Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Марціновіч - Былое, але не думы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Былое, але не думы
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:5 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 100
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Былое, але не думы: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Былое, але не думы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Былое, але не думы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Былое, але не думы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Што я так і не прыжыўся ў Драгічыне, цяпер, на адлегласці часу, я магу сказаць дзякуй і пажадаць вечнай памяці роднай Валінай цётцы. Мы і не ведалі са Славам, што гэта тая буфетчыца, якая працавала ў рэстаране. Слава пра гэта даведаўся праз шмат-шмат гадоў, а потым і мне расказаў. Паколькі рэстаран знаходзіўся ў некалькіх дзясятках метраў ад рэдакцыі, то да гэтай буфетчыца мы завітвалі часта. Асабліва, калі трэба было ўзняць настрой, як кажуць, «не отходя от прилавка», то і былі для яе заўсёды навідавоку. Бывалі ў рэстаране рэгулярна і іншыя супрацоўнікі рэдакцыі.
Я нідзе не напаткоўваў такіх гасцінных людзей, як на Драгічыншыне. Калі што якое, то адразу прапануюць «расслабіцца». Праяўлялася гэта і ў дачыненні да нас з Пратасевічам, маладых журналістаў. Што ж у такім разе казаць пра газетных ваўкоў, якіх на раёне ведалі многія. Частавалі не толькі ў камандзіроўках. Нярэдка ў рэдакцыю заходзілі і брыгадзіры, і загадчыкі, дый старшыні калгасаў таксама, калі па нейкіх справах наведваліся ў Драгічын. А хіба добраму чалавеку адмовіш, калі ён да цябе звяртаецца з гэткім добрым намерам? Таму работнікі рэдакцыі ахвотна адгукаліся на іхнюю прапанову схадзіць у рэстаран. А часам і на рабоце рабілі тое, што ўзнімае настрой. Канечне, не злоўжывалі гэтым, але і «манахам» ніхто не быў.
Двесце грам... З кішэні
Запомніўся ўнікальны выпадак. Працаваў у рэдакцыі цудоўнейшы чалавек Л., сельгасаддзелам загадваў. Васілём Андрэевічам звалі яго. Вясной дый восенню ён звычайна хадзіў у доўгім паліто. У такім доўгім, што крысо яго ледзь не чаравікаў краналася. Гэтае паліто было адметнае яшчэ і тым, што і кішэні адпаведныя мела — такія вялікія, якія што заўгодна маглі ўмясціць у сабе. У гэтым я аднойчы ўпэўнілся, калі Л. вырашыў зрабіць мне прыемнае.
Я стаяў у калідоры, паблізу ад увахода ў будынак, і як дзверы адчыніліся, у іх паказаўся Васіль Андрэевіч. Ён чамусьці ішоў вельмі асцярожна, не вымаючы правую руку з кішэні, а ягоны твар свяціўся ўсмешкай. Убачыўшы мяне, Л. узрадаваўся:
— А ты мне, Сашка, якраз і патрэбен, — твар яго стаў яшчэ больш радасным. — Падаруначак табе падрыхтаваў.
— Што яшчэ за падаруначак? — заінтрыгаваўся я.
— Пайшлі да мяне, пабачыш, — з гэтымі словамі Л. па-ранейшаму асцярожна, быццам у кішэні было тое, што ён баяўся разбіць, накіраваўся ў свой кабінет.
Мне нічога не заставалася, як паслухацца яго.
— А цяпер, Сашка, глядзі, — Васіль Андрэевіч, калі я зачыніў за сабой дзверы, пачаў вымаць правую руку з кішэні свайго паліто. — Хоць бы не разліць, — ён не гаварыў, а шаптаў: — Хоць бы не разліць.
Толькі цяпер я заўважыў, што Л. крыху выпіўшы. Але пра сваю здагадку яму нічога не сказаў, бо было не да гэтага. Як зачараваны, я назіраў за ягонымі дзеяннямі. Тым часам растапыраныя пальцы правай рукі Л., павольна вылазячы з кішэні паліто, штосьці трымалі. Яшчэ імгненне — і я ўбачыў паўнюткую, да самых краёў шклянку, напоўненую, як адчуў па паху, гарэлкай. То была шклянка, якую яшчэ і сёння сёй-тое называе малянкоўскай, бо выпускаць іх пачалі пры Старшыні Савета Міністраў СССР Г. Малянкове — умяшчальная, у якую ўваходзіла 250 грам вадкасці.
Баючыся, каб Васіль Андрэевіч хоць бы не разліў гарэлку, я нават сцішыў дыханне, быццам ад яго Л. мог парушыць раўнавагу. А Васіль Андрэевіч, нібыта той маг, нічога не заўважаючы вакол сябе, але адначасова будучы ўпэўненым у тым, якое вялікае ўражанне робіць сваім дзеяннем, працягваў асцярожна даставаць шклянку з кішэні паліто. Нарэшце выяцгнуў яе цалкам, пры гэтым, на маё здзіўленне, не праліў ні кроплі, і гэтаксама асцярожна паставіў яе на стол. Пасля гэтага, аддыхаўшыся, звярнуўся да мяне:
— Табе, Сашка.
Я працягваў пазіраць на яго, не ў стане прамовіць хоць бы слова. Л. быццам паралізаваў мяне. Толькі што ўбачанае так уразіла, што не ведаў, як і рэагаваць на гэта. Нарэшце знайшоўся:
— А вы?
— Паўтараю: табе гэта, — Васіль Андрэевіч чамусьці неяк загадкава ўсміхнуўся. Мне нават падалося, што ён хоча разыграць мяне.
— Вада? — насцярожана запытаўся я, хоць ўнутрана і разумеў, што такое пытанне недарэчнае, бо навошта дзеля розыгрышу, рабіць такі «трук». Куды прасцей непрыкметна за сталом падмяніць чарку гарэлкі шклянкай з якім-небудзь іншым напоем.
— Сашка, — Васіль Андрэевіч зрабіў выгляд, што пакрыўдзіўся. — Як ты мог такое падумаць? Ды я для цябе... Пі, кажу, а пасля ўсё раскажу.
Пасля гэтага я аднеквацца не стаў. Паверыў свайму старэйшаму таварышу. Дый што мне, маладому, камсамольцу, няхай і не прыгажуну, нейкія дзвесце з нечым грамаў? Не адрываючыся ад шклянкі, уліў у сябе гарэлку і зрабіў доўгі выдых. Па ўсіх тэхналагічных правілах ужывання таго, што, урачы кажуць, надта ж шкоднае для арганізма, а жартаўнікі прытрымліваюцца іншай думкі: калі б гарэлка была такая шкодная, то не пілася б гэтак лёгка. Толькі не падумайце, што я агітую за спажыванне гэтай вадкасці. Па-першае, рэклама сёння — справа платная, то чаго гэта я раптам на нейкі гарэлачны завод проста за так буду працаваць. А па-другое, нікому зла не жадаю. Хоць, прабачце, лепей самі разбірайцеся, бо калі так гавару, то антыалкаголнай прапагандай займаюся, а розныя грамадскія абавязкі не для мяне.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Былое, але не думы»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Былое, але не думы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Былое, але не думы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.