб мы канчаткова пазбавiлiся ад гэтай лютай хеўры".

9. Неўзабаве прыносяць, па грэцкiм звычаi, агонь, кола i розныя бiзуны. Мой адчай расце цi нават падвойваецца: значыць, не ўдасца незнявечанаму памерцi. А тая старая, што ўсю маю душу перавярнула сваiм плачам, кажа: "Добрыя грамадзяне, перш чым вы гэтага разбойнiка, забойцу маiх дзетак прыб'яце да крыжа, дазвольце адкрыць целы забiтых, каб, убачыўшы iхнюю маладосць i прыгажосць, вы яшчэ больш прасякнулiся справядлiвым абурэннем i праявiлi бязлiтаснасць, якой заслугоўвае гэта злачынства".

Гэтыя словы былi сустрэты воплескамi, i суддзя загадвае мне самому адкрыць забiтых. Праз тое, што я доўга адмаўляюся выстаўляць нанова напаказ трупы, каб не аднаўляць у памяцi ўчарашнi выпадак, за мяне, па загаду суддзi, з асаблiвай настойлiвасцю бяруцца стражнiкi i нарэшце, адарваўшы ад боку маю руку, змушаюць выцягнуць яе да трупаў. Нарэшце, пераможаны неабходнасцю, я здаюся i, зразумела, супраць сваёй волi, адхiнаю пакрывала.

О добрыя багi, што за вiдовiшча! Што за цуд! Якая раптоўная перамена ў маiм лёсе! Я ж лiчыў сябе ўжо ўласнасцю Празерпiны i дамачадцам Орка, i раптам справа паварочваецца зусiм iнакш, i я, анямелы, застываю. Не магу знайсцi адпаведных слоў, каб апiсаць гэты незвычайны малюнак — трупы пабiтых аказалiся трыма надзьмутымi бурдзюкамi з прасечанымi ў розных месцах дзiрамi, якiя, наколькi прыпамiнаю сваю ўчарашнюю барацьбу, адпавядаюць тым месцам, куды я наносiў разбойнiкам раны.

10. I вось цяпер тыя, што хiтра стрымлiвалiся ад смеху, далi рогату поўную волю. Некаторыя адны адных радасна вiншавалi, iншыя, схапiўшыся рукамi за жывот, старалiся супынiць боль у страўнiку. Навесялiўшыся ўдосталь, усе выходзяць з тэатра i аглядаюцца на мяне. А я, як узяў у рукi тое пакрывала, так i стаяў адзервянелы, нерухомы, як камень, цi статуя, або калона ў тэатры. I стаяў я так, пакуль не падышоў да мяне мой гаспадар Мiлон i не ўзяў мяне за руку. Ён, нягледзячы на маё супрацiўленне, на слёзы i частае ўсхлiпванне, пацягнуў мяне за сабой, скарыстаўшы сяброўскi прымус. Выбiраючы зацiшнейшыя вулiцы, нейкiм кружным шляхам вёў ён мяне да свайго дому, стараючыся гутаркай разагнаць маю змрочнасць i, усё яшчэ дрыготкага, супакоiць. Аднак той крыўды i абурэння, якiя заселi ў маiм сэрцы, ён не мог затушыць нiякiм чынам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Метамарфозы, цi Залаты асёл»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Метамарфозы, цi Залаты асёл» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Метамарфозы, цi Залаты асёл»

Обсуждение, отзывы о книге «Метамарфозы, цi Залаты асёл» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x