Алесь Марціновіч - Былое, але не думы
Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Марціновіч - Былое, але не думы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Былое, але не думы
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:5 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 100
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Былое, але не думы: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Былое, але не думы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Былое, але не думы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Былое, але не думы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Сярод такіх незвычайных гурманаў быў і Разанаў. У адным закавыка: трэба было пастаянна ўставаць са свайго месца, ісці да гэтага стала, каб накласці сабе порцыю, а потым вяртацца назад. Праз некалькі дзён падобныя хаджэнні туды-сюды Эльдару Аляксандравічу надакучылі. Выйсце ён знайшоў у тым, каб паставіць каля «овощного стола» крэсла. Седзячы на гэтым крэсле, ён накладваў у сваю талерачку колькі хацелася таго ж вінегрэту і спакойна ўсё з’ядаў. Зразумела, гэта рабілася навідавоку ўсёй залы.
«Ясное дело, — піша Тарывердзіеў, — что нашлись люди, у которых это вызвало негодование: «За путевку все платят одинаково, а едят по-разному». Для большинства же это стало темой для подначек, на которые Эльдар реагировал весело и очень изящно. Он стал уверять, что так он худеет, сидя на овощной диете. Хотя обед он свой съедал все равно».
На гароднінную дыету, як на якія-небудзь іншыя дыеты, я, на жаль, ніколі не садзіўся, хоць, канечне, трэба было б усё ж неяк паспрабаваць, бо ўрачы даўно настойваюць на гэтым, але ці то сілы волі, ці чагосьці іншага мне заўсёды нестае. А вось дзякуючы кнізе «Я просто живу» я нечакана знайшоў у асобе Разанава сабе саюзніка, таму што гэтаксама, як і ён, не аднойчы мог упэўніцца ў тым, якім вялікім разумнікам быў той, хто прыдумаў «овощной стол». Праўда, у гэтым я ўпэўніўся не ў Піцундзе, а ў Ялце, дзе таксама быў Дом творчасці, у які я неяк трапіў дзякуючы намаганням сваёй жонкі. Як не хацелася мне туды ехаць, давялося ўсё ж згадзіцца.
Калі што і абрадавала мяне па-сапраўднаму па прыездзе, дык гэты самы стол.
Не ведаю, у чым і прычына: дома асаблівых прысмакаў ніколі не шукаю і не купляю, а калі прыязджаю куды-небудзь, то пастаянна адчуваю сябе галодным. Найперш мне заўсёды нестае хлеба. У сталовай, канечне, куды прасцей: бяры яго, колькі хочаш. У рэстаране ж даводзіцца па некалькі разоў напамінаць афіцыянтцы, каб прынесла яшчэ. У нейкім Доме адпачынку пад Кастрамой, куды я трапіў некалі са сваёй будучай жонкай, увогуле цікавы выпадак.
Патрываўшы дзень-другі, я, зразумеў, што, калі не прыму рашучых мер для вырашэння хлебнай праблемы, буду галадаць да завяршэння тэрміну пуцёўкі. Паколькі афіцыянткі чамусьці пастаянна забывалі выканаць маю просьбу, шукаць праўду я накіраваўся на кухню. На шчасце, мяне там хутка зразумелі і прапанавалі аптымальнае выйсце са становішча, якое склалася. Мне паказалі месца, дзе заўсёды ляжаў нарэзаны хлеб, і я, ні ў кога не пытаючыся дазволу, пры неабходнасці ішоў туды і браў яго столькі, колькі лічыў патрэбным.
У Ялце, праўда, з хлебам праблем у мяне не ўзнікла. Яны проста не маглі з’явіцца. За нашым сталом сядзелі яшчэ дырэктар Літфонда Васіль Вільтоўскі з жонкай, з якімі мы разам і прыляцелі з Мінска. Непадалёку ж сталаваліся Дзмітрый Бугаёў і Павел Дзюбайла. Ва ўсіх іх, як хутка высветлілася, хлебныя апетыты ў параўнанні з маім, можна сказаць, нулявыя, таму ўсе яны, у тым ліку і мая жонка, пры неабходнасці дзяліліся хлебам са мной. Часам раніцой аддавалі мне і сваю манку ці якую-небудзь іншую кашу. Ні манкі, ні іншай кашы я не любіў і не люблю, але ж не адмаўляцца, калі да цябе са шчодрай душой. Затое ў час абеду для мяне пачыналася сапраўднае свята жывата.
Паколькі ў тамашнім Доме творчасці прапаноўваўся толькі вінегрэт, я набіраў яго столькі, колькі магла ўмясціць мая талерка. Часам мог зрабіць да стала і другі «рэйс». Чые-небудзь зацікаўленыя позіркі ў мой бок ніяк не маглі збіць мяне з выверанага маршруту. Тым больш, я не збіраўся прыслухоўвацца да таго, што гавораць за маёй спінай — канечне ж, такія ахвотнікі таксама знаходзіліся. Галоўнае, што абед з ліхвой перакрываў калорыі, якіх я не набіраў ранкам ці ў час вячэры. Адно толькі бянтэжыла: няўжо я толькі адзін такі, каму пастаянна нестае таго ж хлеба, вінегрэту.
Аказваецца, такі і Эльдар Разанаў. Прыемна ўсё такі адчуваць сябе нароўні з вялікімі. Жартую, канечне. Ды нездарма ж кажуць: у любым жарце ёсць доля ісціны.
Падвяла Таццяна Бялова
Важны ўрок пра тое калі трэба гаварыць, а ў якім выпадку лепей прамаўчаць, наконт гэтага я атрымаў яшчэ будучы першакурснікам. Памятаю, як на лекцыі па тэорыі літаратуры зайшла гаворка пра тое, што хто і што чытаў з кніжных навінках. Выкладчык Карабан, на жаль, ягонае імя і імя па бацьку, запамятаваў, пачуўшы некалькі адказаў, запытаўся:
— А хто чытаў з вас раман «Замужжа Таццяны Бяловай».
Зразумела, ён назваў і аўтара. Толькі і тут памяць мяне падводзіць, як ні сілюся, ніяк не магу ўспомніць, хто ж усё-такі напісаў «Замужжа Таццяны Бяловай». А твор гэты я чытаў у «Роман-газете». Калі вучыўся ў адзінаццатым класе, мае бацькі выпісвалі яе па маёй просьбе. Здаецца, з гэтым раманам у нашай студэнцкай групе я адзін і пазнаёміўся. Ведаў бы, якія «выпрабаванні» з-за гэтага знаёмства чакаюць мяне наперадзе, ні за што не прызнаўся б. А так: слова не верабей, вылецела — назад не вернеш. Пра тое, якую памылку я зрабіў, зразумеў праз некалькі тыдняў, калі даведаўся, што ў інтэрнаце Карабан праводзіць дыспут па гэтым рамане.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Былое, але не думы»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Былое, але не думы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Былое, але не думы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.