• Пожаловаться

Уладзімір Мажылоўскі: Апошні дзень восені

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Мажылоўскі: Апошні дзень восені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Старинная литература / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Апошні дзень восені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апошні дзень восені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладзімір Мажылоўскі: другие книги автора


Кто написал Апошні дзень восені? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Апошні дзень восені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апошні дзень восені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неяк у канцы жніўня на двор пана Андрэя Мішневіча заехала двое конных шляхціцаў па знешнім выглядзе — бацька і сын. Маладзейшы першым саскочыў з сядла і дапамог старэйшаму спусціцца на зямлю. Перадаўшы коней слугам, прыезджыя нейкі час абдымаліся з гаспадаром, потым, па яго запрашэнні, накіраваліся ў хату.

І ўжо ў хаце, прадстаўляючы нечаканых гасцей жонцы, пан Мішневіч паведаміў, што са старэйшым госцем, панам Міхалам з Храпавічаў, ён даўно знаёмы і ў маладосці яны неаднаразова з харугвай Корсака хадзілі і на татар, і на маскавітаў.

— Слаўныя то былі часы, — пры гэтым гаспадар хітра ўсміхаўся і, непрыкметна ківаючы сябру на сваю жонку, запытаўся: — А памятаеш, Міхал, колькі віна мы захапілі ў асаджаным намі Іслам-Кермені?

— О-о-о! — закаціў вочы пан Міхал. — І якога віна!

Але гаспадыня адразу зразумела гульню мужчын.

— Ну, татарскім віном я вас не пачастую, — бесклапотна ўсміхнулася яна ў адказ мужу, — а вось гарэлкі, настоенай на нашых суніцах, збанок выстаўлю.

— Насценька, — узмаліўся той, — што такое збаночак жаночага напітку для трох слаўных шляхціцаў!

— Добра, аддаючы належнае вашаму геройскаму мінуламу, выстаўлю збан акавіты.

Гаспадар у знак падзякі задаволена хітнуў галавой і праз імгненне пацікавіўся:

— А дзе Арына? Трэба і яе пазнаёміць з маім баявым сябрам і яго сынам.

Вось тады яна ўпершыню і ўбачыла малодшага сына пана Храповіча, Васіля.

Яна ўжо чула, што яму споўнілася дваццаць гадоў, аднак яго хударлявасць і хва-

равітая бледнасць настолькі яго маладзілі, што ён падаваўся намнога маладзейшым. Маладзіла яго і адсутнасць шчаціны на твары, а ледзь прыкметны пушок на шчоках і барадзе толькі падкрэсліваў выразнасць і глыбіню яго праўдзівых вачэй. Росту ён быў невысокага. Светлыя валасы, пэўна, пасля хваробы, былі коратка абстрыжаны, і таму вушы госця дзяўчынцы падаліся вялікімі і адтапыранымі. Усё гэта разам з вясёлымі вачыма і шэльмаватым выразам на твары рабілі яго падобным да вясковага хлапчука-гарэзы, якому толькі і карціць зрабіць нейкае свавольства.

Таму першае ўражанне ад малодшага Храповіча ў дзяўчыны было абыякавым — не ўразіў ён яе ні сваім ростам, ні сваёй постаццю, ні сваёй прыгажосцю. Не такімі яна ўяўляла сапраўдных рыцараў, пра геройскія подзвігі якіх ведала з кніг, што знаходзіліся ў бібліятэцы бацькі. Не такім сніла свайго будучага мужа.

Пакуль служкі накрывалі на стол, а гаспадыня з дачкой пераапраналіся, мужчыны завялі гутарку пра мясцовыя навіны. Гэтых навін было небагата, таму размова хутка перакінулася на палітыку і вайну Маскоўскага княства з Інфлянтамі. Дзівіліся незразумелай жорсткасці маскавітаў, іх састарэлай тактыцы баявых дзеянняў. Васіль жа сядзеў задумлівы і маўклівы. Ён нават не прыслухоўваўся да размовы старых шляхціцаў. А тыя, не саромячыся прысутнасці служак, бэсцілі ўсходніх суседзяў і ў хвост, і ў грыву.

— Сустрэў я неяк у Полацку свайго знаёмага з Браслаўскага павета пана Ігнатовіча, — як вялікі сакрэт, паўшэптам паведаміў гаспадар. — Ён апавядаў, што маскоўцы проста звар’яцелі ад безабароннасці і пакорлівасці латгалаў, ад подласці і срэбралюбства нямецкіх рыцараў. Ён мне такіх жахаў панарасказваў, што я многаму з расказанага ім не паверыў, а пра тое, у што паверыў, не хачу расказваць пры жанчынах.

— Мы і так ведаем, што там, дзе маскавіт праходзіць, зямля падымаецца ад могілак. Зямлі становіцца больш, а аратых менш.

— А цар іх, Івашка...

— Ды які ён цар! — груба перапыніў на паўслове сябра пан Міхал. — Няварты ён царства. Няварты! Ды ён і сам ведае пра гэта! Цудоўна ведае і ад гэтага, сволач, яшчэ больш мітусіцца, злараднічае, ліхадзейнічае! Ведае сабака, чыё мяса з’еў! Баіцца ён не толькі сваіх дзіцячых успамінаў. Страшна яму, што вакол яго ёсць князі, па сваім нараджэнні больш годныя на вялікакняскі трон, таму і нішчыць ён гэтых высакародных, высякае тых, каго апаіў сло­вам сваім хлуслівым, аблудным. Ён абрынуў мараль хрысціянскую, растаптаў яе, падмяніў распустай... Не цар ён, братка, не цар! Ён вырадак семя жлукты Аўчыны-Абаленскага, якое выспеліла ў сваёй вантробе распусная дзеўка Алена Глінская... Ён служка д’ябла!

— Ты, Міхал, ужо хапіў!

— Крый Божа сутыкнуцца з гэтым вылюдкам сам-насам на вузкай сцяжынцы. Для яго подласць і словаблуддзе — самыя каштоўныя чалавечыя якасці. Такіх людзей ён любіць, адзначае, набліжае да сябе, а тым, хто хоча жыць па хрысціянскіх запаведзях, — употай ламае хрыбет ці прылюдна сячэ галовы...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апошні дзень восені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апошні дзень восені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Арлоў Уладзімір: Добры дзень, мая Шыпшына
Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Отзывы о книге «Апошні дзень восені»

Обсуждение, отзывы о книге «Апошні дзень восені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.